Category: Падзеі

Стэфан Эрыксан узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР

Стэфан Эрыксан, былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі, атрымаў Мэдаль да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ад Рады БНР. Мэдаль быў уручаны ў Рызе, дзе амбасадар цяпер узначальвае місію Рады міністраў нардычных дзяржаваў.

ПЕРШЫЯ МЭДАЛІ ОРДЭНУ ПАГОНІ ЎРУЧАНЫЯ БЛІЗКІМ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ

У Вільні на сядзібе Таварыства беларускай культуры адбылося першае ўручэньне Мэдалёў Ордэну Пагоні. Мэдалі былі перададзеныя блізкім палітычных вязьняў Ігара Лосіка, Дар’і Лосік і Эдуарда Пальчыса, узнагароджаных дэкрэтам Старшыні Рады БНР ад 25 сакавіка...

Ускладаньне кветак да помніку Касьцюшку

У дзень 276-х угодкаў ад нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі сябра Рады БНР Алеся Сёмуха ўсклала кветкі да помніку нашаму славутаму земляку ў Вашынгтоне разам зь міністрам замежных справаў Польшчы Зьбігневам Раў, амбасадарам Літоўскай Рэспублікі у...

Вячка Целеш узнагароджаны Мэдалём да 100-годзьдзя БНР

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Вячку Целешу, выбітнаму мастаку, дасьледчыку і грамадзкаму дзеячу, аднаму зь лідараў беларускай грамады ў Латвіі, былому дырэктару беларускай нацыянальнай пачатковай школы ў Рызе.

Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР, верасень 2020 г.

Заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў уручыў Мэдалі да стагодзьдзя БНР. Мэдалі ў адзначэньне сваіх заслугаў дзеля беларускай незалежнасьці і дэмакратыі атрымалі: Міхаіл Пастухоў, выбітны юрыст, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь, які застаўся...

Вячаслаў Бортнік атрымаў амэрыканскую Прэзыдэнцкую ўзнагароду за валянтэрскую службу

Сябра Прэзыдыму Рады БНР Вячаслаў Бортнік атрымаў амэрыканскую Прэзыдэнцкую ўзнагароду за валянтэрскую службу (President’s Volunteer Service Award), срэбная ступень. Узнагароду кожны год уручае прэзыдэнт ЗША асобам, якія актыўна праявілі сябе на грамадзкай добраахвотніцкай працы....