Міраслаў Лазоўскі

У Кіеве прайшло разьвітаньне зь Міраславам Лазоўскім, сузаснавальнікам “Белага легіёну”, камандэрам беларускіх байцоў у складзе Палка імя К. Каліноўскага, беларускім афіцэрам і грамадзкім дзеячом.

За праяўленую адвагу ў баях Рада БНР у лютым 2023 г. уручыла Міраславу Лазоўскаму Мэдаль БНР за баявыя заслугі. Ён быў сярод першых узнагароджаных гэтай баявой узнагародай. Ягонае імя было засакрэчана, як і імёны большасьці іншых узнагароджаных.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваю пашану памяці беларускага героя, які шмат гадоў плённа працаваў дзеля адраджэньня Беларусі і аддаў жыцьцё за свабоду Беларусі і Ўкраіны.

You may also like...