Category: Uncategorized

ЗАЯВА РАДЫ БНР АБ РАСЕЙСКІХ ВОЙСКАХ У БЕЛАРУСІ

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі пацьвярджае сваю пазыцыю адносна недапушчальнасьці ўцягваньня Беларусі ў агрэсіўныя вонкавапалітычныя авантуры кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку і ў эскаляцыю напружанасьці вакол Украіны. Рада БНР зьвяртае ўвагу лідэраў ЗША, Канады,...

РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ ДА САНКЦЫЙ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ ЛУКАШЭНКІ І ДА ЦІСКУ НА РАСЕЮ

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заклікае міжнародную супольнасьць да неадкладнай рэакцыі на беспрэцэдэнтны палітычны тэрор, які супраць беларускага грамадзтва разгортвае аўтарытарны рэжым былога прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ ДАЛУЧАЦЦА ДА АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАГА СТРАЙКУ

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваю падтрымку агульнанацыянальнаму страйку, да якога заклікала Сьвятлана Ціханоўская, прызнаны лідар беларускага пратэстнага руху і верагодная пераможца прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні гэтага году. Агульнанацыянальны страйк даказаў сваю эфэктыўнасьць як...

САЮЗНАЯ ДЗЯРЖАВА З РАСЕЯЙ СУПЯРЭЧЫЦЬ ІНТАРЭСАМ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае занепакоенасьць перамовамі паміж аўтарытарнымі рэжымамі ў Расеі і Беларусі адносна паглыбленьня ўзаемнай інтэграцыі ў рамках так званай “Саюзнай дзяржавы”. Перамовы традыцыйна праходзяць у непразрыстым для грамадзкасьці фармаце і нясуць...

ЗАЯВА РАДЫ БНР НА ТРЫЦЦАЦІГОДЗЬДЗЕ БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ І ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

У гэтыя дні спаўняецца трыццаць гадоў ад заснаваньня Беларускага народнага фронту і Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны. Абедзьве гэтыя арганізацыі сталіся яскравымі гістарычнымі зьявамі, адыграўшы значную ролю ў аднаўленьні незалежнасьці Беларусі і ў...

КУРАПАТЫ – СЬВЯТОЕ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ МЕСЦА

Рада БНР выказвае сваё асуджэньне і сум з нагоды зьнішчэньня крыжоў ва ўрочышчы Курапаты. Курапаты – месца, дзе савецкі таталітарны рэжым зьнішчыў дзясяткі тысячаў бязьвінных людзей. Гэта галоўны беларускі нацыянальны мэмарыял ахвяраў савецкага тэрору,...

Мэдаль да стагодзьдзя БНР: апісаньне

Мэдаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыямэтрам 38,61 мм. На ліцавым баку выбітыя выява гербу “Пагоня”, скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі”: