Івонка Сурвілла
Старшыня Рады БНР
У 1959-1965 гадох працавала ў беларускай рэдакцыі Гішпанскага Нацыянальнага Радыё, выкладала францускую мову ў Францускім Інстытуце ў Мадрыдзе.
З 1969 году працавала на розных пасадах у Бюро перакладаў пры Фэдэральным Урадзе Канады.
У 1989 годзе арганізавала Канадзкі Фонд Дапамогі Ахвярам Чарнобыля ў Беларусі.
Сяргей Навумчык
Першы Заступнік Старшыні
У 1990-1995 гг. дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі XII скліканьня, каардынатар парлямэнцкай Апазыцыі БНФ. Суаўтар Дэклярацыі аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь.
Журналіст, аўтар шэрагу кнігаў па гісторыі станаўленьня незалежнай беларускай дзяржавы ў пачатку 1990-х.
Сябра Рады БНР з 1997 г.
Вячка Станкевіч
Заступнік Старшынi
З 1990 па 1998 гг. дырэктар беларускай службы “Радыё Свабода”. Пазьней да 2013 г. выдавец квартальніка “Belarusian Review”.
Старшыня Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў 1969-1971 і 2007-2011 гг.
У 2009-2019 гг. – Старшыня Беларускай фундацыі Крачэўскага.
Мікалай Пачкаеў
Заступнік Старшынi
Старшыня Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі з 2013 г., перад гэтым – намесьнік старшыні ЗБВБ з 2004 па 2013 гг.
Актывіст Беларускага Народнага Фронту з 1989 г. Сябра заснавальнага камітэту і ўдзельнік устаноўчага сойму Маладога Фронту. У мінулым сябра Міжнароднай Камісіі БНФ, дэлегацыі БНФ на кансультацыях дзеля перамоваў з уладамі за пасярэдніцтвам АБСЭ, прадстаўнік Партыі БНФ у шэрагу краінаў.
Сябра Рады БНР з 2005 г.
Да 2016 г. – Сакратар інфармацыі Рады БНР.
Ад 2016 г. – Заступнік Старшыні Рады БНР.
Паліна Прысмакова
Сакратар
Валер Дворнік
Скарбнік
Алесь Чайчыц
Сакратар Інфармацыі
Ала Кузьміцкая
Пратакольны Сакратар
Ала Орса-Романо
Сакратар Адукацыі
Валянціна Трыгубовіч
Архівіст
Вячаслаў Бортнік
Алесь Кот
Сяргей Пяткевіч
Аляксандр Старыкевіч
Ганна Сурмач
Павал Шаўцоў