Tag Archives: Узнагароды БНР

Зьміцер Вайцюшкевіч узнагароджаны Мэдалём да 100-годзьдзя БНР

22 чэрвеня ў Лёндане быў уручаны Мэдаль да стагодзьдзя БНР выбітнаму сьпеваку Зьмітру Вайцюшкевічу, які быў узнагароджаны за шматгадовую плённую працу па папулярызацыі беларушчыны.

Мэдаль уручыў Заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў падчас канцэрта З. Вайцюшкевіча на сьвяткаваньні Купальля, арганізаванага Англа-беларускім таварыствам пры Беларускім доме (Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі).

Continue reading Зьміцер Вайцюшкевіч узнагароджаны Мэдалём да 100-годзьдзя БНР

Мэдаль да 100-годзьдзя БНР уручаны С. Шушкевічу, С. Алексіевіч, Ул. Арлову, Р. Гарэцкаму, С. Антончыку

18 чэрвеня ў Менску адбылося ўручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР Станіславу Шушкевічу, Уладзімеру Арлову, а таксама Радзіму Гарэцкаму, Сяргею Антончыку і Сьвятлане Алексіевіч.

Continue reading Мэдаль да 100-годзьдзя БНР уручаны С. Шушкевічу, С. Алексіевіч, Ул. Арлову, Р. Гарэцкаму, С. Антончыку

Агнешка Рамашэўска-Гузы атрымала Мэдаль да стагодзьдзя БНР

18 чэрвеня ў Варшаве адбылося ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя БНР Агнешцы Рамашэўскай-Гузы, дырэктару тэлеканала “Белсат”.

Continue reading Агнешка Рамашэўска-Гузы атрымала Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Празе

3 чэрвеня 2019 г. адбылося ўручэньне мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Празе.

Мэдаль атрымалі супрацоўнікі “Радыё Свабода” Багдан Андрусышын, Аляксандар Лукашук і Сяргей Шупа, а таксама былы міністар замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг.

Continue reading Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Празе

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны пастару Эрнсту Сабілу

Рада БНР уручыла Мэдаль да стагодзьдзя БНР пастару Эрнсту Сабілу – дысыдэнту, палітвязьню ў СССР, аднаму зь лідараў беларускіх эвангельскіх хрысьціянаў.

Continue reading Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны пастару Эрнсту Сабілу

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Надзеі Дземідовіч

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Надзеі Дземідовіч – вэтэранцы беларускага незалежніцкага руху, вязьніцы Гулаг, удзельніцы паўстаньня вязьняў у Кенгіры, аўтаркі мэмуараў і паэзіі.

Continue reading Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Надзеі Дземідовіч

Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Атаве

6 красавіка адбылося ўручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Атаве, сталіцы Канады.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўручыла мэдалі ўладыку Сьвятаславу (Логіну), дзеячам беларускае дыяспары ў Канадзе Пятру Мурзёнку, Валянціне Шаўчэнцы і Анатолю Храноўскаму, а таксама праваабаронцу Дэвіду Кілгуру.

Continue reading Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Атаве

Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Таронта, Лёндан, Вашынгтон

У рамках сьвяткаваньня Дня Волі ў гэтыя выходныя ў розных краінах было ўручана некалькі Мэдалёў да стагодзьдзя БНР.

Continue reading Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Таронта, Лёндан, Вашынгтон

Мэдаль да стагодзьдзя БНР: апісаньне

Мэдаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыямэтрам 38,61 мм.

На ліцавым баку выбітыя выява гербу “Пагоня”, скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі”:

Continue reading Мэдаль да стагодзьдзя БНР: апісаньне

Натальля Радзіна ўзнагароджаная Мэдалём да 100-годзьдзя БНР

Журналістка Натальля Радзіна, галоўны рэдактар онлайн-выданьня “Хартыя’97”, ўзнагароджаная Мэдалём да стагодзьдзя БНР.

Continue reading Натальля Радзіна ўзнагароджаная Мэдалём да 100-годзьдзя БНР