Архівы тэгаў: Узнагароды БНР

Уручаны першы Мэдаль да стагодзьдзя БНР

У панядзелак у Варшаве быў уручаны першы Мэдаль да стагодзьдзя БНР. За гісторыка Юрыя Туронка мэдаль атрымала ягоная ўдава Зінаіда Туронак.

Доктар Юры Туронак – аўтар шэрагу навуковых працаў па гісторыі Беларусі першае паловы дваццатага стагодзьдзя. Акрамя гэтага, ён быў вядомы як адзін зь лідараў беларускай меншасьці ў Польшчы.

Працягнуць чытаць Уручаны першы Мэдаль да стагодзьдзя БНР

In memoriam Юры Туронак

3 студзеня 2019 году прыйшла навіна пра сьмерць Юрыя Туронка, знакамітага гісторыка і яскравага прадстаўніка беларускай меншасьці ў Польшчы.

Рада БНР паведамляе, што Юры Туронак уваходзіць у сьпіс узнагароджаных Мэдалём да Стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі, які быў зацьверджаны 24 сьнежня 2018 году.

Мэдаль будзе перададзены сям’і Юрыя Туронка.

Рада БНР выказвае свае шчырыя спачуваньні блізкім і сваякам выбітнага беларускага гісторыка, дастойнага быць ушанаваным сярод найлепшых з сваіх сучасьнікаў.

Працягнуць чытаць In memoriam Юры Туронак

Узнагароджаньне Мэдалём да стагодзьдзя БНР

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі абвяшчае пра ўзнагароджаньне Мэдалём да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі. Адпаведны дэкрэт падпісаны Старшынёю Рады БНР.

Згодна са сваім статутам, Мэдаль уручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за дасьледваньні і папулярызацыю беларушчыны, здабыцьцё і ўмацаваньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Працягнуць чытаць Узнагароджаньне Мэдалём да стагодзьдзя БНР

Лявон Вітан-Дубейкаўскі

19 ліпеня 1869 г. у Мсьціслаўскім павеце нарадзіўся Лявон Вітан-Дубейкаўскі — беларускі архітэктар і грамадзкі дзеяч; галоўны дзяржаўны архітэктар БНР, консул БНР у Варшаве.

Працягнуць чытаць Лявон Вітан-Дубейкаўскі

Дэкрэт аб узнагароджаньні Ордэнам Пагоні, 1950 г.

Дакумэнт аб узнагароджаньні беларускіх вайскоўцаў Ордэнам Пагоні – найвышэйшай узнагародай Беларускай Народнай Рэспублікі. Маёр “Ноч” – знакаміты партызанскі камандэр Міхал Вітушка.

Працягнуць чытаць Дэкрэт аб узнагароджаньні Ордэнам Пагоні, 1950 г.

РАДА БНР АДНАЎЛЯЕ ЎЗНАГАРОДЫ – РЭЗАЛЮЦЫЯ СЭСІІ РАДЫ

Рэзалюцыя
XXIX чарговай сэсіі
Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Аб узнагародах Беларускай Народнай Рэспублікі

  Працягнуць чытаць РАДА БНР АДНАЎЛЯЕ ЎЗНАГАРОДЫ – РЭЗАЛЮЦЫЯ СЭСІІ РАДЫ