Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні

Ордэн Пагоні – найвышэйшая ўзнагарода Рады БНР, якая была заснаваная ў 1947 годзе і абапіраецца на традыцыі беларускіх дзяржаўных узнагародаў часоў Рэчы Паспалітай, у прыватнасьці, на Ордэн Белага арла, заснаваны 1 лістапада 1705 г. Вялікім князем Літоўскім Аўгустам II Моцным.

Мэдаль Ордэну Пагоні, заснаваны ў 2022 годзе, зьяўляецца ўзнагародай Ордэну, вышэй за якую зьяўляецца тытул кавалера або дамы Ордэну Пагоні. Мэдаль уручаецца беларускім грамадзянам і замежнікам беззаганнага характару, якія маюць асаблівыя заслугі перад беларускім народам:

  • Асобам, якія адзначыліся на ніве змаганьня за волю і незалежнасьць Беларусі,
  • Выбітным грамадзкім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа,
  • Замежнікам, якія спрычыніліся да дасьледваньняў і папулярызацыі Беларусі ў сьвеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Мэдаль уручаецца адмысловым дэкрэтам Старшыні Рады БНР і можа быць пасьмяротнай узнагародай, але надавацца напрацягу ня больш як дзесяці гадоў пасьля сьмерці. У выпадку пасьмяротнага ўзнагароджаньня мэдаль уручаецца блізкім сваякам узнагароджанай асобы.

Апісаньне мэдаля, паводле Статуту: “Мэдаль увесь з жоўтага мэталу, круглае формы, на ліцавым баку выява Крыжа Ордэну Пагоні, на адваротным баку выбіты надпіс: “Не разьбіць, Не спыніць, Не стрымаць” і зьмешчаны нумар. Стужка Мэдаля складаецца з вэртыкальных палосаў наступных колераў, разьмешчаных у наступным парадку: тонкая чырвоная, шырокая белая, шырокая чырвоная, шырокая белая, тонкая чырвоная.”

Першымі ўзнагароджанымі Мэдалём Ордэну Пагоні сталі асобы, пералічаныя ніжэй.

Беларускія актывісты і пратэстоўцы, якія загінулі ў сувязі зь беларускімі пратэстамі 2020-2021 гг.:

  • Вітольд Ашурак
  • Раман Бандарэнка
  • Мікіта Крыўцоў
  • Аляксандар Тарайкоўскі
  • Генадзь Шутаў
  • Канстанцін Шышмакоў

Беларускія ваяры, якія загінулі на вайне ва Ўкраіне ў 2022 г.:

  • Зьміцер Апанасовіч
  • Аляксей Вешчавайлаў
  • Павал Волат
  • Васіль Грудовік
  • Канстанцін Дзюбайла
  • Іван Марчук
  • Васіль Парфянкоў
  • Зьміцер Рубашэўскі
  • Аляксей Скобля
  • Ільля Хрэнаў
  • Вадзім Шатроў

Беларускія добраахвотнікі і ваяры, якія загінулі падчас Рэвалюцыі годнасьці і на вайне ва Ўкраіне з 2014 г.:

  • Міхаіл Жызьнеўскі
  • Мікалай Ільлін
  • Алесь Чаркашын
  • Віталій Ціліжэнка

Дакумэнты:

You may also like...