Category Archives: Падзеі

Адам Мальдзіс і Мая Кляшторная ўзнагароджаныя Мэдалём да Стагодзьдзя БНР

4 траўня адбыліся першыя ўручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР на тэрыторыі Беларусі. За шматгадовыя заслугі ў дасьледваньні і папулярызацыі беларушчыны мэдалём узнагароджаны прафэсар Адам Мальдзіс. За працу па аднаўленьні справядлівасьці ў беларускім грамадзтве праз захаваньне памяці пра ахвяры савецкіх рэпрэсіяў, у тым ліку заслугі ў разьвіцьці мэмарыялу Курапаты, узнагароджаная Мая Кляшторная. Мэдалі ўручыў Мікалай Пачкаеў, Заступнік Старшыні Рады БНР і сябра Камісіі па Ўзнагароджаньнях пра Радзе БНР.

Continue reading Адам Мальдзіс і Мая Кляшторная ўзнагароджаныя Мэдалём да Стагодзьдзя БНР

Мэдалі да стагодзьдзя БНР уручаныя кангрэсмэнам ЗША

Першага мая адбыліся новыя ўзнагароджаньні Мэдалём да 100-годзьдзя БНР. Сакратар Рады БНР і сябра Камісіі па ўзнагароджаньнях пры Радзе БНР Вячаслаў Бортнік уручыў мэдалі амэрыканскім кангрэсмэнам Джону Шымкусу і Крыстафэру Сьміту за іхную актыўную пазыцыю ў справе абароны правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі.

Continue reading Мэдалі да стагодзьдзя БНР уручаныя кангрэсмэнам ЗША