Дэклярацыя аб сувэрэнітэце Беларусі – 27.07.1990

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР.

Паводле Дэклярацыі, Беларусь абвяшчалася сувэрэннай дзяржавай, “якая ўсталявана на аснове ажыцьцяўленьня беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэньне, дзяржаўнасьці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэньні свайго лёсу”. Сілу канстытуцыйнага закона Дэклярацыя набыла толькі 25 жніўня 1991 г.

З 1991 па 1996 гг. 27 ліпеня адзначалася ў якасьці Дня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.

Тэкст дэклярацыі:

Continue reading Дэклярацыя аб сувэрэнітэце Беларусі – 27.07.1990

Хведар Нюнька: Мова – прызнак беларуса

Выступ Хведара Ньнюкі, раднага БНР, грамадзкага дзеяча зь Вільні, на 7. Зьезьдзе Беларусаў Сьвету.

Continue reading Хведар Нюнька: Мова – прызнак беларуса

Лявон Вітан-Дубейкаўскі

19 ліпеня 1869 г. у Мсьціслаўскім павеце нарадзіўся Лявон Вітан-Дубейкаўскі — беларускі архітэктар і грамадзкі дзеяч; галоўны дзяржаўны архітэктар БНР, консул БНР у Варшаве.

Continue reading Лявон Вітан-Дубейкаўскі

Патрэбная дзяржаўная стратэгія што да працы з дыяспарай – выступ А. Чайчыца на Зьезьдзе Беларусаў Сьвету

Выступ Сакратара Інфармацыі Рады БНР на 7. Зьезьдзе Беларусаў Сьвету ў Менску, 15 ліпеня 2017 г.:

Continue reading Патрэбная дзяржаўная стратэгія што да працы з дыяспарай – выступ А. Чайчыца на Зьезьдзе Беларусаў Сьвету

Сустрэча Васіля Захаркі з Георгіям Чычэрынам – 17.07.1920

17 ліпеня 1920 г. адбылася афіцыйная сустрэча прадстаўніка БНР Васіля Захаркі з наркамам РСФСР па замежных справах Г. Чычэрынам. Сустрэча адбылася ў Маскве па ініцыятыве расейскага боку.

Захарка ўручыў Чычэрыну мэмарандум з патрабаваньнямі прызнаць незалежнасьць Беларусі і аказаць спрыяньне нацыянальнаму, палітычнаму і сацыяльнаму адраджэньню беларускага народу.

У гэты час ішла вайна паміж РСФСР і Польшчай, бальшавікі хацелі заручыцца падтрымкай беларускага руху ў гэтай барацьбе.

Паразуменьня між незалежнай дэмакратычнай Беларусьсю і бальшавіцкай Расеяй так і не адбылося, кантакты між БНР і РСФСР далейшага разьвіцьця не атрымалі.

Зварот Старшыні Рады БНР да дэлегатаў 7. Зьезду Беларусаў Сьвету

Дарагія суродзічы беларусы!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю вас з гэтым, ужо сёмым па ліку, Зьездам Беларусаў Сьвету.

Ці прыехалі вы з далёкага замежжа, альбо завіталі на Зьезд па-суседзку з блізкіх мясьцінаў Беларусі, усе вы прадстаўляеце беларускі народ. Кожны з вас увасабляе, па-свойму, якісьці ўнікальны аспэкт нашай Бацькаўшчыны.

Беларусь існуе дзякуючы ўсім нам, дзе б мы ні знаходзіліся. Нашай дзейнасьцю, нашымі паводзінамі, высілкамі, якія мы робім, каб здабыць сяброў для нашага прыгожага краю, кожны з нас спрычыняецца да зьдзяйсьненьня нашай супольнай мэты: каб Беларусь заняла сваё пачэснае месца між іншымі народамі сьвету. Каб нашая краіна сталася той Бацькаўшчынай, якой кожны з нас будзе магчы ганарыцца і якую сьвет прызнае ня дзеля яе бедаў, а дзеля яе годнасьці, яе прыгажосьці, і дзеля каштоўнасьцяў, якія яна дала чалавецтву.

Дарагія беларусы замежжа, эміграцыя, экзыль – вялікія выпрабаваньні для кожнага чалавека. Але, калі мы здолеем захаваць сваё пачуцьцё прыналежнасьці, яны нас зробяць мацнейшымі беларусамі, гатовымі змагацца за лепшую долю нашага народу.

Гісторыя неаднойчы сьведчыла, што беды ня ёсьць вечныя. Таму і мы мусім верыць, што і высілкі кожнага з нас урэшце перамогуць усе перашкоды на нашым шляху! Дык дапамажы нам Божа!

А ў міжчасе, жадаю ўсім вам шчасьліва правесьці гэтыя дні а мо і тыдні на Бацькаўшчынне і вярнуцца з новымі сіламі для працы на карысьць свайго народу.

Жыве Беларусь!

 

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

ліпень 2017

Вітаўт Рамук

15 ліпеня 1914 г. у Екатарынаславе (цяпер Дніпро, Украіна) нарадзіўся доктар Вітаўт Рамук, дзеяч беларускай дыяспары ў Чыкага.

Continue reading Вітаўт Рамук

Зьнікненьне Дзьмітрыя Завадзкага – 7.7.2000

7 ліпеня 2000 г. бясьсьледна зьнік беларускі тэлеапэратар Дзьмітры Завадзкі, які працаваў разам з знакамітым апазыцыйным журналістам Паўлам Шараметам. Зьнікненьне і, імаверна, забойства Завадзкага стала ў адзін шэраг з іншымі рэзананснымі сьмерцямі і выкраданьнямі апазыцыйных палітыкаў у канцы 90-х гг.: Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Генадзя Карпенкі і іншых.

Завадзкі быў скрадзены, калі накіроўваўся ў аэрапорт «Мінск-2» на аўтамабілі, каб сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета.

Continue reading Зьнікненьне Дзьмітрыя Завадзкага – 7.7.2000

Rada of the Belarusian Democratic Republic. Official website