Tagged: Рэпрэсіі

Аляксандар Уласаў

28 жніўня 1874 г. у Вялейцы нарадзіўся Аляксандар Уласаў, радны БНР, сэнатар у міжваеннай Польшчы, заснавальнік і шматгадовы рэдактар газэты “Наша Ніва”, адзін з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады і Таварыства Беларускае Школы.

Цімох Вострыкаў

28 жніўня 1922 г. на Гомельшчыне нарадзіўся Цімох Вострыкаў – дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, прадстаўнік Рады БНР, палітычны вязень у СССР.

Эўрапейскі дзень памяці ахвяраў нацызма і сталінізма

23 жніўня – Эўрапейскі дзень памяці ахвяраў нацызма і сталінізма. У гэты дзень у 1939 г. у Маскве быў падпісаны савецка-нямецкі пакт аб ненападзе (“Пакт Молатава-Рыбэнтропа”), сакрэтная частка якога прадугледжвала падзел Усходняе Эўропы на сфэры ўплыву...

In memoriam: Алеся Умпіровіч

19 жніўня 2017 г. адыйшла да Бога Алеся Фурс (Умпіровіч), беларускі палітычны вязень у СССР, удзельніца падпольнага Саюзу Беларускіх Патрыётаў. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае шчырыя спачуваньні родным і блізкім Алесі Фурс, і асабліва...

Макар Касьцевіч

18 жніўня 1891 году ў Гарадзенскім павеце нарадзіўся Макар Касьцевіч (Краўцоў), аўтар тэкста Ваяцкага маршу, дзеяч Рады БНР.

Канчатковае зьнішчэньне праваслаўнай царквы ў БССР – 1937 г.

У ноч 29 ліпеня 1937 г. савецкія акупацыйныя ўлады арыштавалі пагалоўна ўсё ацалелае праваслаўнае духавенства Менску, іншых гарадоў і вясковых прыходаў на тэрыторыі БССР, якая тады ахоплівала ўсходнюю частку Беларусі. Усе праваслаўныя цэрквы былі...

Зора Кіпель

1 ліпеня 1927 г. у Менску нарадзілася Зора Кіпель (дзяв. Савёнак) – беларуская грамадзкая дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка.

Іван Краскоўскі

24 чэрвеня 1880 г. у Бельскім павеце нарадзіўся Іван Краскоўскі – беларускі і ўкраінскі дзяржаўны дзеяч, сябра ўраду Украінскай Народнай Рэспублікі, старшыня ўкраінскай дыпляматычнай місіі на Каўказе, кансультант і ўпаўнаважаны прадстаўнік Беларускай Народнай Рэспублікі,...

Антон Аўсянік

13 чэрвеня 1888 у Вялейскім павеце нарадзіўся Антон Аўсянік, сябра Прэзыдыюму Рады БНР і Народнага сакратарыяту Беларусі, сябра Беларускай Вайсковай Камісіі і пасол на Сойм Польшчы ў 1920-х.

Павал Жаўрыд

13 чэрвеня 1889 г. у Слуцкім павеце нарадзіўся Павал Жаўрыд, адзін з кіраўнікоў Слуцкага Збройнага Чыну.