Tagged: Рэпрэсіі

Алег Васількоўскі

28 кастрычніка 1879 г. у Віцебскай губэрні нарадзіўся Алег Васількоўскі, генэрал расейскай імпэратарскай арміі, генэрал БНР, кіраўнік дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі ў краінах Балтыі і ў Фінляндыі, кіраўнік Петраградзкай ваеннай акругі ў ліпені-жніўні 1917 г.

Мартыралёг Беларусі

19 кастрычніка 1988 г. у Менску прайшоў устаноўчы сход таварыства «Мартыралёг Беларусі» — грамадзкага гісторыка-асьветніцкага таварыства памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў у Беларусі (першапачаткова «Таварыства памяці ахвяраў сталінізму»). «Мартыралёг Беларусі» займаецца асьветніцкай і дасьледніцкай дзейнасьцю,...

Аркадзь Смоліч

29 верасьня 1891 г. у Бабруйскім павеце нарадзіўся прафэсар Аркадзь Смоліч – Міністар Сельскай Гаспадаркі БНР, Сакратар Асьветы БНР, выбітны беларускі навуковец, забіты савецкімі ўладамі.

Фабіян Абрантовіч

14 верасьня 1884 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся архімандрыт Фабіян Абрантовіч – член Рады БНР,  выбітны дзеяч беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху, грэка-каталіцкі сьвятар, філёзаф.

Юр’я Эльфэнгрэн

8 верасьня 1889 г. нарадзіўся Георгі (Юр’я) Эльфэнгрэн, дыплямат БНР у Фінляндыі, герой фінскай вайны за незалежнасьць, удзельнік расейскага “белага” руху.

Язэп Фарботка

5 верасьня 1893 г. у Налібаках нарадзіўся Язэп Фарботка, кансультант беларускай дэлегацыі на перамовах з УНР, паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, удзельнік беларускага грамадзка-палітычнага руху пачатку ХХ стагоддзя.

Расьціслаў Лапіцкі

1 верасьня 1928 г. блізу Вялейкі нарадзіўся Расьціслаў Лапіцкі – арганізатар і кіраўнік антысавецкага падпольнага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў канцы 40-х гадоў, расстраляны савецкімі акупантамі.

Аляксандар Уласаў

28 жніўня 1874 г. у Вялейцы нарадзіўся Аляксандар Уласаў, радны БНР, сэнатар у міжваеннай Польшчы, заснавальнік і шматгадовы рэдактар газэты “Наша Ніва”, адзін з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады і Таварыства Беларускае Школы.

Цімох Вострыкаў

28 жніўня 1922 г. на Гомельшчыне нарадзіўся Цімох Вострыкаў – дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, прадстаўнік Рады БНР, палітычны вязень у СССР.