Эўрапейскі дзень памяці ахвяраў нацызма і сталінізма

Савецкі наркам Молотов у Бэрліне

23 жніўня – Эўрапейскі дзень памяці ахвяраў нацызма і сталінізма.

У гэты дзень у 1939 г. у Маскве быў падпісаны савецка-нямецкі пакт аб ненападзе (“Пакт Молатава-Рыбэнтропа”), сакрэтная частка якога прадугледжвала падзел Усходняе Эўропы на сфэры ўплыву паміж гітлераўскай Нямеччынай і сталінскім СССР.

Празь некалькі дзён пасьля падпісаньня дамовы Нямеччына напала на Польшчу, што сталася пачаткам Другое Сусьветнае вайны. Неўзабаве ў вайну на баку Гітлера ўступіў СССР, захапіўшы Заходнюю Беларусь, Заходнюю Ўкраіну, краіны Балтыі, Бэсарабію і напаўшы на Фінляндыю. У чэрвені 1941 году гітлераўская Нямеччына напала на СССР. Супрацьстаяньне на ўсходнім фронце сталася найбольш крывавай часткай Другой Сусьветнай вайны.

На руках савецкага і нацыстоўскага рэжымаў кроў мільёнаў ахвяр.

За часамі савецкае акупацыі, якая на ўсходзе Беларусі пачалася ў 1918 годзе, а на захадзе – у верасьні 1939 года, сотні тысяч беларусаў былі дэпартаваныя ў Сыбір і Цэнтральную Азію, памешчаныя ў канцэнтрацыйныя лягеры або вынішчаныя на расстрэльных палігонах па ўсёй Беларусі.

У разьвязанай Гітлерам і Сталінам Другой Сусьветнай вайне пагінула ня менш за чвэрць насельніцтва Беларусі. Гітлераўцамі па этнічнай прыкмеце мэтанакіравана зьнішчаныя сотні тысяч жыхароў Беларусі – этнічных габрэяў. Пад час карніцкіх акцый нямецкімі акупантамі былі спаленыя шматлікія беларускія вёскі, забітыя тысячы мірных жыхароў.

Глядзі таксама:


Відэа: сумесны савецка-нацыстоўскі парад у беларускім Берасьці 22 верасьня 1939 г.

Парад быў прымеркаваны да перадачы горада ад нацыстаў, якія першымі ўвайшлі ў яго, пад кантроль чырвонай арміі. У гэты самы час недабітыя рэшткі польскіх сілаў працягвалі абараняць Берасьцейскую крэпасьць.

Сьнежань 1939 г.: Гітлер віншуе Сталіна з днём нараджэньня, называе СССР “сяброўскай” краінай. Афіцыйная савецкая газэта “Правда” друкуе віншаваньне.

Сталін адказаў на віншаваньне словамі пра тое, што савецка-нацыстоўскае сяброўства ёсьць “замацаванае крывёю”

Паводле нямецкіх дакумэнтаў, Вячаслаў Молатаў павіншаваў нямецкага амбасадара з узяцьцём нацыстамі Парыжа ў чэрвені 1940 г., назваўшы гэта “бліскучым посьпехам”.

На гадавіну Пакта Молатава-Рыбэнтропа ў 1940 г. галоўная савецкая газэта “Правда” на першай старонцы апублікавала артыкул, у якім праслаўляла “сяброўства народаў СССР і Нямеччыны” і абвінавачвала Брытанію і Францыю ў распальваньні вайны.

Відэа: сяброўскі візыт савецкага наркома Молатава ў гітлераўскую Нямеччыну, лістапад 1940 г.
Відэа: нацыстоўскія генэралы ў якасьці ганаровых гасьцёў на парадзе ў Маскве 1 траўня 1941 г.

У гэты час Другая Сусьветная Вайна ўжо была ў самым разгары, Нямеччына вяла агрэсіўныя баявыя дзеяньні на Балканах, у Афрыцы і ў Заходняй Эўропе.

You may also like...