Tag Archives: Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Вільні 22-23 лістапада 2019 г.

22 і 23 лістапада 2019 г. у Вільні былі ўручаныя Мэдалі да стагодзьдзя БНР шэрагу грамадзкіх і палітычных дзеячоў.

Сьпіс узнагароджаных уключае:

Continue reading Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Вільні 22-23 лістапада 2019 г.

Мэдалі да Стагодзьдзя БНР уручаныя Н. Дробінай, Доктару Р. Качаткову, доктару З. Шыбеку

У Таронта адбылося ўручэньне Мэдалёў да Стагодзьдзя БНР двум дзеячам беларускае дыяспары ў Канадзе: Надзеі Дробінай і доктару Руслану Качаткову. Мэдалі ўручыў сябра Прэзыдыюму Рады БНР Алесь Кот.

Надзея Дробіна – у мінулым старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады і Рады Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ), удзельніца беларускага канадзкага фальклёрнага калектыву “Яваровы людзі”.

Доктар Руслан Качаткоў – Старшыня Каардынацыйнага камітэту беларусаў Канады, Старшыня Рады Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ), дабрачынца.

У Ізраілі мэдаль атрымаў доктар гістарычных навук прафэсар Захар Шыбека, дасьледчык гісторыі Менска і гарадзкой культуры Беларусі, а таксама гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

Узнагароджаньні Мэдалём да стагодзьдзя БНР: Антон Фурс, Яўген Усюкевіч, Ірына Волкава, Глеб Лабадзенка, Сяргей Бульба

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны вэтэранам беларускага незалежніцкага руху, а таксама папулярызатару беларушчыны Глебу Лабадзенку.

Continue reading Узнагароджаньні Мэдалём да стагодзьдзя БНР: Антон Фурс, Яўген Усюкевіч, Ірына Волкава, Глеб Лабадзенка, Сяргей Бульба

Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Валер Булгакаў, Ігар Случак, Алесь Смалянчук

У канцы верасьня мэдаль да стагодзьдзя БНР атрымалі наступныя заслужаныя асобы ў Беларусі:

Continue reading Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Валер Булгакаў, Ігар Случак, Алесь Смалянчук

Мэдаль да стагодзьдзя БНР атрымалі А. Бяляцкі, І. Дубянецкая, О. Дэйчакіўскі

На мінулым тыдні Мэдаль да стагодзьдзя БНР таксама атрымалі Алесь Бяляцкі і Ірына Дубянецкая ў Менску, а таксама Орэст Дэйчакіўскі ў ЗША.

Continue reading Мэдаль да стагодзьдзя БНР атрымалі А. Бяляцкі, І. Дубянецкая, О. Дэйчакіўскі

Мэдаль да стагодзьдзя БНР атрымалі Алена Анісім і Алег Трусаў

У Менску на сядзібе Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны адбылося ўручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР старшыні ТБМ Алене Анісім і былому старшыні ТБМ Алегу Трусаву. Уручэньне правёў Заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў.

Алена Анісім займае пасаду старшыні ТБМ з 2017 году. Перад гэтым яна на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў была актыўным удзельнікам беларускага адраджэнскага і культурніцкага руху. Ад 2016 году Алена Анісім зьяўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На сваёй пасадзе яна актыўна займаецца абаронай правоў беларускіх грамадзянаў, выступае аўтарам ініцыятываў па абароне і прамоцыі беларускае мовы.

Алег Трусаў

Алег Трусаў – выбітны археолаг, гісторык, старшыня Таварыства беларускае мовы з 1999 па 2017 гады, адзін з заснавальнікаў гэтай арганізацыі ў 1989 годзе. Алег Трусаў узначальваў ТБМ у найбольш складаныя часы, і дзякуючы ягоным высілкам, арганізацыя ўвесь час працягвала сваё функцыянаваньне ў якасьці галоўнай грамадзкай сілы, якая стаіць на абароне беларускай мовы. Акрамя гэтага, з 1990 па 1995 гг. Алег Трусаў быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 12. скліканьня, членам Апазыцыі БНФ, намесьнікам старшыні камісіі па адукацыі, культуры, ахове гістарычнай спадчыны. У 1990 т 1991 гг. Алег Трусаў быў сярод дэпутатаў, якія прынялі гістарычныя дакумэнты аб аднаўленьні дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі. Таксама Алег Трусаў быў адным з распрацоўшчыкаў беларускай дзяржаўнай сымболікі, удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Вярхоўнага Савета напярэдадні “рэфэрэндума” 1995 года.

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Л. Шышэі, А. Макоўскай, Н. Шыдлоўскай

Працягваюцца ўручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР.

Леакадзія Шышэя

23 жніўня ў Вільні Мэдаль да стагодзьдзя БНР быў уручаны Леакадзіі Шышэі (Кавальчук) – вэтэранцы беларускага незалежніцкага руху, палітычнаму вязьню ў СССР. У 1946-1947 гг. Леакадзія Кавальчук была ўдзельнікам падпольнай беларускай незалежніцкай арганізацыі “Чайка”. У сярэдзіне 1947 года арганізацыя была выкрытая, Леакадзія Кавальчук была асуджаная на восем з паловай гадоў зьняволеньня ў ГУЛАГу.

Алена Макоўская, Мікалай Пачкаеў, Ніна Шыдлоўская

22 жніўня ў Менску заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў уручыў Мэдалі да стагодзьдзя БНР кіраўніцы Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” Алене Макоўскай і старшыні Рады ЗБС “Бацькаўшчына” Ніне Шыдлоўскай. У якасьці галоўных каардынатараў працы Згуртаваньня беларусаў сьвету і кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская робяць вялікую і неабходную справу па аб’яднаньні беларускай дыяспары, папулярызацыі беларушчыны сярод нашых суайчыньнікаў як у Беларусі, так і за яе межамі.

Алег Рудакоў узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Алегу Рудакову, шматгадоваму актывісту Таварыства беларускае культуры імя Яна Чэрскага ў Іркуцку, Расейская Фэдэрацыя.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла пракамэнтавала ўзнагароджаньне:

“Алег Рудакоў – адзін з найбольш яскравых дзеячоў сучаснага беларускага замежжа, выбітны арганізатар і лідар, як робіць гіганцкую працу па папулярызацыі беларускай культуры ў Расеі. Ён абудзіў сярод шматлікіх жыхароў Прыбайкальля цікаўнасьць да іхных беларускіх каранёў і да беларускае спадчыны ў гэтым сыбірскім рэгіёне. Праца Алега Рудакова як нішто іншае спрыяе пабудове добрасуседзкіх стасункаў між народамі Беларусі і Расеі”.

Аляксей Каўка ўзнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР

4 ліпеня адбылося першае ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя БНР у Маскве. Узнагароду атрымаў доктар Аляксей Каўка, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст, выбітны грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў і першы старшыня маскоўскага Таварыства беларускае культуры імя Францішка Скарыны.

Уручэньне адбылося перад маскоўскім помнікам Янку Купалу, які быў усталяваны намаганьнямі беларускае дыяспары, у тым ліку Аляксея Каўкі.

Літаратар Барыс Пятровіч узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР

25 чэрвеня ў Менску быў уручаны Мэдаль да стагодзьдзя БНР Барысу Пятровічу, беларускаму літаратару і журналісту, заснавальніку і галоўнаму рэдактару часопіса “Дзеяслоў”, галоўнага літаратурна-мастацкага выданьня Беларусі. Уручэньне адбылося на сьвяточнай імпрэзе, прысьвечанай 100-му нумару “Дзеяслова”.