Сьпявачка Вераніка Круглова атрымала Мэдаль да стагодзьдзя БНР

У Бэрліне адбылося ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі выбітнай сьпявачцы Вераніцы Кругловай.

Цырымонія прайшла ў рамках “Менскага форуму”, штогадовай міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай стасункам Беларусі зь Нямеччынай і Эўрапейскім Зьвязам. Рада БНР выказвае падзяку Нямецка-беларускаму таварыству, арганізатару мерапрыемства, за прадстаўленую магчымасьць.

Вераніка Круглова – вакалістка гурту Kriwi, удзельніца многіх яскравых беларускіх музычных праектаў, адна з ключавых фігураў беларускай музычнай сцэны ў часы незалежнасьці. Яна атрымала ўзнагароду за свае заслугі ў справе папулярызацыі беларускай культуры.

Мэдалём да стагодзьдзя БНР узнагароджаныя 180 беларускіх актывістаў, палітыкаў, грамадзкіх і культурніцкіх дзеячоў, а таксама сяброў Беларусі зь ліку замежнікаў.

You may also like...