Узнагароджаньні Мэдалём да стагодзьдзя БНР: Антон Фурс, Яўген Усюкевіч, Ірына Волкава, Глеб Лабадзенка, Сяргей Бульба

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны вэтэранам беларускага незалежніцкага руху, а таксама папулярызатару беларушчыны Глебу Лабадзенку.

Ірына Волкава (Шэйбак) – вязень ГУЛАГ цягам шасьці гадоў, арыштаваная за ўдзел у беларускім руху. Сядзела разам з Надзеяй Дземідовіч і Верай Касмовіч у Кенгіры (Казахстан), дзе была сьведкай вядомага Кенгірскага паўстаньня вязьняў.

Яўген Усюкевіч – вайсковец, дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, жаўнер беларускага Наваградзкага коннага эскадрону падчас Другой сусьветнай вайны. Вязень ГУЛАГ.

Антон Фурс – актывіст пасьляваеннага Саюзу беларускіх патрыётаў, падпольнай незалежніцкай моладзевай арганізацыі. За ўдзел у ёй арыштаваны, 9 гадоў правёў у лягерах ГУЛАГ у Казахстане.

Глеб Лабадзенка – беларускі журналіст, літаратар, актывіст, папулярызатар беларускай мовы.

Сяргей Бульба (Чыслаў) – беларускі афіцэр, палітык і грамадзкі дзеяч, адзін з стваральнікаў Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў.

You may also like...