Архівы тэгаў: Рэпрэсіі

In memoriam: Алеся Умпіровіч

19 жніўня 2017 г. адыйшла да Бога Алеся Фурс (Умпіровіч), беларускі палітычны вязень у СССР, удзельніца падпольнага Саюзу Беларускіх Патрыётаў.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае шчырыя спачуваньні родным і блізкім Алесі Фурс, і асабліва яе мужу, Антону Фурсу.

“Алеся Фурс – прыклад шчырага і адданага змаганьня за незалежнасьць Беларусі, самаахвярнасьці, гераізму і стойкасьці перад жорсткім, бязьлітасным і бесчалавечным ворагам”

– адзначыла Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.

“Толькі дзякуючы такім героям, як яна, Беларусь стала незалежнаю дзяржавай. Памяць пра Алесю Фурс і яе паплечнікаў будзе вечна жыць у памяці беларускага народу.”

Працягнуць чытаць In memoriam: Алеся Умпіровіч

Макар Касьцевіч

18 жніўня 1891 году ў Гарадзенскім павеце нарадзіўся Макар Касьцевіч (Краўцоў), аўтар тэкста Ваяцкага маршу, дзеяч Рады БНР.

Працягнуць чытаць Макар Касьцевіч

Канчатковае зьнішчэньне праваслаўнай царквы ў БССР – 1937 г.

У ноч 29 ліпеня 1937 г. савецкія акупацыйныя ўлады арыштавалі пагалоўна ўсё ацалелае праваслаўнае духавенства Менску, іншых гарадоў і вясковых прыходаў на тэрыторыі БССР, якая тады ахоплівала ўсходнюю частку Беларусі. Усе праваслаўныя цэрквы былі зачыненыя, маёмасьць духавенства была канфіскаваная.

Праваслаўныя Біскуп Бабруйскі Філарэт, Біскуп Слуцкі Мікалай памерлі ў турме. Біскуп Мазырскі Іван быў дэпартаваны ў канцэнтрацыйны лягер, дзе памёр. Падобны лёс спаткаў многіх прадстаўнікоў духавенства і вернікаў, арыштаваных у тую ноч.

Акцыя 29 ліпеня 1937 сталася пікам савецкага тэрору супраць праваслаўнай царквы ва Ўсходняй Беларусі.

Працягнуць чытаць Канчатковае зьнішчэньне праваслаўнай царквы ў БССР – 1937 г.

Зора Кіпель

1 ліпеня 1927 г. у Менску нарадзілася Зора Кіпель (дзяв. Савёнак) – беларуская грамадзкая дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка. Працягнуць чытаць Зора Кіпель

Іван Краскоўскі

24 чэрвеня 1880 г. у Бельскім павеце нарадзіўся Іван Краскоўскі – беларускі і ўкраінскі дзяржаўны дзеяч, сябра ўраду Украінскай Народнай Рэспублікі, старшыня ўкраінскай дыпляматычнай місіі на Каўказе, кансультант і ўпаўнаважаны прадстаўнік Беларускай Народнай Рэспублікі, член прэзыдыюму Дзяржпляна БССР.

Працягнуць чытаць Іван Краскоўскі

Антон Аўсянік

13 чэрвеня 1888 у Вялейскім павеце нарадзіўся Антон Аўсянік, сябра Прэзыдыюму Рады БНР і Народнага сакратарыяту Беларусі, сябра Беларускай Вайсковай Камісіі і пасол на Сойм Польшчы ў 1920-х.

Працягнуць чытаць Антон Аўсянік

Вітаўт Кіпель

Сёньня адзначае свой дзевяносты дзень нараджэньня Вітаўт Кіпель – выбітны навуковец і актывіст беларускай дыяспары ў Амэрыцы, у мінулым сябра Прэзыдыюму Рады БНР.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі шчыра віншуе пана Вітаўта Кіпеля, жадае добрага здароўя і натхненьня!

Працягнуць чытаць Вітаўт Кіпель

Сьцяпан Некрашэвіч

8 траўня 1883 у Бабруйскім павеце нарадзіўся Сьцяпан Некрашэвіч — дыплямат БНР, беларускі навуковец і грамадзкі дзяяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры, акадэмік і віцэ-прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук, ахвяра савецкага тэрору.

Працягнуць чытаць Сьцяпан Некрашэвіч

Сымон Рак-Міхайлоўскі

14 красавіка 1885 г. у Вялейскім павеце нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі палітык, сябра Рады БНР, пасол на Сэйм у міжваеннай Польшчы, сябра ЦВК БССР, расстраляны савецкімі акупантамі ў 1938 г.

Працягнуць чытаць Сымон Рак-Міхайлоўскі