Author: radabnr

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ – СУПОЛЬНАЯ СПАДЧЫНА СУЧАСНЫХ БЕЛАРУСАЎ І ЛІТОЎЦАЎ. ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі з насьцярогай назірае за спробамі справакаваць раскол паміж беларусамі і літоўцамі вакол тэмы інтэрпрэтацыі гісторыі і спадчыны Вялікага княства Літоўскага.

РАСЕЙСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА ГАЛОЎНАЙ КРЫНІЦАЙ МІЖРЭЛІГІЙНАЙ НАПРУЖАНАСЬЦІ Ў БЕЛАРУСІ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі асуджае ўмяшальніцтва Расейскай праваслаўнай царквы ў дзейнасьць іншых рэлігійных супольнасьцяў Беларусі, у тым ліку спробы РПЦ перашкодзіць стварэньню Апостальскай адміністратуры для вернікаў-каталікоў бізантыйскага абраду ў Беларусі.

СЬМЕРЦЬ АЛЕСЯ ПУШКІНА ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА ПАЛІТЫЧНЫМ ЗАБОЙСТВАМ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае свае шчырыя спачуваньні родным і блізкім Алеся Пушкіна, выбітнага беларускага мастака, актывіста і палітычнага зьняволенага, які пры абставінах, на дадзены момант ня высьветленых, памёр у лукашэнкаўскай турме.

In memoriam Міраслаў Лазоўскі (1973-2023)

Першы з 1952 году кавалер Ордэну Жалезнага рыцара, беларускі патрыёт, грамадзкі дзеяч, ваяр, добраахвотнік Палку імя Каліноўскага. Сёньня споўнілася б 50 гадоў Міраславу Лазоўскаму (пазыўны “Мыш”), які загінуў 16 траўня 2023 года ў баі...

Узнагароды Рады БНР у выгнаньні: агульная інфармацыя

Рада БНР у выгнаньні ўручае дзяржаўныя ўзнагароды Беларускай Народнай Рэспублікі ў сілу свайго статусу часовага найвышэйшага органу дзяржаўнае ўлады Беларусі, паводле трох Устаўных граматаў БНР 1918 году.

Заява Рады БНР з нагоды ўключэньня ў сьпіс КДБ РБ

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла да ведама інфармацыю аб сваім уключэньні ў сьпіс “экстрэмісцкіх фармаваньняў” з боку КДБ Рэспублікі Беларусь – карнага органу, за якім яшчэ з часоў Леніна цягнецца ланцуг злачынстваў і тэрору...

Міраслаў Лазоўскі

У Кіеве прайшло разьвітаньне зь Міраславам Лазоўскім, сузаснавальнікам “Белага легіёну”, камандэрам беларускіх байцоў у складзе Палка імя К. Каліноўскага, беларускім афіцэрам і грамадзкім дзеячом. За праяўленую адвагу ў баях Рада БНР у лютым 2023...

Заява Рады БНР аб разьмяшчэньні на тэрыторыі Беларусі расейскай ядзернай зброі

Рада БНР рэгулярна папярэджвала Заходні сьвет, што ігнараваньне праблемаў Беларусі непазьбежна прывядзе да ўсталяваньня на тэрыторыі краіны вайсковай прысутнасьці Расеі,мэтай якой будзе пагроза Эўропы і ўсяму сьвету. Сёньня гэты прагноз спраўдзіўся ў чарговы раз...