Консульства БНР у Адэсе

Зь ліпеня 1918 года каля 16 тысячаў беларусаў зарэгістраваліся ў Адэсе ў якасьці грамадзян Беларускае Народнае Рэспублікі.

У гэтым стратэгічна важным горадзе актыўна дзейнічала консульства БНР на чале са Сьцяпанам Некрашэвічам, якое выдавала беларускім грамадзянам пашпарты, бараніла іх палітычныя і маёмасныя правы.

Рэгістрацыя грамадзянаў Беларусі пачалася пасьля таго, як 2 ліпеня 1918 г. Украіна прыняла ўласны закон аб грамадзянстве і пачала рэгістрацыю грамадзянаў УНР.

Беларускія арганізацыі ў Адэсе разьмяшчаліся па адрасе вул. Тираспольська д. 20.

You may also like...