Tagged: Адэса

Дэлегацыя БНР у Бэрліне, 1919 г.

Дыпляматы БНР

У архівах БНР захаваліся некалькі сьпісаў супрацоўнікаў Міністэрства замежных справаў Беларускай Народнай Рэспублікі у 1918 – 1919 і ў 1920-х гадах.

Консульства БНР у Адэсе

Зь ліпеня 1918 года каля 16 тысячаў беларусаў зарэгістраваліся ў Адэсе ў якасьці грамадзян Беларускае Народнае Рэспублікі. У гэтым стратэгічна важным горадзе актыўна дзейнічала консульства БНР на чале са Сьцяпанам Некрашэвічам, якое выдавала беларускім...

Павал Вэнт

17 чэрвеня 1880 у Менскай губэрні нарадзіўся генэрал Павал Вэнт, беларускі вайсковец і дыплямат.

Сьцяпан Некрашэвіч

8 траўня 1883 у Бабруйскім павеце нарадзіўся Сьцяпан Некрашэвіч — дыплямат БНР, беларускі навуковец і грамадзкі дзяяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры, акадэмік і віцэ-прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук, ахвяра савецкага тэрору.

Сход у падтрымку БНР у Адэсе – 21.04.1918

21 красавіка 1918 у Адэсе адбыўся сход беларускіх арганізацый у падтрымку Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі прынялі рэзалюцыю, якая ўхваляла стварэньне незалежнай беларускай дзяржавы. Адэса была адным з важных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў 1917-1918...

Яўхім Бялевіч

27 лютага 1888 г. у Менску нарадзіўся Яўхім (Яфім) Бялевіч, міністар фінансаў і юстыцыі ў першым Народным сакратарыяце БНР, дыплямат БНР, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, які быў рэпрэсаваны савецкімі акупантамі і загінуў у Гулагу.

Сьнежань 1917 г.: зьезды беларускіх вайскоўцаў у Адэсе і Кіеве

3 сьнежня 1917 г. пачаў працу Зьезд беларусаў-вайскоўцаў Румынскага фронту ў Адэсе. Удзельнікі зьезду выступілі за абвяшчэньне аўтаномнай Беларускай Дэмакратычнай Рэспублікі і беларусізацыю тых частак расейскага войска, якія да вайны стаялі на тэрыторыі Беларусі....

Невядомая БНР: цыкль эсэ Сяргея Шупы

Невядомая БНР: цыкль эсэ Сяргея Шупы

“Невядомая БНР”: цыкль радыё-эсэ Сяргея Шупы пра малавядомыя старонкі гісторыі першай Беларускай рэспублікі. Выйшаў на Радыё Свабода з нагоды 90-годзьдзя БНР у 2008 г. 1. Досьвіткі дзівоснай пары 2. Дыпкур’ер Алексючанка 3. Беларускі Калюмб...