All posts by radabnr

Зьезд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту – 18-21.10.1917

18 кастрычніка 1917 г. у Менску пачаўся зьезд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту. У войсках былой Расейскай імпэрыі імкліва адбывалася самаарганізацыя па нацыянальнай прыкмеце. Беларусы гуртаваліся разам, каб абараняць свае правы і каб дапамагчы сваёй бацькаўшчыне ў той складаны час.

“Зьезд вайскоўцаў Заходняга фронту адбыўся 18–21 кастрычніка 1917 г. Я была дэлегатам і адной з арганізатарак, прытым – адзінай жанчынай на зьезьдзе. Загадзя прыгатаваныя значкі – бел-чырвона-белыя – параздавала ўсім сябрам зьезду і ўспакоілася. Аж тут падходзіць нехта да мяне і кажа: “А ў генэрала Кандратовіча значка німа”. А ў мяне ўжо – ніводнага. Тады я адшпіліла сваю гаспадарскую бел-чырвона-белую разэтку (круглую) і прышпіліла генэралу. На трэці дзень зьезду пасадзілі мяне запісываць тых, хто хоча ў беларускія батальёны. Першым запісаўся генэрал Кандратовіч…”

З кнігі Зоські Верас (Людзьвікі Сівіцкай) “Пакуль рука пяро трымае” (“Лімарыус”, 2015)

Узнагароджаньні Мэдалём да стагодзьдзя БНР: Антон Фурс, Яўген Усюкевіч, Ірына Волкава, Глеб Лабадзенка, Сяргей Бульба

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны вэтэранам беларускага незалежніцкага руху, а таксама папулярызатару беларушчыны Глебу Лабадзенку.

Continue reading Узнагароджаньні Мэдалём да стагодзьдзя БНР: Антон Фурс, Яўген Усюкевіч, Ірына Волкава, Глеб Лабадзенка, Сяргей Бульба

Сустрэча Язэпа Сажыча з Прэзыдэнтам ЗША

У кастрычніку 1991 г. у час адзначэньня Тыдня паняволеных народаў у Мічыгане адбылася сустрэча Старшыні Рады БНР Язэпа Сажыча з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам – старэйшым. Старшыня Рады БНР прапанаваў прэзыдэнту ЗША наведаць Менск цягам наступнага візыту ў СССР.

Беларускі сьцяг для ААН – 2 кастрычніка 1991 г.

2 кастрычніка 1991 г. беларусы ЗША ўрачыста перадалі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг прадстаўніцтву Беларусі пры ААН для афіцыйнага выкарыстаньня.

Дэлегацыю беларуска-амэрыканскае моладзі прыняў амбасадар Рэспублікі Беларусь Генадзь Бураўкін.

Ва ўрачыстасьці прынялі ўдзел Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь Пётра Краўчанка, які знаходзіўся ў Нью-Ёрку ў сувязі з удзелам у паседжаньні Генэральнай асамблеі ААН, а таксама старшыня Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня Антон Шукелойць.

Пацалаваўшя сьцяг, амбасадар Г. Бураўкін прамовіў пра значэнье сьцягу для народу.

(паводле газэты “Беларус”, №383, кастрычнік 1991 г.)

Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Валер Булгакаў, Ігар Случак, Алесь Смалянчук

У канцы верасьня мэдаль да стагодзьдзя БНР атрымалі наступныя заслужаныя асобы ў Беларусі:

Continue reading Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Валер Булгакаў, Ігар Случак, Алесь Смалянчук

Заява Рады БНР да 80-х угодкаў далучэньня Заходняй Беларусі да СССР

У гэта дзень 80 гадоў таму, праз два з паловай тыдні пасьля нападу гітлераўскай Нямеччыны на Польшчу і пачатку Другой Сусьветнай вайны, савецкія войскі перайшлі мяжу з Польшчай і пачалі свой наступ на Захад насустрач нямецкім войскам. За два тыдні саветы акупавалі значную тэрыторыю. 28 верасьня СССР і гітлераўская Нямеччына падпісалі Дамову аб сяброўстве і мяжы, у якой зафіксавалі падзел тэрыторыі рэгіёна пасьля сумеснай расправы над польскай дзяржавай.

У выніку гэтых падзеяў амаль уся тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе таталітарнай савецкай дзяржавы. Гэты факт дазваляў савецкай прапагандзе сьвяткаваць 17 верасьня як «Дзень узьяднаньня» Заходняй Беларусі з БССР.

Рада БНР канстатуе, што падзел тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, вырашаны паміж РСФСР і Польшчай у 1921 годзе, адбыўся насуперак волі беларускага народу і ў парушэньне права беларускага народу на самавызначэньне.

Рада БНР канстатуе, што аўтарытарны рэжым у міжваеннай Польшчы груба парушаў нацыянальныя правы беларусаў і ажыцьцяўляў дыскрымінацыю беларусаў па нацыянальнай прыкмеце, адмаўляючы беларусам у праве на аўтаномію, абмяжуючы магчымасьці для беларускай адукацыі і грамадзка-палітычнай дзейнасьці, чынячы палітычны перасьлед беларускіх грамадзкіх дзеячоў. Сваімі дзеяньнямі польскія ўлады парушалі як свае агульнапрызнаныя міжнародныя абавязальніцтвы, так і дамоўленасьці зь беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі, дасягнутыя ў пачатку дваццатых гадоў.

Continue reading Заява Рады БНР да 80-х угодкаў далучэньня Заходняй Беларусі да СССР

САЮЗНАЯ ДЗЯРЖАВА З РАСЕЯЙ СУПЯРЭЧЫЦЬ ІНТАРЭСАМ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае занепакоенасьць перамовамі паміж аўтарытарнымі рэжымамі ў Расеі і Беларусі адносна паглыбленьня ўзаемнай інтэграцыі ў рамках так званай “Саюзнай дзяржавы”. Перамовы традыцыйна праходзяць у непразрыстым для грамадзкасьці фармаце і нясуць прамую пагрозу сувэрэнітэту і нацыянальнай бясьпецы Беларусі.

Для аўтарытарнага рэжыму, які пануе ў Расеі, інтэграцыя зь Беларусьсю мае відавочную мэту падтрымаць сваю папулярнасьць з дапамогай нацыяналістычнай мабілізацыі і, магчыма, даць прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну юрыдычную магчымасьць застацца на чале дзяржавы пасьля 2024 году, калі сканчаецца ягоны цяперашні тэрмін паўнамоцтваў.

Continue reading САЮЗНАЯ ДЗЯРЖАВА З РАСЕЯЙ СУПЯРЭЧЫЦЬ ІНТАРЭСАМ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Канстанцін Алексяеўскі

3 верасьня 1855 г. нарадзіўся Канстанцін Алексяеўскі, генэрал расейскай імпэратарскай арміі, удзельнік беларускага нацыянальнага руху, дэлегат Ўсебеларускага зьезду 1917 г.

Continue reading Канстанцін Алексяеўскі

Мэдаль да стагодзьдзя БНР атрымалі А. Бяляцкі, І. Дубянецкая, О. Дэйчакіўскі

На мінулым тыдні Мэдаль да стагодзьдзя БНР таксама атрымалі Алесь Бяляцкі і Ірына Дубянецкая ў Менску, а таксама Орэст Дэйчакіўскі ў ЗША.

Continue reading Мэдаль да стагодзьдзя БНР атрымалі А. Бяляцкі, І. Дубянецкая, О. Дэйчакіўскі