Address to Conference “Belarus – our new neighbour” in Czech Senate (20.3.2004)

Honorable Senators, Dear Friends,

I would like to express my deep gratitude to the organizers of this event, dedicated to the European future of Belarus.

Blessed with an excellent geopolitical situation, at the crossroads of Europe, Belarus has not had a chance as yet to benefit from this advantage. On the contrary, it has made our country one of the most coveted, and thus vulnerable places in Europe. Innumerable wars have been fought by strangers on our land, our people have been decimated over and over again. And for a long time, we had no friends to defend our cause. We were the best kept secret in Europe.

The Soviet system has left our long suffering, Chernobyl stricken people, with one single concern – their physical survival. The instinct of survival has evolved in Belarus to a degree unknown to many nations. Thanks to their survival skills, the Belarusian people continue to exist, but are hesitant to assert themselves in the face of the challenges they endure in daily life, and the dangers they face under a government that violently discourages freedom of speech. This may be why the development of democratic values in Belarus, though present, seems at times stalled.

However, our young generations admire Western values and long to become part of this so much admired European family of nations. And Belarusian intelligentsia, who has always looked to the West, is ready to defend their European heritage. Historically, Belarus is much connected to Prague itself. I would like to mention Dr. Francisak   Skaryna, who printed the first Belarusian Bible in Prague, and returned to your lovely land to spend here the last years of his life. More recently, the Rada of the Belarusian Democratic Republic has been active for 23 years in this hospitable city. And I would like to add our highly revered Vasil Bykau, with whom I spent our National Day one year ago here in Prague.

Dear Friends, it is on behalf of our youth and of our freedom fighters that I have come to ask – again – for your help. Every young Belarusian should have the possibility to study without being brainwashed, and without being forced to become a member of Lukashenka’s youth organization.

Freedom and democracy are concepts that are learned, nurtured and fostered. As such, they require exposure, free thinking, and the subsequent conviction to generate change. Every Belarusian should learn firsthand about the concept of freedom. Our young people need opportunities to study abroad, our decision makers need Western experience in the fields of economy, education, health and ecology, our freedom fighters need help to inform our people about such basic things as human rights…

The Lukashenka-driven and cultivated isolation of Belarus threatens to extinguish the hope for a different future. The members of the European Union will, perhaps unknowingly, contribute to this isolation by closing the borders between Belarus and the European Union.

The future of Belarus is not to be half way between Europe and Russia as some misled politicians think. It is not a no-mans land nor a consolation price in political negotiation. Belarus is a nation whose geography, history and identity define its place – and whose potential as a contributor to the future of Europe rests in the political decisions of our time.

If I were allowed to make one single request today – it would be to ask you to become participants in the defense of an old European nation by ensuring that Europe remains open to Belarus.

Ottawa, March 15, 2004

Ivonka Survilla
The President of the Rada of the Belarusian Democratic Republic

Зварот XXIV Сэсіі Рады БНР да суродзічаў на Бацькаўшчыне і ў замежжы

ЗВАРОТ

Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
да суродзічаў на Бацькаўшчыне і ў замежжы,
прыняты на 24-й Сэсіі Рады БНР 25 кастрычніка 2003 году

Continue reading Зварот XXIV Сэсіі Рады БНР да суродзічаў на Бацькаўшчыне і ў замежжы

Adkryty list da biełaruskaha narodu (Luty, 2003 hod)

Darahija maje Braty j Siostry Biełarusy, 25-ha Sakavika 1918-ha hodu, Rada Biełaruskaj Narodnaj Respubliki abvieściła Biełaruś niezaležnaj, demakratyčnaj dziaržavaju. Narod naš ŭžo tady razumieŭ, što tolki volnym ad čužoj akupacyji jon moža asiahnuć metu kožnaha narodu – być haspadarom u svaim domie.

Kab my tady mieli mahčymaść abaranić našuju novazdabytuju niezaležnaść, to naš kraj zajmaŭ by ciapier pačesnaje miejsca pamiž inšymi volnymi narodami śvietu. My žyli b pa-ludzku, nie bajučysia havaryć toje, što dumajem, dy hałasavać za tych kandydataŭ, jakija hatovyja najbolš zrabić dziela našaha dabra dy dziela dabra našaje Baćkaŭščyny. Našaju metaju nia było b uciačy za miažu ŭ pošukach voli dy kavałku chleba, a adbudavać naš kraj, tak jak heta robiać našyja susiedzi. Naš narod pracavity, talenavity, razumny. Niama toj mety, jakoj my nie mahli b asiahnuć.

Ale ž vyšla jano jinakš. Nas akupavała najbolš źvierskaja ŭ historyi čałaviectva imperyja. Dziakujučy “braterskaj Rasieji”, za 20-taje stahodzdzie Biełaruś straciła bolš za pałovu svajho nasielnictva. Nas vyvozili, rasstrelvali, katavali. Brali nam našuju majomaść, našuju pamiać, našuju movu. A my hladzieli na ŭsio heta j čakali, što niešta źmienicca biaz našaha ŭdziełu.

Byli časy, kali heta było zrazumieła. Narod namahaŭsia nejak vyžyć.

Ciaper ža, śviet nas nie razumieje. Nie razumieje narodu, jaki niachoča viedać dzie praŭda, a dzie prapahanda, dzie spraviadlivaść dy ludzkaja hodnaść, a dzie niavola dy gienacyd.

Śviet nie razumieje jak naš narod moh dvojčy dapuścić da ŭłady Łukašenku, jak jon moža dazvalać amonaŭcam ździekvacca nad žančynami, jak jon moža pahadžacca z paŭtornymi falsyfikacyjami vybaraŭ. Nie razumieje čamu naš narod nia vyjšaŭ sotniami tysiačaŭ, kab baranić svaju nezaležnaść kali Putin zajaviŭ, što jon choča zrabić z nas rasiejskuju guberniju.

Kolki času jašče roznyja prajdziśviety buduć nad nami ździekvacca, traktavać nas jak reč, jakoju možna handlavać u imia čužych intaresaŭ.

Rasiejski faktar hraje biezumoŭna vialikuju rolu. Maskva nijak nia moža pahadzicca z tym, što na jejnaje darozie ŭ Kalininhrad dy ŭ Eŭropu znachodzicca niezaležnaja dziaržava, ź jakoju treba ličycca. Usio budzie rabić, kab nas niejak iznoŭ uklučyć u svaju imperyju.

Ale Maskva ničoha nia zmoža zrabić suprać nas, kali my hetaha nie dapuścim. Čas pračnucca, čas abvieścić śvietu, što my chočam być volnymi dy niezaležnymi, što my bolš nie dazvolim anikomu nas pradavać! Kali my hetaha ciapier nia zrobim, kali dazvolim Maskvie nas “intehravać”, tady nazaŭždy zahiniem jak nacyja, jak narod.

Pieršym krokam našaha adkazu Putinu mohuć stacca šeści, jakija adbuducca ŭ Miensku a ŭ inšych haradoch Biełarusi z nahody našaha sapraŭdnaha nacyjanalnaha śviata, Dnia Voli. U hety dzień uvieś biełaruski narod musić skazać śvietu, što jahonaja vola, jahonaja niezaležnaść, jahonaja majomaść, jahonyja hrošy, jahonaja terytoryja nie padlahajuć nijakamu šantažu, nijakamu handlu. Tolki ŭ svajoj ułasnaj, niezaležnaj krajinie, my abaronim tyja čałaviečyja pravy, jakimi karystajecca ŭvieś cyvilizavany śviet. Tolki kali budziem haspadarami jaje, budziem žyć tak jak žyvuć ludzi ŭva ŭsich naramalnych krajinach śvietu. Ale heta nia staniecca biaz nas, biaz našaha ŭdziełu! Pryhadajma jašče raz słovy našaha praroka Janki Kupały:

Paŭstań narod!
Dla budučyni ščaście
Ty stroj, kab
put nia strojiŭ bolš susied,
Nia dajsia ŭ hety
hrozny čas prapaści –
Prapaščych nie
paciešyć ščaściem śviet.

Žyvie Biełaruś!

Ivonka Survilla
Staršynia Rady Biełaruskaj Narodnaj Respubliki

АДКРЫТЫ ЛІСТ ДА БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ (люты 2003 г.)

Дарагія мае Браты і Сёстры Беларусы,

25-га Сакавіка 1918-га году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвесьціла Беларусь незалежнай, дэмакратычнай дзяржаваю. Народ наш ўжо тады разумеў, што толькі вольным ад чужой акупацыі ён можа асягнуць мэту кожнага народу – быць гаспадаром у сваім доме.

Каб мы тады мелі магчымасьць абараніць нашую новаздабытую незалежнасьць, то наш край займаў бы цяпер пачэснае мейсца паміж іншымі вольнымі народамі сьвету. Мы жылі б па-людзку, не баючыся гаварыць тое, што думаем, ды галасаваць за тых кандыдатаў, якія гатовыя найбольш зрабіць дзеля нашага дабра і дзеля дабра нашае Бацькаўшчыны. Нашаю мэтаю не было б уцячы за мяжу ў пошуках волі ды кавалка хлеба, але адбудаваць наш край, так як гэта робяць нашыя суседзі. Наш народ працавіты, таленавіты, разумны. Няма той мэты, якой мы не маглі-б асягнуць.

Але выйшла яно інакш. Нас акупавала найбольш зьверская ў гісторыі чалавецтва імпэрыя. Дзякуючы «братэрскай Расеі», у 20-тым стагодзьдзі Беларусь страціла больш за палову свайго насельніцтва. Нас вывозілі, расстрэльвалі, катавалі. Адбіралі ад нас нашую маемасьць, нашую памяць, нашую мову. А мы глядзелі на ўсё гэта й чакалі, што нешта зьменіцца бяз нашага ўдзелу.

Былі часы, калі гэта было зразумела. Народ намагаўся неяк выжыць.

Цяпер-жа, сьвет нас не разумее. Не разумее народу, які ня хоча ведаць дзе праўда, а дзе прапаганда, дзе справядлівасьць ды людзкая годнасьць, а дзе няволя ды генацыд. Сьвет не разумее як наш народ мог двойчы дапусьціць да ўлады Лукашэнку, як ён можа дазваляць амонаўцам зьдзекавацца над жанчынамі, як ён можа гадзіцца з паўторнымі фальсыфікацыямі выбараў. Не разумее чаму наш народ ня вышаў сотнямі тысячаў, каб бараніць сваю незалежнасьць калі Пуцін заявіў, што ён хоча зрабіць з нас расейскую губерню.

Колькі часу яшчэ розныя прайдзісьветы будуць над намі зьдзекавацца, трактаваць нас як тавар, якім можна гандляваць у імя чужых інтарэсаў?

Расейскі фактар адыйгрывае безумоўна вялікую ролю. Масква ніяк ня можа пагадзіцца з тым, што на яе дарозе ў Калінінград ды ў Эўропу знаходзіцца незалежная дзяржава, зь якою трэба лічыцца. Усё будзе рабіць, каб нас неяк зноў уключыць у сваю імпэрыю.

Але Масква нічога ня зможа зрабіць супраць нас, калі мы гэтага не дапусьцім. Час прачнуцца! Час абвесьціць сьвету, што мы хочам быць вольнымі і незалежнымі, што мы больш не дазволім нікому нас прадаваць! Калі мы гэтага цяпер ня зробім, калі дазволім Маскве нас «інтэграваць», тады назаўсёды загінем як нацыя, як народ.

Першым крокам нашага адказу Пуціну могуць стацца шэсьці, якія адбудуцца ў Менску і ў іншых гарадох Беларусі з нагоды нашага сапраўднага нацаыянальнага сьвята, 25-га Сакавіка. У гэты дзень увесь беларускі народ мусіць сказаць сьвету, што ягоная воля, ягоная незалежнасьць, ягоная маемасьць, ягоныя грошы, ягоная тэрыторыя не падлягаюць ніякаму шантажу, ніякаму гандлю.

Толькі у сваёй уласнай, незалежнай краіне, мы абаронім тыя чалавечыя правы, якімі карыстаецца ўвесь цывілізаваны сьвет. Толькі калі будзем гаспадарамі яе будзем жыць так як жывуць людзі ўва ўсіх нарамальных краінах сьвету. Але гэта ня станецца бяз нас, бяз нашага ўдзелу! Прыгадайма яшчэ раз словы нашага прарока Янкі Купалы:

Паўстань народ! Для будучыні шчасьце
Ты строй, каб пут ня строіў больш сусед,
Ня дайся ў гэты грозны час прапасьці –
Прапашчых не пацешыць шчасьцем сьвет.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Люты, 2003 год

Vystupleńnie Staršyni Rady BNR na III-aj Kanferencyji Biełarusaŭ Bałtyji

Vysoka Pavažanyja Hości, Delehaty, Arhanizatary,
Darahija Surodzičy

Maju honar vitać Vas ad imia Rady Biełaruskaj Narodnaj Respubliki na hetaj Treciaj Kanferencyi Biełarusaŭ Bałtyji. Žadaju Vam sapraŭdy plonnaj pracy.

Continue reading Vystupleńnie Staršyni Rady BNR na III-aj Kanferencyji Biełarusaŭ Bałtyji

Слова Старшыні Рады БНР на памінальнай бяседзе пасьля паховінаў Мітрапаліта Першаерарха БАПЦ Уладыкі Мікалая

Высока Дастойны Уладыка, Дастойныя Айцы,
Дарагія Сябры ў Смутку,

Пару гадзін таму мы разьвіталіся з Уладыкам Мікалаем і правялі яго на ягоным апошнім зямным шляху.

Сабраліся мы цяпер, каб аддаць чэсьць выдатнаму чалавеку, які ў чацьвер 20 червеня 2002-га году скончыў сваю працу на гэтай зямлі і адыйшоў у вечнасьць.

Уладыка Мікалай увасабляў найбольш цэнныя якасьці нашага народу. Быў ён справядлівым і працавітым, лагодным і ветлівым. І бесканечна любіў сваю (і нашу) Бацькаўшчыну.

Бог яму даў таксама вялікую веру ў Бога і ў людзей.

Жыцьцёвы шлях які ён сабе выбраў, быў цяжкім у эмігранцкіх умовах. Вялізарная праца, вялізарнае пачуцьцё адказнасьці, і адначасна матэрыяльна вельмі цяжкое жыцьцё, самота.

Паколькі мне ведама, не наракаў Уладыка Мікалай на свой лёс. Да самага канца свайго жыцьця выконваў абавязкі. Верыў у людзкую дабрыню. Дараваў нават тым, хто яго асабіста моцна пакрыўдзілі.

Бараніў аўтакефалію, бо ведаў, што вера ў Беларусі мусіць быць беларускай. Жыў надзеяй, што прыйдзе час, калі Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква вызваліць наш народ ад маскоўскіх экзархіяў, роля якіх нам усім добра ведамая ў дачыненьні да нашага народу.

Моцна перажываў Уладыка Мікалай раскол у Царкве. Колькі разоў казаў, што зь яго боку, няма перашкодаў да згоды зь Ізяславам. Нам трэба памятаць ягоныя малітвы за еднасьць — еднасьць у Царкве й еднасьць у народзе.

У гэтыя цяжкія часы для нашай дзяржавы, хацелася б каб мы памяталі Уладыку Мікалая якраз за ягоную любоў да кожнага з нас. Будзьма зьяднаныя ў змаганьні за лепшую долю нашага народу, бо разам мы ўсё асягнем. Спрэчкі, недавер, нязгода між намі йдуць толькі на карысьць нашых ворагаў.

Хай дабрыня, лагоднасьць, усьмешка нашага дарагога Уладыкі Мікалая, а таксама ягоная любоў да Бацькаўшчыны, заўсёды жывуць у нашых сэрцах.

Вечная яму памяць!
Вечны супакой!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады БНР

Дадзенае 25-га чэрвеня 2002 году ў залі царквы БАПЦ у Хайлянд Парку, Н.Дж., ЗША.

Зварот да суродзічаў Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы з нагоды Дня Незалежнасьці – 2002

Дарагія суродзічы,

Вітаю Вас з Днём 25-га Сакавіка, нашым вялікім нацыянальным Сьвятам, якое Вы называеце Днём Волі, а мы тут, на чужыне, называем Днём Незалежнасьці.

Усе мы ведаем, што народ наш сёньня ня ёсьць вольным. Ці ж можна гаварыць аб волі, калі людзі зьнікаюць за тое, што думаюць інакш, як улады, калі закрываюцца незалежныя газэты ды арыштоўваюцца прадпрымальнікі за прыдуманыя праступствы, калі штрафуюць ды зьбіваюць нашу моладзь за тое, што яна дамагаецца права жыць бяз страху, калі зьдзекуюцца над нашымі навукоўцамі, бо яны кажуць праўду? Баліць мне сэрца за ўсіх гэтых мучанікаў нашых часоў – ахвяраў нялюдзкага рэжыму які пануе над Вамі. Баліць мне яно таксама за тых з Вас, мае дарагія суродзічы, што яшчэ вераць у прапаганду чалавека, які ня толькі ня дбае пра ваш дабрабыт, але які гатовы прадаць Вас, каб утрымацца пры ўладзе. Бо ж Вы, якія верыце дыктатару, таксама ахвяры, ахвяры нячэснасьці ды ілжы гэтага рэжыму.

Але хацела б я ў гэты сьвяты Дзень папрасіць Вас, каб задумаліся Вы таксама над пытаньнем незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.

Ці забаранялася б Вам сьвяткаваць 25-га Сакавіка каб край наш быў незалежным? Ці баяліся б Вы гаварыць па-беларуску ў прысутнасьці ўніформаў, калі б Вы адчувалі сябе жыхарамі незалежнай беларускай дзяржавы? Ці ўважалі б Вы, што карысьней для вашых дзетак вучыцца на чужой мове – каб даць сабе рады ў жыцьці – калі б сапраўды верылі, што жывяцё ва ўласнай краіне, у сваім уласным доме, дзе толькі Вы зьяўляецеся гаспадарамі? І ці трэба было б бараніць магілы сваякоў і суродзічаў закатаваных у часы сталінскага тэрору, калі б Беларусь была назалежнай дзяржавай? Бо якая ж незалежная дзяржава будавала б дарогу на касьцях продкаў свайго народу?

Нажаль, край наш і надалей пад ботам чужакаў ды іхных паплечнікаў. Таму і змушаныя мы прадаўжаць змаганьне за незалежнасьць. Бо толькі ў незалежнай Беларусі спазнае наш народ, што такое сапраўдная воля, што такое сапраўды быць гаспадаром у сваім доме.

Дарагіе мае суродзічы, у нашых рукох, і толькі ў нашых рукох будучыня нашага народу і нашага прыгожага краю. Бог нам паможа, сьвет нам паспрыяе, але толькі мы можам зрабіць Беларусь вольнаю і незалежнаю Дзяржавай ды выратаваць яе ад сьмерці. Гэта наш сьвяты абавязак перад Богам, Бацькаўшчынай ды тысячамі папярэднікаў-патрыётаў, што змагаліся за справядлівасьць і свабоду.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады БНР

Каляднае віншаваньне Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы

Дарагія мае суродзічы,

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі дазвольце павіншаваць Вас з гэтымі сьвятамі і з надыходзячым Новым годам.

Калядныя сьвяты – гэта сьвяты спакою, рададасьці, сямейнага шчасьця.

Калі я была малой дзяўчынкай у маіх дзядоў у Засульлі на Стаўпеччыне, у час вячэры дзед клаў на стол пад белы абрус жменьку сена, каб прыпомніць аб сьвятасьці гэтага вечара, а ў кутку, пад іконай, ставіў снапок жыта, сымбаль дабрабыту і надзеі на лепшае жыцьцё ў новым годзе. Памятаю, якія чароўныя былі гэтыя моманты.

Гэтага каляднага натрою, гэтай радасьці на душы я жадаю сёньня Вам і Вашым блізкім кругом сьвяточнага стала.

Жадаю Вам надзеі на лепшае жыцьцё, на жыцьцё без страху, без штодзённага зьдзёку з усяго, што Вам дарагое – з магілаў Вашых дзядоў, загінулых ад чужацкага тэрору ў Курапатах, з ахвяраў Чарнобылю і з тых, хто іх бароніць, з Вашай роднай мовы, якую наш народ шанаваў і якой карыстаўся стагодзьдзямі, зь беларускага друкаванага слова на беларускай зямлі, з нашых сымбаляў – нашых прыгожых бел-чырвона-белых сьцяга й гербу Пагоні, пад знакам якіх мы стагодзьдзямі жылі ў годнасьці і дабрабыце ў нашай незалежнай Бацькаўшчыне.

Жадаю ўсім Вам узьяднацца пад знакам бел-чырвона-белага сьцяга і нашай слаўнай Пагоні і сёньня, і выгнаць з нашага Краю самазванца, які ніколі вам ня верне страчанай волі, бо не дзеля дабра нашага народу ён працуе, не пра Вас ён дбае, мае дарагія суродзічы, калі стараецца за ўсякую цану ўтрымаць сваю ўладу над Вамі.

Жадаю Вам адначасна і тае мужнасьці, тае вытрываласьці, тае веры ў лепшую будучыню, якія вам памогуць адрадзіць свой вольны край, сваю незалежную дэмакратычную дзяржаву, дзе Вы зможаце жыць без страху, бяз зьдзеку, як вольныя людзі ў гаоднасьці і дабрабыце.

Дык памажы Вам Божа!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады БНР

Зварот Старшыні Рады БНР да прэзідэнцкіх выбараў 2001 г.

Дарагія мае суродзічы, браты і сёстры беларусы!

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, ад якіх будзе залежаць Ваша далейшае жыцьцё, калі ня ўся будучыня краіны, хочацца падзяліцца з Вамі думкамі.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, якой я маю вялікі гонар быць у гэтым мамэнце старшынёй, змагаецца ад 1918-га году за незалежную і дэмакратычную Беларусь. Шмат суродзічаў загінула ў гэтым змаганьні. Людзі аддавалі сваё жыцьцё за свабоду Беларусі зь верай, што “загляне сонца і ў наша ваконца”, з надзеяй, што ў беларускай незалежнай дзяржаве народ будзе гаспадаром свайго лёсу, а не рабом у імпэрыі, якая ўжо два стагодзьдзі вынішчае ўсе беларускае.

Ведаю, што на працягу цэлых дзесяцігодзьдзяў мінулага веку Вам гаварылі, што Вы як нацыя не жыцьцяздольныя, што Вы не дасьцё сабе рады бяз гэтак званай “братняй” дапамогі і Вам на працягу трох пакаленьняў угаворвалі, што нідзе так добра не жывецца як у “шырокой стране родной”, але не давалі Вам пабачыць, як жыве рэшта сьвету… Людзей прывучылі маўчаць, калі арыштоўвалі іхных суседзяў, калі вывозілі ў Сібір, калі вынішчалі родную культурную спадчыну і родную мову. Шмат хто так зжыўся з падобным зьдзекам над людзьмі і нацыяй, што дасюль верыць у той мітычны Саюз, які цяперашні дыктатар Лукашэнка абяцае адрадзіць.

У намаганьні прадоўжыць сваю ўладу, ён хапаецца за выпрабаваныя мэтады забароны свабоднай інфармацыі, штрафуе, канфіскуе, арыштоўвае, фізычна зьнішчае апанэнтаў, абмяжоўвае дэкрэтамі правы чалавека і свабоду слова. У Канадзе, дзе я жыву, нельга сабе ўявіць, каб кандыдаты на высокае дзяржаўнае становішча ня мелі такога ж доступу да радыё, тэлебачаньня, як і той, хто пры ўладзе. У Беларусі ж гвалт з боку дзяржаўнае ўлады над свабодай інфармацыі дайшоў на неверагодных памераў.

Таму я зьвяртаюся да Вас, маіх братоў і сясьцёр, у гэтую гістарычную часіну. Не магу пагадзіцца з тым, каб над Вамі зьдзекаваліся, адбіралі Вашу людзкую і нацыянальную годнасьць. Каб выганялі пакрысе Вашых найбольш здольных сыноў і дачок, так як вывозілі іх калісь на Сібір. Каб Вас недакормлівалі, бо так лягчэй над Вамі зьдзекавацца: не застанецца сілаў бараніцца. Усе тыраны так аслаблялі людзей у няволі. Бо людзі, якія нармальна жывуць, пачынаюць задумоўвацца над сваім лёсам, пачынаюць дамагацца волі.

Надыходзіць час выбару альтэрнатывы дасюлешняму рэжыму ўціску, нішчэньня матэрыяльных і духоўных рэсурсаў Беларусі ды адлучэньня ад цывілізаванага сьвету. Кожны голас важны ў сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах. Не змарнуйце яго. Ідзеце на выбары. Перамога дэмакратычных сілаў прыйдзе тым хутчэй, чым больш актыўным будзе кожны з Вас. Толькі ад Вас, выбарцаў, залежыць будучыня беларускай дзяржавы, будучыня Вашых дзяцей і ўнукаў. Да выбару Вас забавязвае памяць пра ўсіх тых, што аддалі жыцьцё за свабоду Бацькаўшчыны.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады БНР
Атава, Канада, 3 верасьня 2001 г.

Адкрыты ліст Старшыні Рады Беларускае Народнае Рэспублікі Івонкі Сурвіллы да беларускага народу

Дарагія мае браты і сёстры — беларусы!

Зьвяртаецца да Вас Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі— той Рады, якой беларускі народ у 1917 годзе даручыў свой лёс і якая абвесьціла 25 сакавіка 1918 году незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны. На долю Рады БНР выпала цяжкая адказнасьць бараніць гэтую незалежнасьць ды змагацца за яе ўсімі даступнымі сродкамі.

Рада БНР выбрала мяне на становішча старшыні ў 1997 годзе. Упершыню выбрала жанчыну, сіла якое — дазволю сабе сказаць словамі нашага вялікага Янкі Купалы — у «любові да свае Радзімы, да свайго народу».

Напярэдадні нашага Дня Волі, дня, які нашыя суродзічы ўва ўсім сьвеце сьвяткуюць як найвялікшае нашае нацыянальнае сьвята — нашае сьвята годнасьці, бо ж у гэты дзень народ наш абвесьціў сьвету, пасьля доўгай няволі, што ён таксама хоча жыць вольным і незалежным ды быць гаспадаром у сваёй хаце — хачу падзяліцца з Вамі маім болем і маёй трывогай за Вашу будучыню і за будучыню Вашых дзетак і ўнукаў. Бо край наш знаходзіцца зноў у вялікай небясьпецы. Зноў хочуць адабраць яго ў Вас, зьняволіць Вас.

Сталін сваім часам нішчыў наш народ голадам, арыштамі і ссылкамі ў Сібір. Цяпер ягоныя пасьлядоўнікі Пуцін і Лукашэнка, пры дапамозе хлусьні і паліцыйнай сілы, намагаюцца паставіць Вас і зноў на службу «стратэгічным інтарэсам» расейскай імпэрыі. Ва ўмовах зманапалізаваных сродкаў масавае інфармацыі, лукашэнкаўскі рэжым зацягвае Вас у так званую інтэграцыю з Расеяй. Але адзіным вынікам гэтае прадажнае палітыкі будзе Вашае зьбядненьне, ды ў канцы зьнішчэньне Вас як нацыі, як народу.

Дарагія мае браты і сёстры — беларусы, дарагая моладзь, любыя дзеткі (з тысячамі якіх я мела нагоду спаткацца тут, у Канадзе)! Першы раз зьвяртаюся да Вас з адкрытым лістом, бо хачу, каб Вы мяне пачулі.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі робіць усё, што можа, каб памагчы Беларусі перажыць цяперашні крызыс ды выйсьці зь яго незалежнай, свабоднай і заможнай краінай. Але бяз Вашага ўдзелу мы ня выратуем Бацькаўшчыны. Трэба, каб і Вы паказалі сьвету, што Вы ведаеце вартасьць волі, што ня хочаце быць прыладай маскоўскага імпэрыялізму й праліваць за яго сваю кроў.

Пры развале савецкай камуністычнай імпэрыі Бог даў нашаму народу вялікі падарунак — Волю. Такія цуды ў гісторыі не паўтараюцца. Дык не дапусьцім жа, каб гэты падарунак пайшоў намарна. Беражэце гэты скарб Ваш. Пакажэце сьвету, што беларускі народ яшчэ жыве. У Дзень Волі 25 сакавіка выходзьце сотнямі тысячаў на вуліцы. Ідзеце са сьцягамі, сьвечкамі і абразамі. З малітвай да Бога, каб ён паслаў «праменьні Свае хвалы» на наш край і народ!

Жадаю Вам сілы, мужнасьці, вытрываласьці.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады БНР

2001 г.