Tagged: Слуцкі Збройны Чын

Зьезд Случчыны – 14.11.1920

14 лістапада 1920 году ў Слуцку ў доме Эдварда Вайніловіча пачаў працу Зьезд Случчыны. Гэтая падзея непасярэдне папярэднічала Слуцкаму Збройнаму Чыну. У складзе Зьезду былі 107 дэлегатаў з навакольля Слуцку, а таксама некалькі прадстаўнікоў...

Лявон Рыдлеўскі

14 кастрычніка 1903 г.  у Магілёўскай губэрні нарадзіўся Лявон Рыдлеўскі, віцэ-прэзыдэнт Рады БНР, актывіст беларускага руху ў Францыі, удзельнік Слуцкага збройнага чыну і францускага антынацыстоўскага супраціву.

Эдвард Вайніловіч

13 кастрычніка 1847 г. у маёнтку Сьляпянка каля Менску нарадзіўся Эдвард Вайніловіч, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, мэцэнат, актыўны сымпатызант ідэі беларускай незалежнасьці і Радзе БНР.

Андрэй Якубецкі

5 кастрычніка 1892 г. у Гарадзенскім павеце нарадзіўся Андрэй Якубецкі, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, беларускі вайсковец і грамадзкі дзеяч.

Макар Касьцевіч

18 жніўня 1891 году ў Гарадзенскім павеце нарадзіўся Макар Касьцевіч (Краўцоў), аўтар тэкста Ваяцкага маршу, дзеяч Рады БНР.

а. Аляксандар Надсан

8 жніўня 1926 г. у Нясьвіскім павеце нарадзіўся а. Аляксандар Надсан – беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, радны БНР, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, адзін з заснавальнікаў Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў...

Антон Борык

7 ліпеня 1894 г. каля Воранава нарадзіўся Антон Борык — беларускі палітычны і вайсковы дзяяч, удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну.

Павал Жаўрыд

13 чэрвеня 1889 г. у Слуцкім павеце нарадзіўся Павал Жаўрыд, адзін з кіраўнікоў Слуцкага Збройнага Чыну.

Юрка Моніч

23 траўня 1924 у баю з бальшавікамі загінуў Юрка Моніч – партызан, адзін з правадыроў збройнай барацьбы за незалежнасьць Беларусі ў 1919-1924 гг.

Юрка Лістапад

7 красавіка 1897 г. на Случчыне нарадзіўся Юрка Лістапад – беларускі пэдагог, публіцыст, грамадзкі дзеяч, удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну, забіты ў ГУЛАГу.