Архівы тэгаў: Міжнародныя стасункі

Ці была БНР паўнавартаснай дзяржавай? Аналіз з пункту гледжаньня права

БНР была дзяржавай з пункту гледжаньня міжнароднага права. Таму мы можам сьмела адзначаць 25 сакавіка як дзень станаўленьня беларускае дзяржаўнасьці.

У момант абвяшчэньня БНР у 1918 годзе існавала зусім іншая сыстэма міжнароднага права – так званае клясычнае міжнароднае права. Сучасная сыстэма міжнароднага права ўсталявалася толькі пасьля Другой сусьветнай вайны. БНР існавала ў той час, калі вайна была інструмэнтам вырашэньня канфліктаў, а анэксія лічылася цалкам законным спосабам набыцьця тэрыторыяў (хоць Расея сёньня вяртае нас у тую рэальнасьць). Ды і пра ўнівэрсальнасьць правоў чалавека ніхто ня чуў.

Менавіта таму сучасныя нормы і ўяўленьні аб тым, што такое дзяржава, нельга ўжываць да сытуацыі абвяшчэньня БНР. У праве ёсьць прынцып інтэртэмпаральнасьці – паводле яго, сытуацыю трэба ацэньваць праз нормы міжнароднага права ў тым выглядзе, у якім яны існавалі ў адпаведны час, а ня ў тым, як яны існуюць сёньня.

Працягнуць чытаць Ці была БНР паўнавартаснай дзяржавай? Аналіз з пункту гледжаньня права

Аляксандар Галавінскі

Аляксандар Галавінскі – дыплямат БНР, дарадца Міністэрства замежных справаў БНР, дзеяч беларускай дыяспары ва Ўкраіне і Летуве, актывіст Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, рэпрэсаваны савецкімі акупацыйнымі ўладамі.

Працягнуць чытаць Аляксандар Галавінскі

Антон Луцкевіч

29 студзеня 1884 г. у Шаўлях нарадзіўся Антон Луцкевіч, адзін з галоўных ідэолягаў беларускага нацыянальнага руху ў 20. стагодзьдзі, ініцыятар абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, прам’ер-міністар і міністар замежных справаў БНР, рэпрэсаваны савецкімі акупантамі.

Працягнуць чытаць Антон Луцкевіч

ЗАКЛІКАЮ ВАС ДАЛУЧЫЦЦА ДА АКЦЫЯЎ ПРАТЭСТУ СУПРАЦЬ ІНТЭГРАЦЫІ З РАСЕЯЙ – ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ІВОНКІ СУРВІЛЛЫ

Дарагія беларусы, дарагія землякі ва ўсім сьвеце.

Незалежнасьць нашай бацькаўшчыны Беларусі сёньня знаходзіцца ў большай небясьпецы, чым калі-небудзь за апошнія дваццаць год. Непразрыстыя перамовы двух дыктатараў, А. Лукашэнкі і Ў. Пуціна, могуць распачаць працэс сапраўднага паглынаньня Беларусі з боку Расеі.

Цяперашні момант вымагае, каб наш народ, каб беларусы ва ўсім сьвеце ўголас заявілі пра тое, што мы ніколі ня прымем здачу незалежнасьці Беларусі. На працягу стагодзьдзяў тысячы беларусаў пралівалі сваю кроў і ахвяравалі сваімі жыцьцямі за тое, каб Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Мы ня маем права аддаць ворагам тое, што нашыя продкі здабылі такой дарагой цаной.

Ад імя Рады БНР я заклікаю вас 20 сьнежня далучыцца да акцыяў пратэста супраць так званай “глыбокай інтэграцыі” Беларусі і Расеі.

Няважна, у якой краіне сьвету вы жывяце і ці шмат вакол вас іншых беларусаў. Выходзьце з дэманстрацыямі і пікетамі да дзяржаўных установаў, накіроўвайце свае лісты мясцовым урадам і грамадзкім арганізацыям, выказвйце сваю публічную пазыцыю ў любы зручны для вас спосаб.

8 сьнежня дамова між Пуцінам і Лукашэнкам не была падпісаная – магчыма, дзякуючы тысячам беларусаў, якія выйшлі на вуліцы Менску і іншых гарадоў Беларусі й сьвету ў абарону нашай незалежнасьці. Нажаль, дата падпісаньня была толькі перанесеная на 20 сьнежня. Небясьпека незалежнасьці – не паменшала.

Сёньня важна прадэманстраваць усяму сьвету, асабліва рэжымам у Менску і Маскве, нашую еднасьць і рашучасьць.

Будзьма разам!

Івонка Сурвілла
Старшыня Рады БНР

АБ ПАГРОЗЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ – Заява падпісантаў Віленскага мэмарандуму

У дзень XXX Сэсіі Рады БНР адбылася сумесная нарада падпісантаў Віленскага мэмарандуму 2012 г. – прадстаўнікоў галоўных беларускіх дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацый. Па выніках абмеркаваньня бягучай сытуацыі вакол магчымага падпісаньня афіцыйным Менскам і Крамлём дакумэнтаў аб далейшай інтэграцыі Беларусі і Расеі было вырашана прыняць заяву, тэкст якой падаем ніжэй.

Працягнуць чытаць АБ ПАГРОЗЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ – Заява падпісантаў Віленскага мэмарандуму

Беларускі сьцяг для ААН – 2 кастрычніка 1991 г.

2 кастрычніка 1991 г. беларусы ЗША ўрачыста перадалі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг прадстаўніцтву Беларусі пры ААН для афіцыйнага выкарыстаньня.

Дэлегацыю беларуска-амэрыканскае моладзі прыняў амбасадар Рэспублікі Беларусь Генадзь Бураўкін.

Ва ўрачыстасьці прынялі ўдзел Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь Пётра Краўчанка, які знаходзіўся ў Нью-Ёрку ў сувязі з удзелам у паседжаньні Генэральнай асамблеі ААН, а таксама старшыня Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня Антон Шукелойць.

Пацалаваўшя сьцяг, амбасадар Г. Бураўкін прамовіў пра значэнье сьцягу для народу.

(паводле газэты “Беларус”, №383, кастрычнік 1991 г.)

Сьцяг Беларусі перад будынкам ААН, Нью-Ёрк

САЮЗНАЯ ДЗЯРЖАВА З РАСЕЯЙ СУПЯРЭЧЫЦЬ ІНТАРЭСАМ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае занепакоенасьць перамовамі паміж аўтарытарнымі рэжымамі ў Расеі і Беларусі адносна паглыбленьня ўзаемнай інтэграцыі ў рамках так званай “Саюзнай дзяржавы”. Перамовы традыцыйна праходзяць у непразрыстым для грамадзкасьці фармаце і нясуць прамую пагрозу сувэрэнітэту і нацыянальнай бясьпецы Беларусі.

Для аўтарытарнага рэжыму, які пануе ў Расеі, інтэграцыя зь Беларусьсю мае відавочную мэту падтрымаць сваю папулярнасьць з дапамогай нацыяналістычнай мабілізацыі і, магчыма, даць прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну юрыдычную магчымасьць застацца на чале дзяржавы пасьля 2024 году, калі сканчаецца ягоны цяперашні тэрмін паўнамоцтваў.

Працягнуць чытаць САЮЗНАЯ ДЗЯРЖАВА З РАСЕЯЙ СУПЯРЭЧЫЦЬ ІНТАРЭСАМ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Дыпляматы БНР

У архівах БНР захаваліся некалькі сьпісаў супрацоўнікаў Міністэрства замежных справаў Беларускай Народнай Рэспублікі у 1918 – 1919 і ў 1920-х гадах.

Працягнуць чытаць Дыпляматы БНР

Ліст міністра замежных справаў Украіны старшыні Ўраду БНР А. Луцкевічу

27 ліпеня 1919 году Міністар замежных справаў Украінскай Народнай Рэспублікі Андрый Лівыцькый накіраваў прывітальны ліст старшыні Ўраду БНР Антону Луцкевічу.

З 1926 па 1948 год Лівыцькый быў старшынём Дырэкторыі УНР у выгнаньні, а з 1948 па 1954 год – прэзыдэнтам УНР у выгнаньні.

До пана Старшини Ради Народних міністрів
Білоруської Народної Республіки

Прийнявши Вашого дипльоматичного гонця і одержавши відомости про те становище, в якому перебуває зараз білоруський нарід і його теріторія, страждаючи і терплючи від знущань і глуму одвічних ворогів так білоруського, як і українського народів – московських червоних імперіалістів-большовиків, я дозволяю собі від імені Соборної України висловити щире співчуття українського народу – народові білоруському.

Працягнуць чытаць Ліст міністра замежных справаў Украіны старшыні Ўраду БНР А. Луцкевічу

Аляксандар Цьвікевіч

22 чэрвеня 1888 г. у Берасьці нарадзіўся Аляксандар Цьвікевіч – прам’ер-міністар і міністар замежных справаў БНР, беларускі юрыст, палітык і публіцыст, ахвяра сталінскага тэрору.

Працягнуць чытаць Аляксандар Цьвікевіч