Category: Біяграфіі

Магдалена Радзівіл

8 ліпеня 1861 г. у Варшаве нарадзілася Марыя Магдалена Радзівіл (у дзяв. Завіша) – беларуская мэцэнатка, дзяячка культурнага руху.

Зора Кіпель

1 ліпеня 1927 г. у Менску нарадзілася Зора Кіпель (дзяв. Савёнак) – беларуская грамадзкая дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка.

Васіль Быкаў

19 чэрвеня 1924 г. у Віцебскай вобласьці нарадзіўся Васіль Быкаў, адзін з найважнейшых беларускіх літаратараў 20-га стагодзьдзя, сузаснавальнік Беларускага Народнага Фронту.

Юрка Моніч

23 траўня 1924 у баю з бальшавікамі загінуў Юрка Моніч – партызан, адзін з правадыроў збройнай барацьбы за незалежнасьць Беларусі ў 1919-1924 гг.

Вера Рыч

24 красавіка 1936 г. нарадзілася Фэйт Элізабэт (Вера) Рыч – брытанская перакладчыца беларускай літаратуры, шматгадовы сябар і ўдзельнік жыцьця беларускай грамады ў Вялікай Брытаніі.

Гай Пікарда

20 ліпеня 1931 г. нарадзіўся Гай Пікарда — ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры, шматгадовы сябар і ўдзельнік жыцьця беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі, пахаваны пры Чырвоным Касьцёле ў Менску.

Юрка Лістапад

7 красавіка 1897 г. на Случчыне нарадзіўся Юрка Лістапад – беларускі пэдагог, публіцыст, грамадзкі дзеяч, удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну, забіты ў ГУЛАГу.

Васіль Русак

4 красавіка 1896 у Слуцкім павеце нарадзіўся Васіль Русак – удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну, беларускі выдавец і прадпрымальнік, актывіст беларускай дыяспары ў міжваеннай Чэхаславаччыне, вязень ГУЛАГ. Браў удзел у Першай сусьветнай вайне ў чыне...

Леў Сапега

4 красавіка 1557 у Віцебскім павеце нарадзіўся Леў Сапега, выбітны дзяржаўны дзеяч і дыплямат Вялікага княства Літоўскага.

Аляксандар Прушынскі (Алесь Гарун)

11 сакавіка 1887 каля Менску нарадзіўся Аляксандар Прушынскі (псэўданім – Алесь Гарун), беларускі паэт, рэвалюцыянэр і вайсковец, палітычны вязень у царскай Расеі, у 1918 – сябра Беларускай Вайсковай Камісіі, у 1919 – старшыня Часовага...