Tagged: Беларуская Партыя Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў

Палута Бадунова пра беларуска-расейскія перамовы вясной 1920 г.

На працягу двух месяцаў – красавіка і траўня 1920 г. – у Маскве вяліся перамовы паміж дэлегацыяй Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў на чале з Палутай Бадуновай і ЦК РКП(б) – кіроўным органам расейскай камуністычнай партыі,...

Alaksandar Halavinski

Аляксандар Галавінскі

Аляксандар Галавінскі – дыплямат БНР, дарадца Міністэрства замежных справаў БНР, дзеяч беларускай дыяспары ва Ўкраіне і Летуве, актывіст Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, рэпрэсаваны савецкімі акупацыйнымі ўладамі.

Мікола Пашковіч

1 сьнежня 1893 г. у Глыбокім нарадзіўся Мікола Пашковіч – сябра Фінансавай камісіі Рады БНР, пэдагог, ахвяра савецкіх рэпрэсіяў.

Андрэй Якубецкі

5 кастрычніка 1892 г. у Гарадзенскім павеце нарадзіўся Андрэй Якубецкі, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, беларускі вайсковец і грамадзкі дзеяч.

Янка Чарапук

24 жніўня 1896 г. у Сакольскім павеце нарадзіўся Янка Чарапук (Змагар) — дыплямат БНР, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, арганізатар беларускага жыцьця ў Чыкага.

Макар Касьцевіч

18 жніўня 1891 году ў Гарадзенскім павеце нарадзіўся Макар Касьцевіч (Краўцоў), аўтар тэкста Ваяцкага маршу, дзеяч Рады БНР.

Сьцяпан Некрашэвіч

8 траўня 1883 у Бабруйскім павеце нарадзіўся Сьцяпан Некрашэвіч — дыплямат БНР, беларускі навуковец і грамадзкі дзяяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры, акадэмік і віцэ-прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук, ахвяра савецкага тэрору.

Тамаш Грыб

19 сакавіка 1895 у Сьвянцянскім павеце нарадзіўся Тамаш Грыб, міністар Беларускай Народнай Рэспублікі, беларускі палітык і грамадзкі дзеяч.

Яўхім Бялевіч

27 лютага 1888 г. у Менску нарадзіўся Яўхім (Яфім) Бялевіч, міністар фінансаў і юстыцыі ў першым Народным сакратарыяце БНР, дыплямат БНР, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, які быў рэпрэсаваны савецкімі акупантамі і загінуў у Гулагу.