Палута Бадунова пра беларуска-расейскія перамовы вясной 1920 г.

На працягу двух месяцаў – красавіка і траўня 1920 г. – у Маскве вяліся перамовы паміж дэлегацыяй Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў на чале з Палутай Бадуновай і ЦК РКП(б) – кіроўным органам расейскай камуністычнай партыі, якая цалкам засярэдзіла ўладу ў РСФСР у сваіх руках, па пытаньнях стасункаў Расеі і БНР.

Падаем тэзісы справаздачы Палуты Бадуновай, зробленай 4 чэрвеня 1920 г.

Цэнтральнаму Камітэту РСФСР пастаўлена было 6 пунктаў:

1. Прызнаньне поўнай Незалежнасьці Беларускай Рэспублікі.

2. Арганізацыя apміі.

3. Прызнаньне Ўраду Ластоўскаго.

4. Шырокая матэріальная дапамога беларускім арганізацыям і Ўраду.

5. Вызваленьне турэм беларускіх сацыалістоў і беларускіх дзеячоў.

6. Натыхместовая [тэрміновая] і шырокая культурна-прасьветная беларуская работа ў Усходнай Беларусі.

Абасновывала гэтые дамаганьня такімі доводамі:

1) Народ беларускі ўжо перэканаўся, што будучы арэнай і предмэтам зма­ганьня паміж Расеяй і Польшчай ён ня можа разьвівацца ні эканамічна ні куль­туральна; яўляючыся аб’ектам прэтэнсый двох адвякоў боручыхся дзержаў, ён увесь час выносіць увесь цягар гэтаго змаганьня і сваім трудом і дабром апла­чывае абедзьве стараны.

2) Пакуль ня будзе дадзена поўная Незалежнасьць Беларусі датуль немаг­чымы мір на Ўсходзі Эўропы, датуль ня спыніцца расейска-польская барадзь­ба за абладаньне Беларусьсю.

3) Толькі Незалежнасьць Беларусі дасьць політычную роўнавагу на Усходзі Эўропы і задаволіць Беларускі Народ.

Адповедзь: Савецкі Ўрад стаіць у прынцыпе за прызнаньне незалежнасьці ўсім самаазначыушымся народам. Што да прызнаньня Незалежнасьці Беларусі, то гэто залежыць ад палажэньня на мейсцох, г.зн. калі народ на мейсцох зажадае Незалежнасьці, то незалежнасьць будзе дадзена. Залежыць гэто таксама і ад бягу­чаго палітычнаго мамэнту: калі Польшча будзе настаіваць на граніцах 1772 г., то Сов. Pocіі лепей на заходзе гранічыць зь Незалежнай Беларусью, як с Польшчай.

Цяпер, колі ідзе польскае наступленьне, пытаньне аб прызнаньні незалеж­насьці Беларусі аткладаецца, затое можэ быць пастаўлена на чарод пытаньне аб прызнаньні Ўраду Ластоўскаго.

Па 4 і 5 пунктах дадзена адповедзь прыхільная: даваць шырокую дапамо­гу на беларускіе арганізацыі і вызваліць арэштованых беларускіх соцыалістоў, а справы беларускіх дзеячоў разгледзяць.

Па 6 пункту – абецалі пазволіць аткрыць Беларускіе вучыцельскіе курсы, даць загад дзержаўнаму кнігавыдавецтву ў першы чарод пусьціць беларускія кніжкі, ліквідаваць безграматнасьць у Смаленскай, Могілеўскай і Віцебскай губэрніях у беларускай мове зь беларускіх падручнікоў.

Крыніца: Дзяржаўны архіў Летувы. Ф.582. Воп.1. Спр.9. Л.2.