Архівы тэгаў: Савецкая акупацыя Беларусі

Супольны пратэст БНР і Заходне-Ўкраінскай Рэспублікі супраць польска-савецкай змовы

8 кастрычніка 1920 г. Беларусь і Заходне-Ўкраінская Народная Рэспубліка выдалі сумесную заяву адносна савецка-польскай Рыскай змовы, якая дзяліла Беларусь і Ўкраіну надвое.

Да ўсіх:

Супольны пратэст Дэлегацыі Беларускай і Ўсходне-Галіцкай проці імпэрыялістычнага захвату іхных зямель на аснове рыскай прэлімінарнай умовы.

У Рызе падпісваецца сягоньня прэлімінарная ўмова між Польшчай і Расеяй, якая ня толькі не ўлагодзіць адносін на Ўсходзе Эўропы, але яшчэ болей разьятрыць міжнародную барацьбу. Вынікам гэтай умовы яўляецца самаўпраўнае прыгвалчэньне волі цэлых народаў, спаконвечныя землі каторых ператарговывалі, як прыватную ўласнасьць адпаведна да хаценьня зазнаўшагася імпэрыялізму. Жэртвамі гэтага торгу палі перш за ўсё Беларусь, тэрыторыю каторай самапраўна разарвалі на карысьць Польшчы і Расеі, ды Ўсходняя Галіччына, каторую цалкам кінулі на зьежу Польшчы, а таксама іншыя старыя ўкраінскія землі: Холмшчыну, Валынь і Падольле. А незадоўга пачуюць вынікі гэтага торгу Літва і іншыя прыбалтыцкія дзяржавы.

Працягнуць чытаць Супольны пратэст БНР і Заходне-Ўкраінскай Рэспублікі супраць польска-савецкай змовы

Канчатковае зьнішчэньне праваслаўнай царквы ў БССР – 1937 г.

У ноч 29 ліпеня 1937 г. савецкія акупацыйныя ўлады арыштавалі пагалоўна ўсё ацалелае праваслаўнае духавенства Менску, іншых гарадоў і вясковых прыходаў на тэрыторыі БССР, якая тады ахоплівала ўсходнюю частку Беларусі. Усе праваслаўныя цэрквы былі зачыненыя, маёмасьць духавенства была канфіскаваная.

Праваслаўныя Біскуп Бабруйскі Філарэт, Біскуп Слуцкі Мікалай памерлі ў турме. Біскуп Мазырскі Іван быў дэпартаваны ў канцэнтрацыйны лягер, дзе памёр. Падобны лёс спаткаў многіх прадстаўнікоў духавенства і вернікаў, арыштаваных у тую ноч.

Акцыя 29 ліпеня 1937 сталася пікам савецкага тэрору супраць праваслаўнай царквы ва Ўсходняй Беларусі.

Працягнуць чытаць Канчатковае зьнішчэньне праваслаўнай царквы ў БССР – 1937 г.

Савецкія дэпартацыі зь Беларусі ў чэрвені 1941 г.

14 чэрвеня 1941 г. пачалася буйнамаштабовая дэпартацыя з акупаваных СССР Заходняй Беларусі, краінаў Балтыі, Заходняй Украіны і Бэсарабіі (Малдовы). Дзясяткі тысячаў мірных жыхароў былі выселеныя ў аддаленыя раёны СССР.

Людзей, у тым ліку жанчын, дзяцей старыкоў, тыднямі везьлі ў вагонах для жывёлаў і сялілі ў непрыдатныя для жыцьця раёны Сыбіру і Казахстану. Сотні людзей гінулі пад час перавозкі ў бесчалавечых умовах.

Зь Беларусі толькі за чэрвень 1941 году было дэпартавана больш за 20 тысячаў чалавек.

Працягнуць чытаць Савецкія дэпартацыі зь Беларусі ў чэрвені 1941 г.

Пачатак дэпартацыі “раскулачаных” сялянаў з Усходняй Беларусі – 03.03.1930

3 сакавіка 1930 года савецкія акупацыйныя ўлады пачалі апэрацыю па масавай дэпартацыі ў Сыбір “раскулачаных” сялянскіх сем’яў з Усходняй Беларусі, якая ў форме БССР была тады часткай Савецкага Саюзу.

“Раскулачаньне” было часткай савецкай сельскагаспадарчай палітыкі, скіраванай на ліквідацыю прыватнага гаспадараньня, усталяваньне татальнага дзяржаўнага кантролю над сельскай гаспадаркай і сялянамі.

Працэс “раскулачаньня” палягаў у поўнай канфіскацыі маёмасьці ў адносна заможных сялянаў. Ён суправаждаўся арыштамі, дэпартацыямі, пазбаўленьнем грамадзянскіх правоў, часам – забойствамі. “Раскулачвалі” ня толькі ўладальнікаў буйных гаспадарак, але часам і “сераднякоў”, якія не жадалі ўступаць у прымусова створаныя савецкія калектыўныя гаспадаркі (калгасы).

Працягнуць чытаць Пачатак дэпартацыі “раскулачаных” сялянаў з Усходняй Беларусі – 03.03.1930

Францішак Кушаль

16 лютага 1895 г. у Валожынскім павеце нарадзіўся генэрал Францішак Кушаль – беларускі вайсковец і грамадзкі дзеяч, сябра Рады БНР у выгнаньні.

З нэкралёгу ў часопісе “Божым Шляхам” (№3 (108)):

Францішак Кушаль нарадзіўся ў вёсцы Першаі, Валожынскага павету 16 лютага 1895. Народную школу сконыў у Івянцы. У часе першае сусьветнае вайны студыюе ў афіцэрскай школе.

Пасьля ўстанаўленьня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 Сакавіка 1918, афіцэр Кушаль належыць да Беларускай Вайсковай Камісіі. І ад таго часу ён не пакідае змагацца, як жаўнер і як грамадзкі дзеяч, за незалежную Беларусь.

Працягнуць чытаць Францішак Кушаль

КГБ СССР пра пасляваенны антысавецкі супраціў у Беларусі: з першых рук

Навучальная брашура Вышэйшай школы КГБ малюе карціну шырокага, але нескаардынаванага антысавецкага падполля ў Беларусі пасля Другой Сусветнай Вайны.

Працягнуць чытаць КГБ СССР пра пасляваенны антысавецкі супраціў у Беларусі: з першых рук

“Сярожа” – дакумэнтальны фільм пра беларусаў Падляшша

У біяграфіі жыхара Будаў, што ля Белавежскае пушчы, Сяргея Нічыпарука, як у фокусе абʼектыва, адлюстраваўся лёс праваслаўнай беларускай меншасьці на ўсходзе Польшчы.

Як і пераважная большасьць ягоных землякоў, ён паходзіць зь невялікай беднай вёскі, дзе ягоныя продкі адвеку займаліся сялянскаю працаю, маліліся ў царкве, са страхам у вачах сустракалі новую ўладу, намагаючыся дагадзіць ёй і адаптавацца да зьменлівых умоваў.

Тэлеканал “Белсат”, рэжысэр Юры Каліна, 2015 г.

Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту

27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту – масавага зьнішчэньня габрэяў нямецкімі нацыянал-сацыялістамі ў час Другой Сусьветнай Вайны.

На тэрыторыі Беларусі было забіта да 800 тысячаў габрэяў. Кожная восьмая ахвяра Галакосту ва ўсёй Эўропе – гэта жыхар Беларусі. Ахвяры Галакосту складаюць траціну агульных стратаў Беларусі ў Другой Сусьветнай Вайне.

У выніку Другой Сусьветнай Вайны і наступнай эміграцыі практычна зьнікла беларускае габрэйства, якое на працягу многіх стагодзьдзяў было неад’емным складнікам культурнага і этнічнага ляндшафту Беларусі.

Працягнуць чытаць Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту

Захоп Менску бальшавікамі

10 сьнежня 1918 г. расейская Чырвоная Армія захапіла Менск. Першай пастановай бальшавікоў быў загад аб адхіленьні ад улады і арышце Ўраду БНР.

Працягнуць чытаць Захоп Менску бальшавікамі

Белавескае пагадненьне 1991 г.

8 сьнежня 1991 г. у рэзыдэнцыі Віскулі на Берасьцейшчыне паміж кіраўнікамі Беларусі, Расеі і Ўкраіны было падпісанае пагадненьне аб ліквідацыі СССР, вядомае як Белавескае пагадненьне.

10 сьнежня Вярхоўны Савет Беларусі ратыфікаваў пагадненьне, чым канчаткова аформіў выхад з складу СССР і завершыў працэс аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.

Тэкст пагадненьня (на расейскай мове):

Працягнуць чытаць Белавескае пагадненьне 1991 г.