Tag Archives: Масква

Утварэньне Маскоўскага Таварыства Беларускае Культуры – 1988 г.

30 сьнежня 1988 года ў Маскве адбыўся сход беларусаў-масквічоў, на якім было вырашана ўтварыць Маскоўскае Таварыства Беларускай Культуры – першую за некалькі дзесяцігодзьдзяў арганізацыю беларускае дыяспары ў Маскве. Папярэднія беларускія арганізацыі ў Маскве былі зьнішчаныя ў час сталінскіх рэпрэсіяў.

Прафэсар Алякей Каўка, асноўны арганізатар і натхняльнік імпрэзы, прапанаваў надаць новай арганізацыі імя выдатнага дзеяча эпохі Адраджэньня, першадрукара і асьветніка Францішка Скарыны.

Гэта была першая ў Савецкім Саюзе нацыянальна-культурная грамадзкая арганізацыя беларусаў за межамі БССР. Удзельнікі сходу прынялі зварот да беларусаў Масквы і Маскоўскай вобласьці.

На базе Таварыства беларускай культуры ўтварылася маскоўская суполка Беларускага Народнага Фронту, якая актыўна удзельнічала ў падзеях 90-91 гг., падтрымліваючы дэмакратычныя пераўтварэньні ў Расеі і Беларусі, дапамагаючы беларусам, якія пасьля распаду СССР пачалі масава вяртацца ў Беларусь з розных куткоў Расеі.

Таварыства існуе да гэтага часу, ягоны сайт:
http://belhramada.ru/

Тэкст звароту, прынятага на сходзе:

ДА БЕЛАРУСАЎ МАСКВЫ І ПАДМАСКОЎЯ

Дарагія землякі, браты і сестры, суродзічы!

30 снежня 1988 года на ўстаноўчым сходзе беларусаў – масквічоў утворана Маскоўскае Таварыства Беларускай Культуры імя Францішка Скарыны. Мы гуртуемся ў эпоху сацыяльнага і духоунага абнаўлення, адраджэння ленінскай канцэпцыі сацыялізма, нацыянальнага жыцця ў краіне

Continue reading Утварэньне Маскоўскага Таварыства Беларускае Культуры – 1988 г.

Перамовы зь Ленінам і Сталінам у Маскве – лістапад 1918 г.

У другой дэкадзе лістапада 1918 г. у Маскве прайшлі перамовы паміж БНР і РСФСР аб існаваньні беларускае рэспублікі ва ўмовах далейшага наступу бальшавіцкіх войскаў на Беларусь.

У рамках перамоваў адбылася сустрэча Старшыні Рады Народных Міністраў, міністра замежных спраў БНР Антона Луцкевіча з Уладзімірам Ленінам і сустрэча раднага БНР, прадстаўніка беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў Тамаша Грыба з наркамам РСФСР па справах нацыянальнасьцяў Іосіфам Сталінам. Абмяркоўвалася магчымасьць стварэньня беларускае савецкае рэспублікі, якая ў выніку была бальшавікамі рэалізаваная, але без удзелу структураў БНР.

Беларуская бежанская камісія ў Маскве – 26.10.1918

26 кастрычніка 1918 г. пастановай Народнага Сакратарыяту БНР у Маскве створаная Беларуская бежанская камісія пры нямецкім консульстве. Для працы ў камісіі ў Маскву накіраваны Вацлаў Вэбэр.

Пасьля пачатку Першай Сусьветнай Вайны ўглыбіні Расеі апынуліся сотні тысячаў уцекачоў зь Беларусі. У першыя месяцы вайны расейскія ўлады актыўна падштурхоўвалі беларускае насельніцтва да ад’езду на ўсход.

(Паводле Архівы БНР, Том 1, Кніга 1, с. 288. На ілюстрацыі – Уцекачы ад вайны, Слуцак, 1915)

Алесь Бурбіс

20 кастрычніка 1885 г. у Вільні нарадзіўся Алесь Бурбіс, консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Маскве, намесьнік наркама замежных справаў БССР у пачатку 1920-х.

Continue reading Алесь Бурбіс

Фабіян Абрантовіч

14 верасьня 1884 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся архімандрыт Фабіян Абрантовіч – член Рады БНР,  выбітны дзеяч беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху, грэка-каталіцкі сьвятар, філёзаф.

Continue reading Фабіян Абрантовіч

Сустрэча Васіля Захаркі з Георгіям Чычэрынам – 17.07.1920

17 ліпеня 1920 г. адбылася афіцыйная сустрэча прадстаўніка БНР Васіля Захаркі з наркамам РСФСР па замежных справах Г. Чычэрынам. Сустрэча адбылася ў Маскве па ініцыятыве расейскага боку.

Захарка ўручыў Чычэрыну мэмарандум з патрабаваньнямі прызнаць незалежнасьць Беларусі і аказаць спрыяньне нацыянальнаму, палітычнаму і сацыяльнаму адраджэньню беларускага народу.

У гэты час ішла вайна паміж РСФСР і Польшчай, бальшавікі хацелі заручыцца падтрымкай беларускага руху ў гэтай барацьбе.

Паразуменьня між незалежнай дэмакратычнай Беларусьсю і бальшавіцкай Расеяй так і не адбылося, кантакты між БНР і РСФСР далейшага разьвіцьця не атрымалі.

Іван Ермачэнка

13 траўня 1894 г. у Барысаўскім павеце нарадзіўся Іван Ермачэнка, беларускі вайсковец і дыплямат, афіцыйны прадстаўнік БНР у Канстантынопалі і на Балканах, адзін з арганізатараў Беларускага камітэту ў Турэччыне, ад’ютант расейскага генэрала Петра Врангеля.

Continue reading Іван Ермачэнка

Сядзіба беларускіх арганізацыяў часоў БНР у Маскве (фота)

Дом, у якім у 1917-1918 гг. у Маскве была сядзіба Беларускае Народнае Грамады, арганізацыі беларускай дыяспары ў Расеі. Цяперашні адрас — ул. Тимура Фрунзе 20.

Continue reading Сядзіба беларускіх арганізацыяў часоў БНР у Маскве (фота)

Дакумэнты БНР у расейскім дзяржаўным архіве

У Дзяржаўным Архіве Расейскае Фэдэрацыі (Масква) захоўваецца некалькі тэчак з дакумэнтамі, датычнымі гісторыі Беларускае Народнае Рэспублікі:
Continue reading Дакумэнты БНР у расейскім дзяржаўным архіве

Дыпляматычная місія БНР у Маскву ўлетку 1920 г.

Ад самога абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1918 годзе Рада БНР рабіла актыўныя спробы дамагчыся прызнаньня беларускай незалежнасьці з боку Савецкай Расеі і ўсталяваньня з РСФСР раўнапраўных дыпляматычных адносінаў. На працягу 1918-1920 гг. у Маскву рэгулярна накіроўваліся дыпляматычныя місіі БНР, якія вялі перамовы з прадстаўнікамі савецкага кіраўніцтва.

Continue reading Дыпляматычная місія БНР у Маскву ўлетку 1920 г.