Tagged: Рыга

Стэфан Эрыксан узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР

Стэфан Эрыксан, былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі, атрымаў Мэдаль да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ад Рады БНР. Мэдаль быў уручаны ў Рызе, дзе амбасадар цяпер узначальвае місію Рады міністраў нардычных дзяржаваў.

Вячка Целеш узнагароджаны Мэдалём да 100-годзьдзя БНР

Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Вячку Целешу, выбітнаму мастаку, дасьледчыку і грамадзкаму дзеячу, аднаму зь лідараў беларускай грамады ў Латвіі, былому дырэктару беларускай нацыянальнай пачатковай школы ў Рызе.

Дэлегацыя БНР у Бэрліне, 1919 г.

Дыпляматы БНР

У архівах БНР захаваліся некалькі сьпісаў супрацоўнікаў Міністэрства замежных справаў Беларускай Народнай Рэспублікі у 1918 – 1919 і ў 1920-х гадах.

Рада Беларускае калёніі ў Латвіі, Рыга, 1920 г.

Рапарт аб дзейнасьці Місіі БНР у краінах Балтыі – 26.11.1919

У архівах захаваўся рапарт аб працы Вайскова-дыпляматычнае місіі Беларусі ў Балтыцы, падрыхтаваны яе кіраўніком палкоўнікам Кастусём Езавітавым. Надзвычайнаму Прадстаўніку Беларускай Народнай Рэспублікі ў Балтыцы Грамадзяніну К. Душэўскаму Рапарт Згодна з запытаньнем Вашым аб працы,...

Вацлаў Ластоўскі

8 лістапада 1883 г. у Дзісьненскім павеце нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, прам’ер-міністар Беларускай Народнай Рэспублікі, беларускі публіцыст і палітык.

Сустрэча з прадстаўнікамі ўраду Латвіі

9 кастрычніка 1920 г. адбылася сустрэча прадстаўнікоў Рады БНР з прадстаўнікамі ўраду Латвіі. Ад верасьня 1920 г. беларускі ўрад актывізаваў сваю дзейнасьць у гэтай краіне, каб паўплываць на ход мірных перамоваў паміж РСФСР і...

Аляксандар Уласаў

28 жніўня 1874 г. у Вялейцы нарадзіўся Аляксандар Уласаў, радны БНР, сэнатар у міжваеннай Польшчы, заснавальнік і шматгадовы рэдактар газэты “Наша Ніва”, адзін з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады і Таварыства Беларускае Школы.

Янка Чарапук

24 жніўня 1896 г. у Сакольскім павеце нарадзіўся Янка Чарапук (Змагар) — дыплямат БНР, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, арганізатар беларускага жыцьця ў Чыкага.

Раман Скірмунт

25 красавіка 1868 г. у вёсцы Парэчча Пінскага павету нарадзіўся Раман Скірмунт – беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністар ва ўрадзе БНР, перад гэтым дэпутат Дзяржаўнай Думы Расейскай Імпэрыі і чалец Дзяржаўнага Савета Расейскай...