Tagged: Антон Луцкевіч

Мэмарыял БНР да Парыскай мірнай канфэрэнцыі (1919)

У 1919 і 1920 гг. у Парыжы адбылася мірпная канфэрэнцыя, на якой падводзіліся вынікі Першай сусьветнай вайны і вызначаліся ўмовы пасьляваеннага міжнароднага парадку. Рада БНР таксама накіравала сваю дэлегацыю на чале з Антонам Луцкевічам...

Антон Луцкевіч

29 студзеня 1884 г. у Шаўлях нарадзіўся Антон Луцкевіч, адзін з галоўных ідэолягаў беларускага нацыянальнага руху ў 20. стагодзьдзі, ініцыятар абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, прам’ер-міністар і міністар замежных справаў БНР, рэпрэсаваны савецкімі акупантамі.

“Польшчы належыць падтрымаць беларускае дзяржаўнае будаўніцтва” – Антон Луцкевіч у 1920 г.

У 1920 годзе Прам’ер-міністр БНР Антон Луцкевіч пад псэўданімам выдаў у Польшчы брашуру “Kwestja wschodnia a Bialorus” (“Усходняе пытаньне і Беларусь”), у якой агітаваў на карысьць дапамогі, якую Польшча мусіла б аказаць Беларусі: “Беларуская...

Ліст міністра замежных справаў Украіны старшыні Ўраду БНР А. Луцкевічу

27 ліпеня 1919 году Міністар замежных справаў Украінскай Народнай Рэспублікі Андрый Лівыцькый накіраваў прывітальны ліст старшыні Ўраду БНР Антону Луцкевічу. З 1926 па 1948 год Лівыцькый быў старшынём Дырэкторыі УНР у выгнаньні, а з...

25 марца 1918 году – успаміны Антона Луцкевіча пра абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі

“Урэшце, настаў гэты дзень, катораму было суджана стаць гістарычным днём у барацьбе за волю Беларусі. Вечарам 24 марца – у 6 гадзін, сабралася Рада Рэспублікі. І запраўды, было штось сільнага, штось магутнага ў гэтым першым...

Перамовы зь Ленінам і Сталінам у Маскве – лістапад 1918 г.

У другой дэкадзе лістапада 1918 г. у Маскве прайшлі перамовы паміж БНР і РСФСР аб існаваньні беларускае рэспублікі ва ўмовах далейшага наступу бальшавіцкіх войскаў на Беларусь. У рамках перамоваў адбылася сустрэча Старшыні Рады Народных...

Сустрэча з расейскім амбасадарам В. Маклаковам

30 траўня 1919 адбылася сустрэча Антона Луцкевіча з Васіліям Маклаковам, апошнім амбасадарам рэспубліканскай Расеі ў Парыжы, дзеячом “белай эміграцыі” і палітыкам. Абмяркоўваліся расейска-беларускія стасункі, пытаньне прызнаньня Беларусі з боку Расеі. Маклакоў заявіў, што Расея...

Сустрэча дэлегацыі БНР зь Пілсудзкім – 03.01.1920

3 студзеня 1920 г. у Варшаве адбылася сустрэча Старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антона Луцкевіча і Паўнамоцнага Прадстаўніка БНР у Польшчы Лявона Вітан-Дубейкаўскага зь Юзафам Пілсудзкім, начальнікам Польскай дзяржавы. З пратаколу сустрэчы: “Начальнік Польскае...

Фінляндыя прызнала Беларускую Народную Рэспубліку – 28.12.1919

28 сьнежня 1919 г. прыйшло паведамленьне аб прызнаньні Фінляндыяй незалежнасьці Беларусі. Антон Луцкевіч з Варшавы тэлеграфаваў пра гэта прафэсару Міколу Верамею (Вяршыніну), консулу БНР у Чэхаславаччыне: “Naš pradstaŭnik [u] Łatvii telehrafuje [pra] pryznańnie niezaležnaści...