Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Аляксандар Цьвікевіч

22 чэрвеня 1888 г. у Берасьці нарадзіўся Аляксандар Цьвікевіч – прам’ер-міністар і міністар замежных справаў БНР, беларускі юрыст, палітык і публіцыст, ахвяра сталінскага тэрору.

Мэдаль да 100-годзьдзя БНР уручаны С. Шушкевічу, С. Алексіевіч, Ул. Арлову, Р. Гарэцкаму, С. Антончыку

18 чэрвеня ў Менску адбылося ўручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР Станіславу Шушкевічу, Уладзімеру Арлову, а таксама Радзіму Гарэцкаму, Сяргею Антончыку і Сьвятлане Алексіевіч.

Мэдаль да стагодзьдзя БНР: уручэньні ў Віцебску

У Віцебску адбыліся ўручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР мясцовым актывістам Барысу Хамайду і Сяргею Каваленку. Мэдалі ўручыў Першы заступнік Старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык. Барыс Хамайда – журналіст, актывіст і праваабаронца, адзін зь лідараў...

Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Празе

3 чэрвеня 2019 г. адбылося ўручэньне мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Празе. Мэдаль атрымалі супрацоўнікі “Радыё Свабода” Багдан Андрусышын, Аляксандар Лукашук і Сяргей Шупa, а таксама былы міністар замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг.

Іосіф Пажарскі

2 ліпеня 1866 г. нарадзіўся генэрал Іосіф Пажарскі, стваральнік у 1917 годзе беларускага войска на Румынскім фронце.

25 сакавіка – афіцыйны Дзень незалежнасьці Беларусі ў Таронта

У 1970 годзе мэр Таронта Вільям Дэнісан (William Dennison) выдаў афіцыйную праклямацыю, якая абвяшчала 25 сакавіка “Беларускім днём незалежнасьці” ў горадзе ў знак павагі да беларускае дыяспары ў Канадзе і ў знак салідарнасьці зь...