25 сакавіка – афіцыйны Дзень незалежнасьці Беларусі ў Таронта

Беларускі сьцяг над ратушай Таронта

У 1970 годзе мэр Таронта Вільям Дэнісан (William Dennison) выдаў афіцыйную праклямацыю, якая абвяшчала 25 сакавіка “Беларускім днём незалежнасьці” ў горадзе ў знак павагі да беларускае дыяспары ў Канадзе і ў знак салідарнасьці зь Беларусьсю. 25 сакавіка 1970 года і на працягу многіх наступных гадоў мэрыя Таронта ўздымала на Дзень незалежнасьці БНР беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг перад гарадзкой ратушай.

 

***

CITY OF TORONTO – PUBLIC NOTICE
“BELORUSSIAN INDEPENDENCE DAY”

WEDNESDAY, MARCH 25TH, 1970

The City of Toronto has been approached by the Belorussian Canadian Coordinating Committee to proclaim Wednesday, March 25th as “Belorussian Independence Day.”

This year marks the Fifty-second Anniversary of the independence of the Belorussian Democratic Republic, which was shortlived as the government was overthrown, and forced into exile. Belorussian people, who have become useful and worthy citizens of Canada, continue to strive, hope and pray that justice and freedom will be restored in their native land.

The City of Toronto is therefore pleased to proclaim Wednesday, March 25th, 1970, as “Belorussian Independence Day” in recognition of ceremonies to be held that day and to bring attention to the Belorussian fight for freedom.

(Signed) Mayor

Mayor’s Office, City Hall, Toronto
March 24, 1970

***

ГОРАД ТАРОНТА – ПУБЛІЧНАЕ АБЯШЧЭНЬНЕ
“БЕЛАРУСКІ ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ”

СЕРАДА, 25 САКАВІКА 1970 Г.

Горад Таронта атрымаў зварот ад Беларускага канадзкага каардынацыйнага камітэту з просьбай абвесьціць сераду, 25 сакавіка, “Беларускім днём незалежнасьці”.

У гэты дзень адзначаецца 52-я гадавіна незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі, якая існавала кароткі час, пасьля чаго яе ўрад быў зрынуты і выціснуты ў эміграцыю. Беларусы, якія сталі карыснымі і дастойнымі грамадзянамі Канады, працягваюць імкнуцца, спадзявацца і маліцца за тое, каб справядлівасьць і свабода былі адноўленыя на іхнай радзіме.

Горад Таронта з радасьцю абвяшчае сераду, 25 сакавіка 1970 года, “Днём беларускае незалежнасьці” ў знак павагі да сьвяткаваньняў, якія адбудуцца ў гэты дзень, і дзеля таго, каб прыцягнуць увагу да беларускае барацьбы за свабоду.

(Падпісана) Мэр

Mayor’s Office, City Hall, Toronto
March 24, 1970

(паводле Раіса Жук-Грышкевіч. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча – Выдавецкі Фонд Успамінаў зь Беларускага Жыцьця, Таронта, 1993, с. 534)

You may also like...