Сьнежань 1917 г.: зьезды беларускіх вайскоўцаў у Адэсе і Кіеве

3 сьнежня 1917 г. пачаў працу Зьезд беларусаў-вайскоўцаў Румынскага фронту ў Адэсе. Удзельнікі зьезду выступілі за абвяшчэньне аўтаномнай Беларускай Дэмакратычнай Рэспублікі і беларусізацыю тых частак расейскага войска, якія да вайны стаялі на тэрыторыі Беларусі. У Адэсе з тылавых частак Румынскага фронту пачаў фармавацца Асобны беларускі баталён.

Акрамя гэтага 15-20 сьнежня 1917 г. адбыўся зьезд беларусаў-вайскоўцаў Паўднёва-Заходняга фронту ў Кіеве. Пасьля атрыманьня інфармацыі пра разгон Усебеларускага зьезду ў Менску ў ноч зь 17 на 18 сьнежня, зьезд беларусаў-вайскоўцаў у Кіеве прыняў адмысловую рэзалюцыю, у якой запатрабаваў ад бальшавікоў вызваліць арыштаваных і прыцягнуць выканаўцаў разгону да адказнасьці. Адначасова зьезд зьвярнуўся да ўсіх беларусаў з заклікам да нацыянальнага самавызначэньня і “згуртаваньня вакол зьезду Паўднёва-Заходняга фронту для абароны свайго беларускага народу, сваёй роднай Беларусі”