Закон аб грамадзянстве БНР
![](https://www.radabnr.org/wp-content/uploads/2016/12/1919_paspart_BNR.jpg)
19 снежня 1919 года Радаю БНР быў прыняты і Закон аб грамадзянстве Беларускай Народнай Рэспублікі.
Паводле закону, беларускім грамадзянінам лічылася кожная асоба, якая да 1914 года была прыпісана да тэрыторыі Беларусі і карысталася правам расійскага падданства. Грамадзяне гэтай катэгорыі залічваліся ў беларускае грамадзянства аўтаматычна і павінны былі неадкладна атрымаць нацыянальныя пашпарты.