Tagged: Вялейка

Расьціслаў Лапіцкі

1 верасьня 1928 г. блізу Вялейкі нарадзіўся Расьціслаў Лапіцкі – арганізатар і кіраўнік антысавецкага падпольнага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў канцы 40-х гадоў, расстраляны савецкімі акупантамі.

Аляксандар Уласаў

28 жніўня 1874 г. у Вялейцы нарадзіўся Аляксандар Уласаў, радны БНР, сэнатар у міжваеннай Польшчы, заснавальнік і шматгадовы рэдактар газэты “Наша Ніва”, адзін з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады і Таварыства Беларускае Школы.

Антон Аўсянік

13 чэрвеня 1888 у Вялейскім павеце нарадзіўся Антон Аўсянік, сябра Прэзыдыюму Рады БНР і Народнага сакратарыяту Беларусі, сябра Беларускай Вайсковай Камісіі і пасол на Сойм Польшчы ў 1920-х.

Сфэра ўплыву Народнага Сакратарыята БНР – 1918 г.

У паведамленьні ад 6 чэрвеня 1918 года “Сфэра ўплыву Народнага Сакратарыята” адзначаецца: “За апошні тыдзень Народны Сакратарыят наведалі прадстаўнікі Магілёўскай, Віцебскай губэрній, Гомельшчыны, Палесься, Вілейскага павета і іншых гарадоў. З усіх месц дэлегаты прывозяць...

Сымон Рак-Міхайлоўскі

14 красавіка 1885 г. у Вялейскім павеце нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі палітык, сябра Рады БНР, пасол на Сэйм у міжваеннай Польшчы, сябра ЦВК БССР, расстраляны савецкімі акупантамі ў 1938 г.