Tag Archives: Паўстаньне 1863—1864 гадоў

Рада БНР узяла ўдзел у Пахаваньні паўстанцаў 1863-1864 гг. у Вільні

22 лістапада кіраўніцтва Рады Беларускае Народнае Рэспублікі па афіцыйным запрашэньні літоўскага боку ўзяло ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі пахаваньня паўстанцаў 1863-1863 гадоў у Вільні.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, Першы заступнік Старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык і Заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў прысутнічалі на ўрачыстым набажэнстве ў Віленскай катэдры разам з Прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам, Прэзыдэнтам Літоўскай Рэспублікі Гінтасам Наўседам і іншымі прадстаўнікамі дзяржаўнага кіраўніцтва Літоўскай Рэспублікі, Польшчы і Рэспублікі Беларусь.

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады БНР

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла зьвярнулася да грамадзкасьці ў этэры тэлеканала “Белсат”. Падаем тэкст звароту:

Continue reading Рада БНР узяла ўдзел у Пахаваньні паўстанцаў 1863-1864 гг. у Вільні

Зварот Старшыні Рады БНР да Дня Слуцкага збройнага чыну – 2019

Дарагія Суродзічы Беларусы!

Як і кожны год у гэты восенскі месяц, Беларусы з удзячнасцю прыпамінаюць і аддаюць чэсць сваім слаўным Случчаком, якія пайшлі змагацца пад бел-чырвона-белым сьцягам за сваю зямельку. Пайшлі ўміраць каб жыла Беларусь!

У гэтым годзе – таксама ў лістападзе – адбудзецца ў Вільні перапахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых герояў Паўстання 1863-1864 г. ў Беларусі. Дасюль ляжалі іх замардаваныя парэшткі ў агульнай непазначанай яме на Замкавай Гары.

З нагоды перапахавання, адбудзецца ў Вільні вялікая ўрачыстасць 22-га лістапада. Дарагія Суродзічы, прашу ўсіх Вас далучыцца думкамі да гэтае падзеі. Прыпамінаю, што пароль паўстанцаў быў:

Каго любіш? Люблю Беларусь! Так узаемна!

А вось што пісаў нам з-пад шыбеньніцы, засуджаны царскімі ўладамі на смерць, наш герой. Сёння як ніколі хочу, каб Вы пачулі ягоныя словы любові да сваей Бацькаўшчыны і свайго народу:

«Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеньніцы маскоўскай прыходзіць мне да Вас пісаці, і можа раз астатні! Горка пакінуць зямельку родную і Цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль згінуць за Тваю праўду. Прыймі народзе маё слова прадсмертнае, бо яно, як з таго света, толькі для дабра Твайго напісана!»

І канчае Яська, гаспадар з-пад Вільні, свой ліст усім нам ведамымі словамі : «Бо я Табе з-пад шыбеньніцы кажу Народзе, што тады толькі зажывеш шчасліва, калі над Табою Маскаля ўжо ня будзе»!

Словы гэтыя актуальныя па сёння! Хаця дзяржава наша незалежная, кіруюць ёю яшчэ ўсё ворагі нашай свабоды. Дык памятайма «слова прадсмертнае» нашага героя, дарагія Суродзічы, бо «толькі для дабра нашага яно напісана»!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады БНР

21 сакавіка 1840 г. нарадзіўся Францішак Багушэвіч

21 сакавіка 1840 г. каля Вільні нарадзіўся Францішак Багушэвіч, беларускі паэт, адзін з заснавальнікаў сучаснае беларускае літаратуры, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, адзін з натхняльнікаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку 20. стагодзьдзя.

Continue reading 21 сакавіка 1840 г. нарадзіўся Францішак Багушэвіч

Каліноўскі як папярэднік БНР: артыкул М. Пачкаева

Уступнае слова Заступніка Старшыні Рады БНР і Старшыні Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі Мікалая Пачкаева на міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай Паўстаньню 1863-1864 гг., якая адбылася ў Лёндане ў 2014 годзе.

Падтрымка навуковай канфэрэнцыі ў Лёндане, прысьвечанай ролі К. Каліноўскага ў нацыятворчым працэсе Беларусі, сталася адной з найважнейшых справаў Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі апошняга часу. У ёй ёсьць таксама штосьці глыбока сугучнае ідэёвым падмуркам нашай арганізацыі. ЗБВБ – арганізацыя грамадзкая, непалітычная, аднак ад сваіх пачаткаў у 1946 г. яднае беларусаў на грунце ідэялаў 25 сакавіка 1918 г. Гэтая канфэрэнцыя стварыла добрую нагоду таксама для ярчэйшага ўсьведамленьня гістарычнай сувязі паміж вызвольным рухам пад кіраўніцтвам Каліноўскага 1863-64 гг. — і абвяшчэньнем незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918.

Continue reading Каліноўскі як папярэднік БНР: артыкул М. Пачкаева

4 лютага 1808 г. нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

4 лютага 1808 у Бабруйскім павеце нарадзіўся Вінцэнт-Якуб Дунін-Марцінкевіч, беларускі драматург, адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.

Continue reading 4 лютага 1808 г. нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Канстанты Каліноўскі

2 лютага 1838 г. у Гарадзенскім павеце нарадзіўся Вінцэнт Канстанты (у сучаснай гісторыяграфіі – Кастусь) Каліноўскі – беларускі рэвалюцыянэр-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863-64 гг., адзін з папярэднікаў і натхняльнікаў беларускага нацыянальнага руху.

Continue reading Канстанты Каліноўскі

Пачатак паўстаньня Каліноўскага – 01.02.1863

1 лютага 1863 г. на тэрыторыі Беларусі пачаліся першыя выступы ў рамках буйнага нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Беларусі, Літве і Польшчы. Кіраўніком паўстаньня на тэрыторыі Беларусі быў Вінцэнт Канстанты (Кастусь) Каліноўскі.

У гэты дзень Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале з Каліноўскім выдаў свой першы маніфэст, які заклікаў жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага ўзьняцца на барацьбу за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і да збройнага супрацьстаяньня Расейскай Імпэрыі. Раней, 22 студзеня, Маніфэст з аналягічным зьместам выдаў Цэнтральны Народны Камітэт у Варшаве.

Continue reading Пачатак паўстаньня Каліноўскага – 01.02.1863