Tagged: Менск

Вялікая расстрэльная ноч 1937 г.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. савецкія ўлады расстралялі некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў грамадзкай, навуковай і культурніцкай эліты Ўсходняй Беларусі. Гэтыя падзеі сталіся апагеем камуністычнага тэрора ў Беларусі, які працягваўся з 1918...

Эдвард Вайніловіч

13 кастрычніка 1847 г. у маёнтку Сьляпянка каля Менску нарадзіўся Эдвард Вайніловіч, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, мэцэнат, актыўны сымпатызант ідэі беларускай незалежнасьці і Радзе БНР.

Аркадзь Смоліч

29 верасьня 1891 г. у Бабруйскім павеце нарадзіўся прафэсар Аркадзь Смоліч – Міністар Сельскай Гаспадаркі БНР, Сакратар Асьветы БНР, выбітны беларускі навуковец, забіты савецкімі ўладамі.

Фабіян Абрантовіч

14 верасьня 1884 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся архімандрыт Фабіян Абрантовіч – член Рады БНР,  выбітны дзеяч беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху, грэка-каталіцкі сьвятар, філёзаф.

Менскі гарадзкі савет пастанавіў вярнуць назву “Менск”, скасаваную савецкімі акупантамі – 05.09.1991

5 верасьня 1991 г. Менскі гарадзкі савет народных дэпутатаў пастанавіў зьвярнуцца да ўладаў Беларусі з прапановай вярнуць гораду  гістарычную назву “Менск” замест польскай назвы “Мінск”, прынятай акупацыйнай савецкай уладай 29 ліпеня 1939 г. Разам...

Язэп Фарботка

5 верасьня 1893 г. у Налібаках нарадзіўся Язэп Фарботка, кансультант беларускай дэлегацыі на перамовах з УНР, паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, удзельнік беларускага грамадзка-палітычнага руху пачатку ХХ стагоддзя.

Макар Касьцевіч

18 жніўня 1891 году ў Гарадзенскім павеце нарадзіўся Макар Касьцевіч (Краўцоў), аўтар тэкста Ваяцкага маршу, дзеяч Рады БНР.

Зора Кіпель

1 ліпеня 1927 г. у Менску нарадзілася Зора Кіпель (дзяв. Савёнак) – беларуская грамадзкая дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка.

Павал Вэнт

17 чэрвеня 1880 у Менскай губэрні нарадзіўся генэрал Павал Вэнт, беларускі вайсковец і дыплямат.