Архівы тэгаў: ЗША

Мэмарандумы Рады БНР і Лігі вызваленьня народаў СССР лідарам ЗША, Брытаніі і Францыі – травень 1960 г.

22 траўня 1960 беларуская газэта “Бацькаўшчына”, што выдавалася ў ЗША, апублікавала мэмарандум Рады БНР кіраўнікам ЗША, Брытаніі, Францыі.

Рада БНР, а таксама Ліга вызваленьня народаў СССР, старшынём якой быў Старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык, накіравалі свае мэмарандумы лідарам вялікіх заходніх дэмакратый напярэдадні іхнага сумеснага саміта з кіраўніцтвам СССР. Саміт адбываўся ў Парыжы і павінен быў служыць інструмэнтам для пошуку базы для ўзаемапаразуменьня ва ўмовах Халоднай вайны. Насуперак гэтаму, саміт працягнуўся толькі два дні і прайшоў пад знакам скандалу вакол зьбіцьця саветамі амэрыканскага выведвальнага самалёту U-2.

У сваім мэмарандуме Рада БНР акцэнтавала на факце збройнай акупацыі Беларусі з боку Савецкай Расеі, а таксама пратэставала супраць савецкай дапамогі разьвіваючымся краінам за кошт Беларусі.

Мэмарандум Лігі вызваленьня народаў СССР папярэджваў супраць замірэньня з СССР ва ўмовах акупацыі і парушэньня правоў народаў, паняволеных савецкай Расеяй.

Працягнуць чытаць Мэмарандумы Рады БНР і Лігі вызваленьня народаў СССР лідарам ЗША, Брытаніі і Францыі – травень 1960 г.

Вячаслаў Бортнік атрымаў амэрыканскую Прэзыдэнцкую ўзнагароду за валянтэрскую службу

Сябра Прэзыдыму Рады БНР Вячаслаў Бортнік атрымаў амэрыканскую Прэзыдэнцкую ўзнагароду за валянтэрскую службу (President’s Volunteer Service Award), срэбная ступень.

Узнагароду кожны год уручае прэзыдэнт ЗША асобам, якія актыўна праявілі сябе на грамадзкай добраахвотніцкай працы. Сп. Бортнік адзначаны перадусім як актывіст і адзін зь лідараў беларускае дыяспары ў ЗША.

Працягнуць чытаць Вячаслаў Бортнік атрымаў амэрыканскую Прэзыдэнцкую ўзнагароду за валянтэрскую службу

Беларускі дзень незалежнасьці на афіцыйным узроўне ў штаце Мічыган – 25.03.1957

25 сакавіка 1957 г. было афіцыйна абвешчана Беларускім днём незалежнасьці ў штаце Мічыган. Гэта сталася вынікам актыўнай працы беларускай дыяспары па інфармаваньню амэрыканскай грамадзкасьці і палітыкаў пра Беларусь і яе праблемы.

Беларускі дзень незалежнасьці абвесьціў губэрнатар Джэргард Мэнэн Вільямс, прадстаўнік дэмакратычнай партыі, які ў будучыні таксама служыў амбасадарам ЗША на Філіпінах.

Працягнуць чытаць Беларускі дзень незалежнасьці на афіцыйным узроўне ў штаце Мічыган – 25.03.1957

Сьвяткаваньне 25 сакавіка з удзелам уладаў ЗША і прадстаўнікоў дыяспараў – 1957 г.

У час пасьля Другой сусьветнай вайны 25 сакавіка як Дзень незалежнасьці Беларусі шырока адзначаўся ў краінах вольнага сьвету, у тым ліку ў Злучаных Штатах, з удзелам найвышэйшага дзяржаўнага кіраўніцтва.

Прыкладам, у 1957 годзе Дзень незалежнасьці Беларусі быў адзначаны на паседжаньні Кангрэсу ЗША. У беларускіх сьвяточных мерапрыемствах у розных гарадах бралі ўдзел прадстаўнікі гарадзкіх і рэгіянальных уладаў, кангрэсмэны і сэнатары, прадстаўнікі нацыянальных дыяспараў. Былі атрыманыя віншаваньні ад губэрнатара і мэра Нью-Ёрка, мэра Дэтройта, некалькіх сэнатараў і кангрэсмэнаў. Дзень незалежнасьці Беларусі быў афіцыйна абвешчаны ў штатах Нью-Джэрсі, Мічыган, Ілінойс.

Ніжэй падаем артыкул з газэты “Беларус” ад чэрвеня 1957 г.

Працягнуць чытаць Сьвяткаваньне 25 сакавіка з удзелам уладаў ЗША і прадстаўнікоў дыяспараў – 1957 г.

“Ідэя незалежнай Беларусі захавалася, нягледзячы ні на якія спробы зьнішчыць яе” – Кангрэсмэн Дынгел да 25 сакавіка 1966 г.

23 сакавіка 1966 Джон Дынгел (John D. Dingell), кангрэсмэн-дэмакрат із штата Масачусэтс, выступіў з прамовай з нагоды набліжаючагася 25 сакавіка, Дня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Джон Дынгел (1926 – 2019) прабыў на пасадзе да 2015 года, стаўшы сябрам Палаты прадстаўніком, які займаў сваю пасаду самы доўгі час у гісторыі ЗША.

Прыводзім ягоную прамову пра Беларусь у перакладзе і ў арыгінале.

Працягнуць чытаць “Ідэя незалежнай Беларусі захавалася, нягледзячы ні на якія спробы зьнішчыць яе” – Кангрэсмэн Дынгел да 25 сакавіка 1966 г.

“Яскравы беларускі нацыянальны характар”: да 90-годдзя д-ра Марыі Дзямковіч

Піша Вячаслаў Бортнік

Праца на пасадзе Сакратара Рады БНР дала мне магчымасьць пазнаёміцца з многімі беларусамі замежжа: з кімсьці падчас асабістых сустрэчаў, зь іншымі ў працэсе ліставаньня ці размоваў па тэлефоне. Цікавая перапіска завязалася з доктаркай Марыяй Дзямковіч (Maria Demkowicz). Патрошку ў лістах яна распавяла мне гісторыю свайго жыцьця й дзейнасьці на карысьць роднай Беларусі.

Працягнуць чытаць “Яскравы беларускі нацыянальны характар”: да 90-годдзя д-ра Марыі Дзямковіч

Кангрэсмэн Дж. Вайдлер, 1966 г.: “давайце запэўнім беларускі народ у тым, што ягоныя надзеі не забытыя вольным сьветам”

Заява амэрыканскага кангрэсмэна Джона Вайдлера (John W. Wydler) да чарговай гадавіны адвяшэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, зробленая на паседжаньні Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 23 сакавіка 1966 г.:

Працягнуць чытаць Кангрэсмэн Дж. Вайдлер, 1966 г.: “давайце запэўнім беларускі народ у тым, што ягоныя надзеі не забытыя вольным сьветам”

Сустрэча Язэпа Сажыча з Прэзыдэнтам ЗША

У кастрычніку 1991 г. у час адзначэньня Тыдня паняволеных народаў у Мічыгане адбылася сустрэча Старшыні Рады БНР Язэпа Сажыча з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам – старэйшым. Старшыня Рады БНР прапанаваў прэзыдэнту ЗША наведаць Менск цягам наступнага візыту ў СССР.

Беларускі сьцяг для ААН – 2 кастрычніка 1991 г.

2 кастрычніка 1991 г. беларусы ЗША ўрачыста перадалі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг прадстаўніцтву Беларусі пры ААН для афіцыйнага выкарыстаньня.

Дэлегацыю беларуска-амэрыканскае моладзі прыняў амбасадар Рэспублікі Беларусь Генадзь Бураўкін.

Ва ўрачыстасьці прынялі ўдзел Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь Пётра Краўчанка, які знаходзіўся ў Нью-Ёрку ў сувязі з удзелам у паседжаньні Генэральнай асамблеі ААН, а таксама старшыня Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня Антон Шукелойць.

Пацалаваўшя сьцяг, амбасадар Г. Бураўкін прамовіў пра значэнье сьцягу для народу.

(паводле газэты “Беларус”, №383, кастрычнік 1991 г.)

Сьцяг Беларусі перад будынкам ААН, Нью-Ёрк