Tagged: Войска БНР

Павал Вэнт

17 чэрвеня 1880 у Менскай губэрні нарадзіўся генэрал Павал Вэнт, беларускі вайсковец і дыплямат.

Павал Жаўрыд

13 чэрвеня 1889 г. у Слуцкім павеце нарадзіўся Павал Жаўрыд, адзін з кіраўнікоў Слуцкага Збройнага Чыну.

Кіпрыян Кандратовіч

28 красавіка 1859 г. у Лідзкім павеце нарадзіўся Кіпрыян (Цыпрыян) Кандратовіч – беларускі і расейскі вайсковы дзеяч, генэрал ад інфантэрыі, сябра Народнага Сакратарыяту БНР.

Станіслаў Булак-Балаховіч

22 лютага 1883 г. на Браслаўшчыне нарадзіўся генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі военачальнік, камандзір Асобнага атраду войскаў БНР у Балтыі, адзін з кіраўнікоў збройнай антысавецкай барацьбы на Беларусі ў 1919-1920 гг.

Антон Сокал-Кутылоўскі

7 лютага 1892 г. у Пінскім павеце нарадзіўся Антон Сокал-Кутылоўскі – адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, беларускі вайсковец, праваслаўны сьвятар, вязень ГУЛАГ.

Сьнежань 1917 г.: зьезды беларускіх вайскоўцаў у Адэсе і Кіеве

3 сьнежня 1917 г. пачаў працу Зьезд беларусаў-вайскоўцаў Румынскага фронту ў Адэсе. Удзельнікі зьезду выступілі за абвяшчэньне аўтаномнай Беларускай Дэмакратычнай Рэспублікі і беларусізацыю тых частак расейскага войска, якія да вайны стаялі на тэрыторыі Беларусі....

Фільм пра генэрала Кандратовіча

Фільм пра генэрала Кандратовіча

Тэлеканал “Белсат”зьняў 15-хвілінны фільм пра Міністра вайсковых справаў БНР, генэрала ад інфантэрыі Кіпрыяна (Цыпрыяна) Кандратовіча. У анатацыі да фільму на сайце тэлеканала гаворыцца: “БНР з 200-тысячнаю нацыянальнаю арміяй? Саюзніца Антанты і Польшчы? Французскія гарматы...