Tag Archives: Беларускі Народны Фронт

Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Вільні 22-23 лістапада 2019 г.

22 і 23 лістапада 2019 г. у Вільні былі ўручаныя Мэдалі да стагодзьдзя БНР шэрагу грамадзкіх і палітычных дзеячоў.

Сьпіс узнагароджаных уключае:

Continue reading Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Вільні 22-23 лістапада 2019 г.

Мэдаль да стагодзьдзя БНР атрымалі Алена Анісім і Алег Трусаў

У Менску на сядзібе Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны адбылося ўручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР старшыні ТБМ Алене Анісім і былому старшыні ТБМ Алегу Трусаву. Уручэньне правёў Заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў.

Алена Анісім займае пасаду старшыні ТБМ з 2017 году. Перад гэтым яна на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў была актыўным удзельнікам беларускага адраджэнскага і культурніцкага руху. Ад 2016 году Алена Анісім зьяўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На сваёй пасадзе яна актыўна займаецца абаронай правоў беларускіх грамадзянаў, выступае аўтарам ініцыятываў па абароне і прамоцыі беларускае мовы.

Алег Трусаў

Алег Трусаў – выбітны археолаг, гісторык, старшыня Таварыства беларускае мовы з 1999 па 2017 гады, адзін з заснавальнікаў гэтай арганізацыі ў 1989 годзе. Алег Трусаў узначальваў ТБМ у найбольш складаныя часы, і дзякуючы ягоным высілкам, арганізацыя ўвесь час працягвала сваё функцыянаваньне ў якасьці галоўнай грамадзкай сілы, якая стаіць на абароне беларускай мовы. Акрамя гэтага, з 1990 па 1995 гг. Алег Трусаў быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 12. скліканьня, членам Апазыцыі БНФ, намесьнікам старшыні камісіі па адукацыі, культуры, ахове гістарычнай спадчыны. У 1990 т 1991 гг. Алег Трусаў быў сярод дэпутатаў, якія прынялі гістарычныя дакумэнты аб аднаўленьні дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі. Таксама Алег Трусаў быў адным з распрацоўшчыкаў беларускай дзяржаўнай сымболікі, удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Вярхоўнага Савета напярэдадні “рэфэрэндума” 1995 года.

ЗАЯВА РАДЫ БНР НА ТРЫЦЦАЦІГОДЗЬДЗЕ БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ І ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

У гэтыя дні спаўняецца трыццаць гадоў ад заснаваньня Беларускага народнага фронту і Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны.

Абедзьве гэтыя арганізацыі сталіся яскравымі гістарычнымі зьявамі, адыграўшы значную ролю ў аднаўленьні незалежнасьці Беларусі і ў абароне беларушчыны ў вельмі неспрыяльныя часы.

Беларускі народны фронт – агульнанацыянальны дэмакратычны беларускі рух, які ў позьнесавецкі час стаўся выразьнікам волі беларускага народу да свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці, абаронцам чалавечай і нацыянальнай годнасьці беларусаў. Уголас агучыўшы праўду пра Курапаты і Чарнобыльскую катастрофу, БНФ паставіў пытаньне пра аднаўленьне справядлівасьці і належную ацэнку палітыцы савецкага рэжыму да беларусаў.

Дэпутаты БНФ у Вярхоўным савеце Беларусі ў лёсавызначальны для нашай краіны час сталі рухавіком дэмакратычных пераўтварэньняў і ўрэшце аднаўленьня незалежнасьці Беларусі пасьля дзесяцігодзьдзяў іншаземнай акупацыі. Дзякуючы Беларускаму народнаму фронту, Беларусь вось ужо амаль трыццаць гадоў ёсьць паўнапраўнай сувэрэннай дзяржавай, што заняла “свой пачэсны пасад між народамі”.

Многія яскравыя і адважныя палітыкі сучаснай Беларусі, што цяпер прадстаўляюць розныя дэмакратычныя сілы, пачыналі свой шлях у Беларускім народным фронце.

Таварыства беларускай мовы – адна з галоўных арганізацыяў, што рупяцца пра прасоўваньне беларускае мовы і абарону правоў яе носьбітаў у сучаснай Беларусі. Ва ўмовах абыякавасьці ці нават варожасьці афіцыйных постсавецкіх уладаў у адносінах да роднае мовы беларускага народу, абарона мовы і моўных правоў сталася задачай простых людзей, шырокае грамадзянскае супольнасьці. ТБМ імя Ф. Скарыны ёсьць авангардам гэтага руху і шматгадовым сымбалем таго, як грамадзянская супольнасьць самастойна бароніць беларускую мову.

Беларускі народны фронт і Таварыства беларускае мовы – гэта выбітныя і пасьпяховыя прыклады грамадзянскай самаарганізацыі беларусаў, абароны самім народам сваіх правоў перад апаратам недобрасумленнай аўтарытарнай улады.

Рада БНР шчыра віншуе ўсіх цяперашніх і былых удзельнікаў БНФ і ТБМ. Няхай гэтыя арганізацыі будуць прыкладам і натхненьнем для многіх пакаленьняў беларускіх грамадзянаў.

Зянон Пазьняк, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель і іншыя дзеячы ў ЗША атрымалі Мэдаль да стагодзьдзя БНР

22 чэрвеня ў Нью-Брансьвіку, штат Нью-Джэрсі, ЗША, адбылося ўручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР некалькім дзеячам, што пражываюць у Злучаных Штатах.

Continue reading Зянон Пазьняк, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель і іншыя дзеячы ў ЗША атрымалі Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Мартыралёг Беларусі

19 кастрычніка 1988 г. у Менску прайшоў устаноўчы сход таварыства «Мартыралёг Беларусі» — грамадзкага гісторыка-асьветніцкага таварыства памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў у Беларусі (першапачаткова «Таварыства памяці ахвяраў сталінізму»). «Мартыралёг Беларусі» займаецца асьветніцкай і дасьледніцкай дзейнасьцю, зьбірае інфармацыю пра злачынствы савецкай акупацыйнай улады ў Беларусі.

Continue reading Мартыралёг Беларусі

Аднаўленьне незалежнасьці Беларусі – 25.08.1991

25 жніўня 1991 года Вярхоўны СаветБССР надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, прынятай у 1990 годзе, сілу канстытуцыйнага закону. Разам з гэтым былі прынятыя пастановы пра “дэпартызацыю” органаў дзяржаўнай улады (гэта значыць, касаваньне абавязковага дамінаваньня камуністычнай партыі ўва ўсіх органах улады), а таксама пра часовую забарону КПСС.

Такім чынам Беларусь пасьля больш як 70 гадоў савецкае акупацыі зноў афіцыйна рабілася сувэрэннаю дзяржавай.

Continue reading Аднаўленьне незалежнасьці Беларусі – 25.08.1991

Устаноўчы зьезд БНФ

24 і 25 чэрвеня 1989 г. у Вільні прайшоў устаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – шырокага грамадзкага незалежніцкага руху, які адыграў вырашальную ролю ў аднаўленьні дзяржаўнага сувэрэнітэта Беларусі ў 1991 годзе.

Continue reading Устаноўчы зьезд БНФ

Васіль Быкаў

19 чэрвеня 1924 г. у Віцебскай вобласьці нарадзіўся Васіль Быкаў, адзін з найважнейшых беларускіх літаратараў 20-га стагодзьдзя, сузаснавальнік Беларускага Народнага Фронту.

Continue reading Васіль Быкаў

The Belarusian Popular Front in 1988—1996: photo and video

The Belarusian Popular Front (Беларускі Народны Фронт) was a nationwide Belarusian democratic movement in the late 1980s and 1990s in favour of the Belarusian national revival and the restoration of the independence of Belarus as a democratic European nation.

The Belarusian Popular Front organized mass demonstrations supporting democratic reforms, commemorating the victims of the Soviet repressions of the 1930s, criticizing the inhuman Soviet policies regarding Chernobyl, and protesting against the Soviet discrimination of the Belarusian language and culture. In other Soviet-occupied countries, the Popular Front cooperated with local democratic movements: Sąjūdis (Republic of Lithuania), the People’s Movement of Ukraine, the Popular Fronts of Latvia and Estonia.

The Belarusian Popular Front has been the key driving force behind the political changes in Belarus in 1990 and 1991.

Continue reading The Belarusian Popular Front in 1988—1996: photo and video

Гістарычныя дакумэнты аб незалежнасьці Беларусі: 1991 г.

Дакумэнты аб незалежнасьці Беларусі і забароне камуністычнай партыі, прынятыя на гістарычнай сэсіі Вярхоўнага Савета 25 жніўня 1991 г.
Continue reading Гістарычныя дакумэнты аб незалежнасьці Беларусі: 1991 г.