У рамках сьвяткаваньня Дня Волі ў гэтыя выходныя ў розных краінах было ўручана некалькі Мэдалёў да стагодзьдзя БНР.
Continue reading Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Таронта, Лёндан, Вашынгтон
У рамках сьвяткаваньня Дня Волі ў гэтыя выходныя ў розных краінах было ўручана некалькі Мэдалёў да стагодзьдзя БНР.
Continue reading Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Таронта, Лёндан, Вашынгтон
25 сакавіка заўсёды было цэнтральным сьвятам для беларускае дыяспары ва ўсіх краінах сьвету.
У гэты дзень адбываліся сьвяточныя імпрэзы, беларусаў афіцыйна віншавалі кіраўнікі дзяржаваў, дэпутаты, губэрнатары, мэры буйных гарадоў
Крыніца: Бібліятэка “Камунікат” (http://kamunikat.org/)
25 сьнежня 1919 году ў Наваградзкім павеце нарадзіўся Кастусь Мерляк, радны БНР, беларускі грамадзкі дзеяч у Аргентыне і ЗША.
З нэкралёгу ў газэце “Беларус” (№539):
“Жыцьцё ягонае, за выняткам апошніх 12 гадоў нямогласьці, было поўнае дзеяньня на палітычнай і грамадзка-рэлігійнай ніве ў пяцёх краінах. Шлях пралёг з роднае Наваградчыны ў Нямеччыну, Італію, Аргентыну (1944-54) ды Злучаныя Штаты Амэрыкі (з 1954).
Праз усё жыцьцё [ён] выяўляў энэргію й працавітасьць як у прафэсійнай дзейнасьці бухгальтара, а тады – фінансавага кантралёра вялікай вадаплаўнай кампаніі, гэтак і ў грамадзкіх справах. Кастусь Мерляк пакінуў трывалыя вынікі ў гісторыі беларускай паваеннай эміграцыі ў краінах ягонага прабываньня. Заснавальнік і старшыня Згуртаваньня Беларусаў Аргентыны, старшыня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, а пасьля – Беларуска-Амэрыканскага Аб’еднаньня ў Нью-Ёрку ды іншых грамадзкіх структураў, ініцыятар і ўдзельнік розных палітычных праектаў. Ва ўсёй гэтай дзейнасьці, пры ягонай напорыстай натуры, не абыходзілася бяз спрэчак і канфліктаў, але канчальнай мэтай заўсёды заставалася дабро нацыянальнай справы.
20 кастрычніка 1919 г. на Наваградчыне нарадзіўся Ўладзімер Набагез – сябра Рады БНР у выгнаньні, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.
Сябры Прэзыдыюма Рады БНР ўзялі ўдзел у 7. Зьезьдзе Беларусаў Сьвету, які прайшоў 15 і 16 ліпеня ў Менску.
Continue reading Прадстаўнікі Рады БНР узялі ўдзел у 7. Зьезьдзе Беларусаў Сьвету.
1 ліпеня 1927 г. у Менску нарадзілася Зора Кіпель (дзяв. Савёнак) – беларуская грамадзкая дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка. Continue reading Зора Кіпель
З нагоды 40-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі Прэзыдэнт ЗША Айзэнгаўэр перадаў на рукі старшыні Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Кастуся Мерляка прывітаньне наступнага зьместу:
БЕЛЫ ДОМ
ВАШЫНГТОН
АСЫСТЭНТ ПРЭЗЫДЭНТА
15 сакавіка 1958 г.
Паважаны пане Мерляк,
Прэзыдэнт папрасіў мяне перадаць Вам, а таксама членам і сябрам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, ягоныя віншаваньні і найлепшыя пажаданьні посьпеху Вашай грамадзе.
Ініцыятыўны дух і багатыя навыкі грамадзянаў беларускага паходжаньня зрабілі істотны ўнёсак у веліч нашае краіны.
Хаця сёлетняе сьвяткаваньне адбываецца ў пэрыяд міру, неабходна заўжды быць гатовымі перад небясьпекамі, якія пагражаюць міру ў цяперашнім неспакойным сьвеце. У намаганьнях захаваць нашую краіну моцнай і гатовай, мы ведаем, што нашыя грамадзяне беларускага паходжаньня робяць сваю важную долю працы.
з павагаю,
Шэрман Адамс
Continue reading Віншаваньне з Днём Волі ад прэзыдэнта ЗША Дуайта Айзэнгаўэра – 1958
5 сакавіка 1910 г. ў Рагачоўскім павеце нарадзіўся Аўген Калубовіч (Каханоўскі), прам’ер-міністар БНР, пісьменьнік, гісторык, пэдагог, вязень ГУЛАГ.
Сьв. Пам. АНТОН ШУКЕЛАЙЦЬ
Разьвітальнае слова
Сьветлай памяці Антон Шукелайць часта прамаўляў на могільніках ці на паміках, разьвітваючыся з суродзічамі-працаўнікамі на беларускай ніве. Цяпер прыйшла чарга нам сказаць яму “Вечная памяць”.
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне паведамляе пра жалобныя мерапрыемствы сьв.памяці Антона Шукелойця.
Паніхіда пройдзе ў суботу 14 студзеня 2016 з 10 раніцы да 12 гадзін ў Пахавальным Доме Малішэўскага ў Нью Джэрзі на адрасе : 218 Whitehead Ave, South River, NJ ( Funeral Service Matthew A. Maliszewski). Пасьля гэтага пахаваньне адбудзецца на беларускіх могілках Saint Mary of Zyrovicy Cemetery (Cranbury Road, East Brunswick, NJ)
У нядзелю, 15 студзеня, паніхіда па памерлым будзе таксама адслужана пасьля нядзельнай Багаслужбы ў Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ на Атлантык Авэню ў Брукліне ( пачатак Багаслужбы ў 10:00).
Далей у царкоўна-грамадзкай залі Сабору пройдзе Памінальная імпрэза. За сяброўскім памінальным сталом згадаем пра жыцьцё сп. Шукелойця, пра ягоную ролю ў гуртаваньні беларускай дыяспары ў Амэрыцы, пра ягонае адданае служэньне беларускай справе. Будуць дэманстравацца відэа і фота.
Цягам гэтых двух дзён беларусы Нью Ёрку і Нью Джэрзі могуць знайсьці магчымасьць наведаць гэтыя сумныя мерапрыемствы, прыняць удзел у іх, распавесьці свае ўспаміны і згадкі, памянуць добрым словам чалавека, які стаў яркім прыкладам служэньня сваёй Бацькаўшчыне цягам усяго жыцья, як на Радзіме, так і на чужыне.
Галоўная управа БАЗА