Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Старшыня Рады БНР: Не спыняйцеся, не бойцеся, і ведайце: за вамі праўда і ўвесь свет

“Новы час” апублікаваў калёнку Івонкі Сурвіллы, Старшыні Рады БНР. *** Сілавыя структуры, падпарадкаваныя Аляксандру Лукашэнку, гатовыя страляць у свой мірны законапаслухмяны народ. Пра гэта прамым тэкстам цяпер кажа намесьнік міністра Караева. За чвэрць стагодзьдзя...

Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР, верасень 2020 г.

Заступнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў уручыў Мэдалі да стагодзьдзя БНР. Мэдалі ў адзначэньне сваіх заслугаў дзеля беларускай незалежнасьці і дэмакратыі атрымалі: Міхаіл Пастухоў, выбітны юрыст, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь, які застаўся...

ЛУКАШЭНКА НЕ ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА ПРЭЗЫДЭНТАМ БЕЛАРУСІ. НЕАБХОДНЫЯ НОВЫЯ ВЫБАРЫ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваё абурэньне фактам таемнай інаўгурацыі, якая ў парушэньне дзеючага заканадаўства адбылася ў Менску раніцай 23 верасьня 2020 г. Афіцыйна абвешчаныя вынікі выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь не зьяўляюцца сапраўднымі і...

БУДУЧЫНЯ Ў РУКАХ КОЖНАГА І КОЖНАЙ З НАС. ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ІВОНКІ СУРВІЛЛЫ

Дарагія суродзічы-беларусы, Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з 25 жніўня, днём адраджэньня незалежнасьці Беларусі. Пачынаецца юбілейны, трыццаты год існаваньня адроджанай Беларусі як сувэрэннай паўнавартаснай дзяржавы. Адраджэньне Беларусі было вынікам дзесяцігодзьдзяў упартай...

Савецкая прапаганда пра партнэрства СССР з Гітлерам – 1940 год

На гадавіну Пакта Молатава-Рыбэнтропа ў 1940 г. галоўная савецкая газэта “Правда” на першай старонцы апублікавала артыкул, у якім праслаўляла “сяброўства народаў СССР і Нямеччыны”, абвінавачвала Брытанію і Францыю ў распальваньні вайны, і нават падтрымлівала...

Штандар наш бел-чырвона-белы

Як нацыі, што перажыла цяжкія часы прыгнёту, беларусам уласьцівыя нацыянальныя сьціпласьць і комплекс непаўнавартасьці, якія адным не дазваляюць ганарыцца рэчамі, аб’ектыўна вартымі гонару, а іншым дазваляюць ганарыцца чужымі дасягненьнямі як сваімі, гэтаксама як і...

БЕЛАРУСЫ ЗМАГАЮЦЦА ЗА СВАЮ І ВАШУ СВАБОДУ – ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ІВОНКІ СУРВІЛЛЫ (пераклад)

Дарагія сябры Беларусі, Паважаныя лідэры дэмакратычнага сьвету, нашыя суседзі ў Эўрапейскім Зьвязе і Украіне, нашыя саюзьнікі ў Канадзе і ЗША, нашыя сябры і прыхільнікі па ўсім сьвеце, у Японіі, Ізраілі, Расеі і ў іншых...

Зварот Старшыні Рады БНР з нагоды пратэстаў у Беларусі

Даражэнькія мае суродзічы! Дазвольце выказаць вам маё захапленьне вашай адвагай, вашай упэўненасьцю і адначасна вашай памяркоўнасьцю. Ганаруся кожным і кожнаю з вас! Вашая прысутнасьць на вуліцах беларускіх гарадоў, сёньняшнія забастоўкі, усе вашыя высілкі, каб...

АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА НЯСЕ АСАБІСТУЮ АДКАЗНАСЬЦЬ ЗА ГІБЕЛЬ ДЭМАНСТРАНТА Ў БЕЛАРУСІ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае свае шчырыя спачуваньні і смутак у сувязі з пацьверджанай гібельлю ўдзельніка акцыяў пратэсту ў Менску. Санкцыянаваўшы выкарыстаньне зброі і спэцсродкаў супраць дэманстрантаў, Аляксандар Лукашэнка нясе асабістую адказнасьць за гэтую...

ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ІВОНКІ СУРВІЛЛЫ НАПЯРЭДАДНІ ВЫБАРАЎ

ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ІВОНКІ СУРВІЛЛЫ НАПЯРЭДАДНІ ВЫБАРАЎ

Шаноўныя суродзічы, дарагія беларусы. Набліжаецца дзень выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Як і ўсе мінулыя выбары за апошнія 25 гадоў, сёлетняя кампанія не зьяўляецца сумленнай і свабоднай. Многія моцныя лідары, якія маглі скласьці канкурэнцыю Аляксандру...