Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
23 красавіка 1918 г. на перамовах у Вільні з прадстаўнікамі Тарыбы прадстаўнікі Рады БНР і беларускага насельніцтва Віленшчыны заявілі, што палітычным ідэалам беларусаў зьяўляецца адраджэньне Вялікага Княства Літоўскага як фэдэрацыі Летувы і Беларусі. Кіраўніцтва...
20 ліпеня 1931 г. нарадзіўся Гай Пікарда — ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры, шматгадовы сябар і ўдзельнік жыцьця беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі, пахаваны пры Чырвоным Касьцёле ў Менску.
21 красавіка 1918 у Адэсе адбыўся сход беларускіх арганізацый у падтрымку Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі прынялі рэзалюцыю, якая ўхваляла стварэньне незалежнай беларускай дзяржавы. Адэса была адным з важных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў 1917-1918...
20 красавіка 1918 Рада БНР разаслала па рэгіёнах БНР загад аб стварэньні мясцовых рад (выбарных органаў БНР) і прыняцьці імі на сябе ўлады ад нямецкіх акупантаў. У наказе адзначалася, што “Беларускія Рады маюць мэтаю...
19 красавіка 1918 г. пачаліся афіцыйныя перамовы паміж Беларусьсю і Ўкраінскай Народнай Рэспублікай аб межах і фармальным узаемным прызнаньні.
18 красавіка 1918 урадам галоўных эўрапейскіх краінаў былі накіраваныя радыёграмы аб абвяшчэньні незалежнасьці Беларусі Телеграмма на радіо-телеграфъ По порученію Рады Бѣлорусской Народной Республики настоящимъ доводится до свѣдѣнія народовъ и правительствъ Европы о нижеслѣдующемъ: 9...
Сюжэт Радыё Свабода пра Пётру Крэчэўскага, Старшыню Рады БНР у выгнаньні.
Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, найстарэйшая існуючая беларуская дзяржаўная інстытуцыя, апублікавала свой Гадавік за 2016 год. Гадавік зьмяшчае справаздачу аб дзейнасьці Рады і зборнік матар’ялаў Рады за 2016 год.
14 красавіка 1885 г. у Вялейскім павеце нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі палітык, сябра Рады БНР, пасол на Сэйм у міжваеннай Польшчы, сябра ЦВК БССР, расстраляны савецкімі акупантамі ў 1938 г.
9 красавіка 1921 г. палкоўнік Іван Ермачэнка, былы ад’ютант расейскага “белага” генэрала Врангеля, прызначаны генэральным консулам БНР у Канстантынопалі (цяпер Стамбул, Турэччына). У сфэры адказнасьці генэральнага консула знаходзіліся ўсе Балканы. Беларускія консульскія аддзелы былі заснаваныя...