Tag Archives: 1917

Разгон Першага Ўсебеларускага Зьезду – 31.12.1917

31 сьнежня 1917 году (18 сьнежня па старым стыле) бальшавікі разагналі Першы Ўсебеларускі Зьезд, на якім дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі пасьпелі сфармаваць выканаўчы орган і агучыць агульныя патрабаваньні аб самавызначэньні беларускага краю.

Адзін зь лідараў Аб’яднанай Габрэйскай Рабочай Партыі і будучы міністар ва ўрадзе БНР Майсей Гутман пракамэнтаваў разгон у газэце “Нае цайт“, партыйным выданьні АГРП:

“Пасьля бальшавісцкага перавароту Савет Народных Камісараў абвесьціў прынцып поўнага нацыянальнага самавызначэньня, уключна да поўнага аддзяленьня ад Расеі. Але, відаць, прасьцей абяцаць, чым выконваць. (…) Дастаткова было Беларускаму Зьезду зрабіць адзін крок на шляху да сапраўднага самавызначэньня, паспрабаваць стварыць беларускую ўладу ў краю, каб бальшавікі адразу забыліся пра свае ўзьнёслыя прынцыпы і ўспомнілі пра стары сталыпінскі запавет пра выкараненьне ‘шкоднага нацыяналізму’ (…) Беларускі зьезд быў разагнаны і два ягоных прэзыдыюмы адзін за адным арыштаваныя (…) Сваім праклямаваньнем беларускае ўлады ў краю Беларускі зьезд, канечне, цяжка саграшыў супраць (…) мясцовых бальшавісцкіх уладароў, якія мусілі б пакінуць свае цёплыя мейсцы і адмовіцца ад русіфікатарскай ролі. (…)

Разгон зьезда толькі зрабіў паслугу беларускаму руху. Пад уплывам атакі на беларускі зьезд, у якім удзельнічалі жаўнеры ўсіх франтоў, дзеячы з усяго краю і г.д., узмацніла імкненьне беларусаў да нацыянальнае свабоды і нацыянальнае ўлады. Дэлегаты разьяжджаюцца па вёсках вялікай Беларусі ў мэтах закліку сялянскіх масаў да барацьбы супраць нацыянальных прыгнятальнікаў. Ня трэба быць прарокам, каб прадказаць вынікі гэтай працы…”

Кастрычніцкі пераварот у Расеі: рэакцыя беларусаў – 1917 г.

7 лістапада (25 кастрычніка па Юліянскім календары) 1917 г. у Расеі адбыўся Кастрычніцкі пераварот. Уладу ў тагачаснай сталіцы Петраградзе захапілі баявая атрады леварадыкалаў-бальшавікоў. Часовы Ўрад, сфармаваны пасьля вырачэньня з прастолу цара Ніколая ІІ, быў адхілены ад улады і арыштаваны.

Праз два дні галоўныя беларускія каардынацыйныя структуры (Вялікая Беларуская Рада, Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада, Беларускі Выканаўчы Камітэт Заходняга Фронту) выдалі заяву, у якой абазначылі стаўленьне беларускага нацыянальнага руху да тых падзеяў.

У заяве было пацьверджана, што Беларусь павінна зрабіцца самастойнай рэспублікай у фэдэрацыі з Расеяй. Былі раскрытыкаваныя ідэі аб падзеле Беларусі паміж Расеяй і Нямеччынай, патрабавалася прысутнасьць беларускае дэлегацыі на перамовах бальшавікоў і немцаў. Падкрэсьлівалася, што ва ўмовах, калі расейскі Часовы Ўрад распушчаны, беларусы павінны самі вызначыцца адносна сваёй будучыні. Агучаны намер аб стварэньні ўласнага беларускага войска.

У заяве абвяшчалася пра правядзеньне Першага Ўсебеларускага Зьезду ў Менску ў сьнежні таго ж году.

Поўны тэкст заявы на расейскай мове:

Ко всему Народу Белорусскому

Россия переживает страшные дни. Анархия уничтожает неисчислимые богатства страны. Народные массы, не руководимыя общепризнанной властью, сами стараются разрешить назревшие вопросы. Все это ведет народы России на гибельный путь потери свобод, полученных в февральские дни кровью лучших сынов страны. Народ измучился от продолжительной войны. Армия истощила почти все ресурсы России. Полный застой в производстве, отсутствие продуктов на рынке ведут страну к голоду. Армия уже стоит перед ужасом голода, со всеми его последствиями.

Continue reading Кастрычніцкі пераварот у Расеі: рэакцыя беларусаў – 1917 г.

Дзень беларускага значка – 12.03.1917

12 сакавіка 1917 у Менску прайшоў Дзень беларускага значка – масавая грамадзкая акцыя па папулярызацыі беларускае нацыянальнае сымболікі.

Continue reading Дзень беларускага значка – 12.03.1917

Першы Ўсебеларускі Кангрэс

5 сьнежня 1917 г. у Менску пачаў сваю працу Першы Ўсебеларускі Кангрэс (Зьезд) – першая ў найноўшай гісторыі прадстаўнічая агульнабеларуская канфэрэнцыя, на якой беларускае грамадзтва мела выказаць сваю пазыцыю па пытаньні далейшага разьвіцьця краю. На зьезьдзе была сфармаваная Рада, якая потым ператварылася ў Раду БНР і дзейнічае па сёньняшні дзень.

Continue reading Першы Ўсебеларускі Кангрэс

Сьнежань 1917 г.: зьезды беларускіх вайскоўцаў у Адэсе і Кіеве

3 сьнежня 1917 г. пачаў працу Зьезд беларусаў-вайскоўцаў Румынскага фронту ў Адэсе. Удзельнікі зьезду выступілі за абвяшчэньне аўтаномнай Беларускай Дэмакратычнай Рэспублікі і беларусізацыю тых частак расейскага войска, якія да вайны стаялі на тэрыторыі Беларусі. У Адэсе з тылавых частак Румынскага фронту пачаў фармавацца Асобны беларускі баталён.

Continue reading Сьнежань 1917 г.: зьезды беларускіх вайскоўцаў у Адэсе і Кіеве

Заява беларускіх арганізацыяў з нагоды Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.

7 лістапада (25 кастрычніка па Юліянскім календары) 1917 г. у Расеі адбыўся Кастрычніцкі пераварот. Уладу ў тагачаснай сталіцы Петраградзе захапілі баявая атрады леварадыкалаў-бальшавікоў. Часовы Ўрад, сфармаваны пасьля вырачэньня з прастолу цара Ніколая ІІ, быў адхілены ад улады і арыштаваны.

Праз два дні галоўныя беларускія каардынацыйныя структуры (Вялікая Беларуская Рада, Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада, Беларускі Выканаўчы Камітэт Заходняга Фронту) выдалі заяву, у якой абазначылі стаўленьне беларускага нацыянальнага руху да тых падзеяў. Continue reading Заява беларускіх арганізацыяў з нагоды Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.