Архівы тэгаў: Польшча

Браніслаў Тарашкевіч

20 студзеня 1892 г. у Віленскім павеце нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч, выбітны беларускі мовазнаўца і акадэмік, член Сэйму міжваеннай Польшчы, палітычны вязень у Польшчы і СССР.

Працягнуць чытаць Браніслаў Тарашкевіч

Сустрэча дэлегацыі БНР зь Пілсудзкім – 03.01.1920

3 студзеня 1920 г. у Варшаве адбылася сустрэча Старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антона Луцкевіча і Паўнамоцнага Прадстаўніка БНР у Польшчы Лявона Вітан-Дубейкаўскага зь Юзафам Пілсудзкім, начальнікам Польскай дзяржавы.

З пратаколу сустрэчы:

“Начальнік Польскае Дзяржавы адказаў, што ён (…) ужо даў інструкцыі (…), лічучы, што польская палітыка павінна паддзержаць тых беларусаў, якія ў справе свайго дзяржаўнага будаўніцтва хочуць ісьці поруч з Польшчай. Далей пан Пілсудзкі заявіў, што ён – як аб гэтым ён ужо раз казаў пану Луцкевічу – дагэтуль у беларускай справе нічога ня мог зрабіць з прычыны [стаўленьня] Антанты і з гэтай жа прычыны ня мог паддзержываць у сваіх гутарках з англічанамі нават справы Ўкраіны (…)

Паводле рахунку Пілсудзкага, да моманту разьвязкі пытаньня аб Беларусі на доўгі час ёсьць яшчэ каля году. За гэты час беларусы павінны зрабіць вялікую работу і выявіць якнайбольш актыўнасьці ў культурна-прасьветнай рабоце й прапагандзе, у чым [польскія] акупацыйныя ўласьці гатовы аказваць помач.(…)

Начальнік Дзяржавы адказаў, што (…) павінен прыехаць з Лондона і Парыжа міністар загранічных спраў Патэк і ангельскі генэрал, выкліканы цяпер у Лондан. Яны дадуць пэўныя весткі аб [стаўленьні] Антанты ў зьвязку з фактам разгрому Дэнікіна, а тады будзе ўсё ясна, і магчыма, што ён, Пілсудзкі, здолее ўчыніць больш станоўчыя крокі ў беларускім пытаньні.”

Барыс Рагуля

1 студзеня 1920 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся Барыс Рагуля, намесьнік Старшыні Рады БНР, вайсковец, мэдык, выбітны дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе.

Ягоны бацька быў лекарам, але памёр падчас эпідэміі тыфусу, калі Барысу было толькі два гады. Маці з сынам пераехалі ў Любчу. Пасьля заканчэньня акушэрскіх курсаў у Варшаве маці атрымала працу ў наваградскім шпіталі ў 1930 г.

Таксама ў 1930 годзе Барыс паступіў у беларускую гімназію. Польскія ўлады ў рамках палітыкі дыскрымінацыі беларусаў у Заходняй Беларусі закрылі беларускую гімназію ў 1935 г., Барыс быў вымушаны перайсьці ў польскую гімназію імя Адама Міцкевіча, дзе атмасфэра была вельмі няспрыяльная і дыскрымінацыйная ў адносінах да беларусаў.  Ён закончыў гімназію ў 1938 г. і здаў уступныя іспыты на мэдычны факультэт Унівэрсытэту імя Стэфана Баторыя ў Вільні. Аднак польскія ўлады не далі яму магчымасьці вучыцца і ў абыход закону забралі ў армію.

У чэрвені 1939 году Б. Рагуля скончыў польскую афіцэрскую школу ў Зэмбраве, быў прызначаны камандзірам эскадрону ў 42-м палку польскага войска ў Беластоку. У верасьні 1939 г. ён ваяваў супраць нацыстаў у складзе польскага войска на мяжы Польшчы і Ўсходняй Прусіі. Барыс Рагуля трапіў у палон, адкуль у 1940 г. уцёк на радзіму ў Заходнюю Беларусь, якую ў той жа самы час акупаваў СССР.  Працаваў настаўнікам у школе ў Любчы.

Працягнуць чытаць Барыс Рагуля

Закрыцьцё тэлеканалу “Белсат” згуляла б на карысьць дыктатарскаму рэжыму А. Лукашэнкі – заява Рады БНР

Рада БНР выступіла з заявай наконт сытуацыі вакол тэлеканалу “Белсат”:

***

Заява Рады Беларускае Народнае Рэспублікі аб сытуацыі вакол тэлеканалу “Белсат”

 

Рада БНР сур’ёзна занепакоеная паведамленьнямі аб пагрозе існаваньню тэлеканалу “Белсат”.

За гады сваёй працы “Белсат” стаў адным з найбольш уплывовых беларускіх СМІ, вельмі яскравай і вельмі важнай зьявай у беларускай мэдыйнай прасторы. Гэта ўнікальная пляцоўка для выказваньня незалежнай ад уладаў думкі.

“Белсат” – адзіны ў сьвеце тэлеканал, які вяшчае на беларускай мове. Калектыў “Белсата” стварыў выдатныя перадачы й дакумэнтальныя фільмы. Ва ўмовах панаваньня ў Беларусі дыктатарскага рэжыму, які займаецца дыскрымінацыяй беларускай мовы й беларускай культуры, працягвае савецкую шавіністычную палітыку русіфікацыі і зьнішчэньня беларускасьці, “Белсат” грае вялізную ролю ў якасьці ня толькі СМІ, але й як культурніцкая зьява.

Працягнуць чытаць Закрыцьцё тэлеканалу “Белсат” згуляла б на карысьць дыктатарскаму рэжыму А. Лукашэнкі – заява Рады БНР

Лістапад 1918: вяртаньне беларускіх дыпляматычных дэлегацый у Менск

У першы тыдзень лістапада 1918 г. у Менск вярнуліся беларускія дыпляматычныя дэлегацыі, якія правялі перамовы з палітыкамі і ўрадоўцамі ў шэрагу эўрапейскіх краінаў. У прыватнасьці, прадстаўнічая беларуская дэлегацыя наведала Варшаву.

Працягнуць чытаць Лістапад 1918: вяртаньне беларускіх дыпляматычных дэлегацый у Менск

ДЭКЛЯРАЦЫЯ ПАМЯЦІ І САЛІДАРНАСЬЦІ

ДЭКЛЯРАЦЫЯ ПАМЯЦІ І САЛІДАРНАСЬЦІ

Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Выгнаньні 

Працягнуць чытаць ДЭКЛЯРАЦЫЯ ПАМЯЦІ І САЛІДАРНАСЬЦІ

Беларуская палітычная нарада асуджае польска-савецкую прэлімінарную мірную дамову – кастрычнік 1920 г.

20 кастрычніка 1920 г. Беларуская нацыянальна-палітычная нарада асудзіла расейска-польскую прэлімінарную мірную дамову, якая папярэднічала канчатковай дамове (вядомай як Рыская дамова 1921 г.) і была падпісаная за некалькі дзён перад гэтым. Паводле польска-бальшавіцкага пагадненьня, Беларусь дзялілі на дзьве часткі.

Працягнуць чытаць Беларуская палітычная нарада асуджае польска-савецкую прэлімінарную мірную дамову – кастрычнік 1920 г.

Заява Прэзыдыюму Рады да падзеяў вакол Саюзу Палякаў на Беларусі а Беларуска-Польскіх дачыненьняў

Заява Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

10 жніўня 2005 году

У выніку разгляду палітычных і адміністрацыйных захадаў, ужытых рэжымам, што пануе ў Беларусі, у дачыненьні да Саюзу Палякаў на Беларусі, а таксама абставінаў бягучага крызісу ў дыпляматычных дачыненьнях паміж згаданым рэжымам і Рэспублікай Польшча, Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі:

  • зазначае, што бягучы канфлікт стаўся непасрэдным вынікам пасьлядоўнай палітыкі рэжыму, што трактуе любую грамадзкую дзейнасьць, якая адбываецца па-за яго кантролем, як праяву палітычнай аппазыцыі ды гэтак як аб’ект для падаўленьня;
  • нагадвае, што рэжым, ня маючы павагі да нацыянальных інтарэсаў беларусаў, напрацягу больш як дзесяцігодзьдзя ўжывае розныя формы ўціску супраць усіх грамадзкіх ды няўрадавых арганізацыяў, дзейнасьць якіх як-колечы спрычынялася да ўмацаваньня беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці, асабліва ў галіне беларускай нацыянальнай культуры, разьвіцьця нацыянальнай  гістарычнай і палітычнай сьвядомасьці ў грамадзтве Беларусі;
  • прызнае, што ад нядаўняга часу палітыка падаўленьня незалежных няўрадавых арганізацыяў сталася пашырана на нацыянальныя меншасьці, а менавіта Саюз Палякаў на Беларусі. Усё больш роспачна трымаючыся за ўладу ў Беларусі ды будучы непрыязным да ўсяго цывілізаванага свету, рэжым А. Лукашэнкі паказвае мала павагі да міжнароднай грамадзкай думкі, праводзячы палітыку захопа кантролю або зьнішчэньня ў краіне любых грамадзкіх арганізацыяў, якія яшчэ захоўваюць ад яго незалежнасьць;
  • заўважае, што спробы рэжыму гвалтоўна накінуць свой кантроль Саюзу Палякаў спалучаюцца з правядзеньнем у Беларусі кампаніі непраўдзівай прапаганды, якая безпадстаўна сьцявярджае аб непрыязных дзеяньнях з боку Польшчы ды як нібыта замяшанасьць ў гэткую дзейнасьць грамадзкага згуртаваньня польскай нацыягальнай меншасьці.

З увагі на вышэйзгаданае, Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць, што недэмакратычны рэжым у Беларусі праводзіць цяпер наўмысную кампанію супраць інтарэсаў пэўнай нацыянальнай меншасьці ды суседняй краіны, што мае на мэце асабліва:

  • стварыць вобраз зьнешняга ды ўнутранага ворага дзеля апраўданьня сваёй рэпрэсыўнай унутранай ды аднабаковай вонкавай палітыкі;
  • укараніць у грамадзтве Беларусі ўяўленьне аб любым непаслушэнстве або  нелаяльнасьці рэжыму як аб дзейнасьці накарысьць непрыязных замежных сілаў;
  • справакаваць крызіс у дыпляматычных дачыненьнях паміж дзьвюмя краінамі, дзеля грунтоўнага парушэньня сувязяў і дачыненьняў, што існуюць паміж дзьвюма народамі ва ўсіх галінах, разглядаючы іх як немэтазгодныя для захаваньня свайго кантроля ў Беларусі.

Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі:

  • асуджае падаўленьне рэжымам, які пануе ў Беларусі, усіх незалежных няўрадавых арганізацыяў, бягучую кампанію супраць Саюзу Палякаў у Беларусі і правакацыю дыпляматычнага крызісу з Польшчай;
  • заяўляе аб сваёй адданасьці разьвіцьцю стратэгічных дабрасуседзскіх дачыненьнях паміж Беларусяй і Польшчай, і прызнае важнасьць гэтых дачыненьняў для нацыянальных мэтаў свабоднай і дэмакратычнай Беларусі;
  • выражае сваю згоду і салідарнасьць з Заяваю Старшынёўства ад імя Эўразьвяза,  ад 2 жніўня 2005 г.;
  • зазначае, што ад часу свайго ўтварэньня ў 1918 г., Рада і ўсе ўрады Беларускай Народнай Рэспублікі на Бацькаўшчыне і ў выгнаньні заставаліся пасьлядоўна адданымі прадстаўленьню ды абароне інтарэсаў нацыянальных меншасьцяў у Беларусі;
  • разглядае датычныя міжнародныя пагадненьні і эўрапэйскія стандарты ў галіне абароны правоў нацыянальных меншасьцяў, таксама як і правоў чалавека ды палітычных правоў увогуле, у якасьці безумоўна абавязковых;
  • прызнае, што з увагі на гэтыя стандарты ды міжнародныя пагадненьні, міжнародная супольнасьць мае права, і абавязак, ужываць захады, адпаведныя ў міжнародных дачыненьнях, дзеля выкананьня гэтых нормаў рэжымам, што пануе ў Беларусі;
  • заяўляе, што любыя дзеяньні ў парушэньне зазначаных нормаў пазбаўлены легітымнасьці, а ўсе наступствы, якія могуць паўстаць у выніку гэткіх палітычных дзеяньняў, ня мецьмуць праўнае моцы.