Tag Archives: Міжнародныя стасункі

Сустрэча з прадстаўнікамі ўраду Латвіі

9 кастрычніка 1920 г. адбылася сустрэча прадстаўнікоў Рады БНР з прадстаўнікамі ўраду Латвіі. Ад верасьня 1920 г. беларускі ўрад актывізаваў сваю дзейнасьць у гэтай краіне, каб паўплываць на ход мірных перамоваў паміж РСФСР і Польшаю, на якіх вырашаўся лёс таксама і Беларусі.

Прадстаўнікі латвійскага ўраду адзначылі справядлівасьць патрабаваньняў беларускае дэлегацыі аб неабходнасьці яе допуску на перамовы, але не былі ў стане патрабаваць яго ад Польшчы і РСФСР.

На фота – Дом Чарнагаловых у Рызе, дзе вяліся расейска-польскія перамовы.

Супольны пратэст БНР і Заходне-Ўкраінскай Рэспублікі супраць польска-савецкай змовы

8 кастрычніка 1920 г. Беларусь і Заходне-Ўкраінская Народная Рэспубліка выдалі сумесную заяву адносна савецка-польскай Рыскай змовы, якая дзяліла Беларусь і Ўкраіну надвое.

Да ўсіх:

Супольны пратэст Дэлегацыі Беларускай і Ўсходне-Галіцкай проці імпэрыялістычнага захвату іхных зямель на аснове рыскай прэлімінарнай умовы.

У Рызе падпісваецца сягоньня прэлімінарная ўмова між Польшчай і Расеяй, якая ня толькі не ўлагодзіць адносін на Ўсходзе Эўропы, але яшчэ болей разьятрыць міжнародную барацьбу. Вынікам гэтай умовы яўляецца самаўпраўнае прыгвалчэньне волі цэлых народаў, спаконвечныя землі каторых ператарговывалі, як прыватную ўласнасьць адпаведна да хаценьня зазнаўшагася імпэрыялізму. Жэртвамі гэтага торгу палі перш за ўсё Беларусь, тэрыторыю каторай самапраўна разарвалі на карысьць Польшчы і Расеі, ды Ўсходняя Галіччына, каторую цалкам кінулі на зьежу Польшчы, а таксама іншыя старыя ўкраінскія землі: Холмшчыну, Валынь і Падольле. А незадоўга пачуюць вынікі гэтага торгу Літва і іншыя прыбалтыцкія дзяржавы.

Continue reading Супольны пратэст БНР і Заходне-Ўкраінскай Рэспублікі супраць польска-савецкай змовы

Савецкая Расея касуе царскую дамову аб далучэньні Беларусі – 29.08.1918

29 жніўня 1918 г. РСФСР спэцыяльным дэкрэтам Савета народных камісараў афіцыйна скасавала дамовы і акты, паводле якіх Беларусь была далучаная да Расейскай Імпэрыі ў канцы 18. стагодзьдзя.

Трэці пункт адпаведнага дэкрэту казаў:

“Все договоры и акты, заключенные правительством бывшей Российской империи с правительствами королевства Прусского и Австро-Венгерской империй, касающиеся разделов Польши, в виду их противоречия принципу самоопределения наций (…) — отменяются настоящим бесповоротно.”

Гэты дыпляматычны ход быў разьлічаны на падтрымку народамі Польшчы, Беларусі, Літоўскае Рэспублікі і Ўкраіны барацьбы савецкай Расеі зь Нямеччынай, а таксама на пашырэньне ідэалаў сацыялістычнай рэвалюцыі.

Разам з гэтым ён ствараў дадатковыя юрыдычныя падставы для адраджэньня незалежнай беларускай дзяржавы і яе міжнароднага прызнаньня.

Тэкст дэкрэту:

Continue reading Савецкая Расея касуе царскую дамову аб далучэньні Беларусі – 29.08.1918

Янка Чарапук

24 жніўня 1896 г. у Сакольскім павеце нарадзіўся Янка Чарапук (Змагар) — дыплямат БНР, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, арганізатар беларускага жыцьця ў Чыкага.

Continue reading Янка Чарапук

Сустрэча з расейскім амбасадарам В. Маклаковам

30 траўня 1919 адбылася сустрэча Антона Луцкевіча з Васіліям Маклаковам, апошнім амбасадарам рэспубліканскай Расеі ў Парыжы, дзеячом “белай эміграцыі” і палітыкам.

Абмяркоўваліся расейска-беларускія стасункі, пытаньне прызнаньня Беларусі з боку Расеі. Маклакоў заявіў, што Расея ня можа лічыць акт аб незалежнасьці Беларусі правамочным, пакуль яго не прызнае расейскі Устаноўчы сход.

Сьцяпан Некрашэвіч

8 траўня 1883 у Бабруйскім павеце нарадзіўся Сьцяпан Некрашэвіч — дыплямат БНР, беларускі навуковец і грамадзкі дзяяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры, акадэмік і віцэ-прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук, ахвяра савецкага тэрору.

Continue reading Сьцяпан Некрашэвіч

Тэлеграмы аб незалежнасьці БНР – 18.04.1918

18 красавіка 1918 урадам галоўных эўрапейскіх краінаў былі накіраваныя радыёграмы аб абвяшчэньні незалежнасьці Беларусі

Телеграмма на радіо-телеграфъ

По порученію Рады Бѣлорусской Народной Республики настоящимъ доводится до свѣдѣнія народовъ и правительствъ Европы о нижеслѣдующемъ:

9 Марта нов. ст. 1918 г. въ г. Минскѣ-Бѣлорусскомъ Исполнительный Комитетъ I Всебѣлорусскаго Съѣзда, выполняя волю Съѣзда, выраженную въ постановленіяхъ его отъ 30—31 Декабря 1917 г. конституировалъ Бѣлорусскую Народную Республику.

Пользуясь правомъ, представленнымъ ему Всебѣлорусскимъ Съѣздомъ, Исполнительный Комитетъ его, пополненный представителями національныхъ меньшінствъ края, въ одномъ изъ послѣдующихъ своихъ засѣданій включилъ въ свой составъ представителей земскихъ и городскихъ самоуправленій Бѣлоруссіи и послѣ этого былъ переименованъ въ Раду Бѣлорусской Народной Республики, каковая отнынѣ впредь до Учр. Соб. Бѣл. несетъ отвѣтственность за судьбы народа, принимая во вниманіе необходимость защиты державныхъ правъ бѣлорусскаго народа, его государственнаго будущаго и сохраненія въ цѣлости его территоріи, раздѣленной нынѣ на три части старыми окопами и новой оккупаціонной линіей германскихъ войскъ. Рада Бѣлорусской Народной Республики въ засѣданіи своемъ отъ 24 Марта 1918 г. съ участіемъ представителей Бѣло-русской Рады въ Вильиѣ, объединяющей бѣлорусскій народъ за кордономъ выдала Уставную Грамоту къ народамъ Бѣлоруссіи о державной не-зависимости Бѣлорусской Народной Республики.

Continue reading Тэлеграмы аб незалежнасьці БНР – 18.04.1918

Консульства БНР у Турэччыне

9 красавіка 1921 г. палкоўнік Іван Ермачэнка, былы ад’ютант знакамітага генэрала Врангеля, прызначаны генэральным консулам БНР у Канстантынопалі (цяпер Стамбул, Турэччына).

У сфэры адказнасьці генэральнага консула знаходзіліся ўсе Балканы. Беларускія консульскія аддзелы былі заснаваныя таксама ў Сэрбіі і Баўгарыі (Hotel Novo Rodepi Nr 34, place St. Nicolas, Sofia, старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Баўгарыі – генэрал-маёр Галубянцоў).

Беларускае консульства ў Канстантынопалі знаходзілася па адрасе Rue Minarete, Nr. 5 і прапрацавала да чэрвеню 1922 г. Архівы консульства цяпер захоўваюцца ў Дзяржаўным Архіве Расейскае Фэдэрацыі (Масква).

Беларускае консульства ў Канстантынопале, 1921-1922 г. Консул І. Ермачэнка і сакратар

Ніжэй ліст І. Ермачэнкі Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) ад чэрвеня 1921 г. (на расейскай мове):

Continue reading Консульства БНР у Турэччыне

Камісія Міжнародных Справаў Рады БНР, 1918 год: вытокі сучаснай беларускай дыпляматыі

29 сакавіка 1918 года на пасяджэньні Рады БНР была створаная Камісія Міжнародных Справаў, першы орган, адказны за міжнародныя стасункі Беларусі.

Камісія займалася вырашэньнем бягучых пытаньняў зьнешняй палітыкі Беларусі, а таксама дэталёвым вызначэннем межаў БНР. Пазьней для выкананьня дыпляматычных функцый быў створаны Сакратарыят Вонкавых Справаў.

Дыпляматы Беларускай Народнай Рэспублікі стаялі ля вытокаў міжнародных адносінаў сучаснай Беларусі.

Прадстаўнікі Беларускай Народнай Рэспублікі мелі сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаваў, у тым ліку Польшчы, Савецкай Расеі, Чэскай Рэспублікі, а таксама з замежнымі міністрамі Нямеччыны, Чэскай Рэспублікі, расейскага ўраду адмірала Калчака і іншымі.  На працягу многіх дзесяцігодзьдзяў БНР мела кантакты з афіцыйнымі прадстаўнікамі Вялікае Брытаніі, Гішпаніі, Канады, ЗША, Францыі.

Дыпляматычная місія БНР у Бэрліне, 1919 г.

Дыпляматычныя прадстаўніцтвы Беларускай Народнай Рэспублікі дзейнічалі ў наступных краінах:

  1. Баўгарыя (консульская агенцыя)
  2. Грузія (дыпляматычная місія)
  3. Данія (кансулят у Капэнгагене)
  4. Латвія (дыпляматычная і вайсковая місія, кансулят у Рызе)
  5. Літоўская Рэспубліка (дыпляматычная місія і кансулят у Коўне)
  6. Нямеччына (дыпляматычная місія й кансуляты ў Бэрліне і Данцыгу)
  7. Польшча (дыпляматычная місія й кансулят у Варшаве)
  8. Расея (місія ў Маскве)
  9. Турэччына (кансулят у Канстантынопале)
  10. Украіна (дыпляматычная місія, кансулят і гандлёвая палата ў Кіеве, місія ў Адэсе)
  11. Чэхаславаччына
  12. Фінляндыя (дыпляматычная місія)
  13. Эстонія (дыпляматычная місія ў Рызе, пашпартны аддзел у Таліне)
  14. Югаславія (консульская агенцыя)

Прадстаўнікі БНР прысутнічалі на Парыскай мірнай канфэрэнцыі 1919 г. і на Генуэзскай канфэрэнцыі 1922 г., дзе перадалі іх удзельнікам мэмарардумы з інфармацыяй пра Беларусь, яе гісторыю і геаграфію, і з заклікам да прызнаньня незалежнасьці нашае краіны.

Шыльда вайскова-дыпляматычнае місіі БНР у краінах Балтыі

Дзякуючы высілкам беларускіх дыпляматаў Беларуская Народная Рэспубліка атрымала поўнае дыпляматычнае прызнаньне Фінляндыі і фактычнае прызнаньне з боку некалькіх іншых эўрапейскіх краінаў: Латвіі, Літоўскае Рэспублікі, Нямеччыны, Польшчы, Украіны, Чэхаславаччыны, Эстоніі.

Мэмарандум Рады БНР да Канфэрэнцыі балтыйскіх краінаў, 1920 г.

Дыпляматамі БНР працавалі выбітныя дзеячы, у тым ліку:

Мітрафан Доўнар-Запольскі

– прафэсар Мітрафан Доўнар-Запольскі, выбітны беларускі гісторык і этнограф, у 1918 г. – старшыня Беларускай Гандлёвай Палаты ў Кіеве і супрацоўнік дыпляматычнай місіі БНР ва Ўкраіне;

Сьцяпан Некрашэвіч

Сьцяпан Некрашэвіч, будучы акадэмік і першы старшыня Інбелкульту (цяпер – Акадэмія Навук Беларусі). У 1918-1919 гг. – дыпляматычны прадстаўнік БНР у Адэсе і пры францускім вайсковым камандаваньні на Поўдні Ўкраіны;

Аркадзь Смоліч

Аркадзь Смоліч, будучы прафэсар і дзеяч Акадэміі Навук Беларусі. У 1918-1920 гг. выяжджаў з дыпляматычнай місіяй Беларускай Народнай Рэспублікі ў Кіеў, Варшаву, Бэрлін;

Алег Корчак-Крыніца-Васількоўскі

– генэрал Алег Васількоўскі, у 1917 г. камандуючы Петраградзкай Вайсковай Акругай. У 1919 – 1920 гг. старшыня дыпляматычнай місіі БНР у Фінляндыі;

Алесь Бурбіс

Аляксандар Бурбіс, будучы намесьнік народнага камісара замежных справаў БССР, адзін з арганізатараў таварыства Чырвонага Крыжа БССР, сябра ўраду (Цэнтральнага Выканкаму) БССР. У 1918 годзе – консул БНР у Маскве;

Іван Краскоўскі

Іван Краскоўскі, будучы сябра прэзыдыюму Дзяржпляна БССР, першы амбасадар Украіны ў Грузіі і на Кубані, сябра ўраду Ўкраінскай Народнай Рэспублікі. У 1918 годзе – кансультант дэлегацыі БНР на перамовах з Украінай і ўпаўнаважаны прадстаўнік БНР на перамовах з урадамі Расеі і Ўкраіны;

– і многія іншыя

Міжнародная актыўнасьць Рады БНР стала адным з фактараў, якія прымусілі савецкую адміністрацыю Беларусі стварыць у студзені 1919 года Камісарыят па замежных справах ССРБ, з пачатку дваццатых гадоў актывізаваць намінальную міжнародную актыўнасьць БССР, а пасьля Другой Сусьветнай Вайны дабіцца прадстаўленьня БССР членства ў ААН.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла зь міністрам замежных справаў Чэхіі Карлам Шварцэнбэргам, 2013 г.

У цяперашні час пасаду Сакратара Міжнародных Справаў Рады БНР па сумяшчальніцтве займае Старшыня Рады БНР, што адлюстроўвае прыярытэтную важнасьць дыпляматыі і міжнародных стасункаў у дзейнасьці Рады БНР у выгнаньні.

Глядзі таксама