Continue reading Стэфан Кульчыцкі: праваслаўны сьвятар, радны БНР
Tag Archives: Менск
Мікола Пашковіч
1 сьнежня 1893 г. у Глыбокім нарадзіўся Мікола Пашковіч – сябра Фінансавай камісіі Рады БНР, пэдагог, ахвяра савецкіх рэпрэсіяў.
Ян Станкевіч
26 лістапада 1891 г. у Ашмянскім павеце нарадзіўся Ян Станкевіч, радны БНР, дэпутат польскага Сойму, доктар славянскай філялёгіі й гісторыі (1926), дзеяч беларускай дыяспары ў Нямеччыне і ЗША.
Незаконны рэфэрэндум 1996 г.: дэталёвы аналіз парушэньняў (на расейскай мове)
24 лістапада 1996 г. у Беларусі прайшоў незаконны і нелегітымны рэфэрэндум, які стаў вырашальным этапам дзяржаўнага перавароту 1995-1996 гг. і замацаваў усталяваньне аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Ніжэй прадстаўлены тэкст справаздачы, падрыхтаванай Беларускім Гельсынскім Камітэтам па выніках таго рэфэрэндуму. У дакумэнце дэманструюцца парушэньні, дапушчаныя пры арганізацыі і правядзеньні гэтага мерапрыемства. Тэкст падаецца на расейскай мове.
Референдум-96: цифры, суждения, законность
Белорусский Хельсинский Комитет
Минск; 1996 г.
Брошюра представляет собой собрание фактического, аналитического и правового материала о прошедшем в Беларуси референдуме 24 ноября 1996г. Основана на подлинных документах, газетных публикациях, действующем законодательстве, заключениях международных организаций.
Будет полезна политикам, историкам, юристам, журналистам, иностранцам, интересующимся событиями в Республике Беларусь, а также гражданам Беспублики Беларусь, которым небезразлична судьба страны.
Continue reading Незаконны рэфэрэндум 1996 г.: дэталёвы аналіз парушэньняў (на расейскай мове)
Уладзімер Тэраўскі
23 лістапада 1871 г. у Слуцкім павеце нарадзіўся Ўладзімер Тэраўскі, дырыжор, кампазытар, аўтар музыкі «Ваяцкага марша» – гімна БНР.
Вацлаў Ластоўскі
8 лістапада 1883 г. у Дзісьненскім павеце нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, прам’ер-міністар Беларускай Народнай Рэспублікі, беларускі публіцыст і палітык.
Вялікая расстрэльная ноч 1937 г.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. савецкія ўлады расстралялі некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў грамадзкай, навуковай і культурніцкай эліты Ўсходняй Беларусі. Гэтыя падзеі сталіся апагеем камуністычнага тэрора ў Беларусі, які працягваўся з 1918 г. па сярэдзіну 1950-х гг.
Сьпіс асуджаных быў падпісаны 7 верасьня 1937 году І. Сталінам, В. Молатавам, Л. Кагановічам, К. Варашылавам, Н. Ежовам і ўключаў навукоўцаў, літаратараў, высокапастаўленых супрацоўнікаў дзяржаўных установаў БССР.
Расстрэлы 29-30 кастрычніка 1937 г. адбываліся ўва ўнутранай турме КГБ ў цэнтры Менску (так званая “Амэрыканка”). Гэтая турма да сёньняшняга дня выкарыстоўваецца рэжымам Лукашэнкі, у тым ліку для ўтрыманьня палітычных зьняволеных.
Архівы КГБ БССР таксама дагэтуль застаюцца збольшага недаступнымі для дасьледчыкаў.
Эдвард Вайніловіч
13 кастрычніка 1847 г. у маёнтку Сьляпянка каля Менску нарадзіўся Эдвард Вайніловіч, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, мэцэнат, актыўны сымпатызант ідэі беларускай незалежнасьці і Радзе БНР.
Аркадзь Смоліч
29 верасьня 1891 г. у Бабруйскім павеце нарадзіўся прафэсар Аркадзь Смоліч – Міністар Сельскай Гаспадаркі БНР, Сакратар Асьветы БНР, выбітны беларускі навуковец, забіты савецкімі ўладамі.
Фабіян Абрантовіч
14 верасьня 1884 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся архімандрыт Фабіян Абрантовіч – член Рады БНР, выбітны дзеяч беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху, грэка-каталіцкі сьвятар, філёзаф.