Tag Archives: Літоўская Рэспубліка

In Memoriam Хведар Нюнька

15 жніўня 2018 года ня стала Хведара Нюнькі, сябры Прэзыдыюма Рады БНР, шматгадовага лідара беларускае меншасьці ў Літоўскай Рэспубліцы.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла заявіла:

«Хведар Нюнька быў сябрам Прэзыдыюму Рады БНР, быў вельмі адданым патрыётам-беларусам, і ўся дзейнасьць, якую я бачыла ў Вільні, была арганізаваная ім. Ён абсалютна ўсюды быў прысутны, меў добря стасункі зь літоўскім урадам, дзейнічаў эфэктыўна. Зь вялікім сумам даведалася пра ягоную сьмерць»

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі выказвае свае шчырыя спачуваньні родным і блізкім Хведара Нюнькі.

***

Хведар Нюнька нарадзіўся ў вёсцы Алешавічы ў Мастоўскім раёне цяперашняй Гарадзенскай вобласьці. У 1936 годзе ягоная сям’я пераехала ў Шчучын, а ў 1943 годзе – у Вільню.

У 1948 годзе Х. Нюнька скончыў расейскую гімназію імя Чарняхоўскага, а 1953 годзе – лясны факультэт Летувіскай сельскагаспадарчай акадэміі.

Да 1959 году ён працаваў паводле спэцыяльнасьці інжынэрам, пасьля чаго цягам 35 гадоў да 1992 году працаваў галоўным адмыслоўцам па каштарысах у праектных будаўнічых інстытутах Вільні.

З 1980-х гадоў Хведар Нюнька вёў актыўную грамадзка-культурную працу па адраджэньні беларускасьці ў Летуве. З 1989 па 2014 гг. узначальваў Таварыства беларускае культуры ў Летуве.

З 1997 г. быў сябрам прэзыдыюму Рады БНР.

Вацлаў Ластоўскі

8 лістапада 1883 г. у Дзісьненскім павеце нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, прам’ер-міністар Беларускай Народнай Рэспублікі, беларускі публіцыст і палітык.

Continue reading Вацлаў Ластоўскі

Мэмарандум Рады БНР удзельнікам Канфэрэнцыі балтыйскіх краінаў – 1920 г.

У лістападзе 1920 г. прайшла Канфэрэнцыя балтыйскіх краінаў, на якую Рада БНР у выгнаньні перадала наступны мэмарандум, у якім дэталёва распавядалася пра гісторыю стварэньня БНР і дзейнасьць беларускага ўраду, а таксама пра акалічнасьці ўсталяваньня савецкай акупацыі Беларусі.

Меморандум

В дополнение и разъяснение заявление своего от 27 октября Правительство Белорусской Народной Республики имеет честь вкратце изложить в настоящем меморандуме:

а) обстоятельства предшествовавшие признанию независимости Белоруссии со стороны Польши и России;

б) значение означенного признания для белорусского народа и

в) задачи и условия своей дальнейшей деятельности.

Continue reading Мэмарандум Рады БНР удзельнікам Канфэрэнцыі балтыйскіх краінаў – 1920 г.

Хведар Нюнька: Мова – прызнак беларуса

Выступ Хведара Ньнюкі, раднага БНР, грамадзкага дзеяча зь Вільні, на 7. Зьезьдзе Беларусаў Сьвету.

Continue reading Хведар Нюнька: Мова – прызнак беларуса

Антон Аўсянік

13 чэрвеня 1888 у Вялейскім павеце нарадзіўся Антон Аўсянік, сябра Прэзыдыюму Рады БНР і Народнага сакратарыяту Беларусі, сябра Беларускай Вайсковай Камісіі і пасол на Сойм Польшчы ў 1920-х.

Continue reading Антон Аўсянік

Беларусы прапануюць адраджэньне ВКЛ – 23.04.1918

23 красавіка 1918 г. на перамовах у Вільні з прадстаўнікамі Тарыбы прадстаўнікі Рады БНР і беларускага насельніцтва Віленшчыны заявілі, што палітычным ідэалам беларусаў зьяўляецца адраджэньне Вялікага Княства Літоўскага як фэдэрацыі Летувы і Беларусі.

Кіраўніцтва БНР заўсёды разглядала Вялікае Княства Літоўскае як папярэдняе ўвасабленьне беларускай дзяржаўнасьці. Ва ўсіх адпаведных інфармацыйных матэрыялах гаворыцца пра пераемнасьць Беларускай рэспублікі ад Вялікага Княства Літоўскага. Дзяржаўны сымбаль ВКЛ – герб “Пагоня” – быў прыняты ў якасьці дзяржаўнага герба і Беларускай Народнай Рэспублікай.

Гістарычныя здабыткі і дасягненьні Вялікага Княства Літоўскага – гэта супольная спадчына беларусаў, літоўцаў, палякаў Віленшчыны і ўкраінцаў, якая павінна яднаць народы нашага рэгіёну.

Консульства БНР у Турэччыне

9 красавіка 1921 г. палкоўнік Іван Ермачэнка, былы ад’ютант знакамітага генэрала Врангеля, прызначаны генэральным консулам БНР у Канстантынопалі (цяпер Стамбул, Турэччына). У сфэры адказнасьці генэральнага консула знаходзіліся ўсе Балканы. Беларускія консульскія аддзелы былі заснаваныя таксама ў Сэрбіі і Баўгарыі.

Беларускае консульства ў Канстантынопалі прапрацавала да чэрвеню 1922 г. Архівы консульства цяпер захоўваюцца ў Дзяржаўным Архіве Расейскае Фэдэрацыі (Масква).

Беларускае консульства ў Канстантынопале, 1921-1922 г. Консул І. Ермачэнка і сакратар

Ніжэй ліст І. Ермачэнкі Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) ад чэрвеня 1921 г. (на расейскай мове):

Continue reading Консульства БНР у Турэччыне

Клаўдзі Дуж-Душэўскі

27 сакавіка 1891 г. у Глыбокім нарадзіўся Клаўдзі Дуж-Душэўскі – беларускі грамадзкі і дзяржаўны дзеяч, дыплямат, архітэктар, стваральнік сучаснага эскіза беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга.

Continue reading Клаўдзі Дуж-Душэўскі

Беларуская канфэрэнцыя ў Вільні – 25.01.1918

25 студзеня 1918 г. у Вільні распачалася канфэрэнцыя нацыянальных арганізацый заходняе часткі Беларусі, якая знаходзілася пад кантролем нямецкіх войскаў. Прадстаўнікі сфармаванай на канфэрэнцыі Віленскай Беларускай Рады былі пазьней кааптаваныя ў склад Рады БНР.

Правядзеньне канфэрэнцыі было выкліканае падзеямі ў Расеі (Кастрычніцкі пераварот 1917), ва ўсходняй частцы Беларусі (Ўсебеларускі зьезд, антыбеларуская палітыка бальшавікоў) і на тэрыторыі, акупаванай нямецкімі войскамі (абвяшчэньне Літоўскай Рэспублікі ў сьнежні 1917). У сувязі з гэтым узьнікла неабходнасьць узгадніць мэты розных беларускіх арганізацыяў і вызначыць прынцыпы ўзаемадзеяньня і абароны беларускіх інтарэсаў перад немцамі і летувісамі.

На канфэрэнцыі быў абраны каардынацыйны цэнтар беларускіх арганізацыяў і прадстаўнічы орган акупаванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі — Віленскую беларускую раду. Удзельнікі канфэрэнцыі падтрымалі ідэю ўтварэньня на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага канфэдэратыўнай беларуска-летувіскай дзяржавы.

Рэзалюцыя Беларускай Канфэрэнцыі ў Вільні, студзень 1918 г.

I.

Цьвёрда веручы, што толькі поўная дзяржаўная незалежнасьць можа забясьпечыць Беларускаму народу магчымасьць усестароннага эканамічнага і культурнага разьвіцьця і прынімаючы пад увагу:

Continue reading Беларуская канфэрэнцыя ў Вільні – 25.01.1918