Tag Archives: Гомель

Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Валер Булгакаў, Ігар Случак, Алесь Смалянчук

У канцы верасьня мэдаль да стагодзьдзя БНР атрымалі наступныя заслужаныя асобы ў Беларусі:

Continue reading Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Валер Булгакаў, Ігар Случак, Алесь Смалянчук

«Аўтарытарны рэжым разглядае суверэнітэт Беларусі як прадмет для гандлю» – Вячаслаў Бортнік

Інтэрвію Сакратара Рады БНР Вячаслава Бортніка парталу “Сильные новости”.

***

У вераснi, падчас свайго вiзiта ў Беларусь, рэдакцыю «Моцных навін» наведаў наш зямляк, былы гамяльчук Вячаслаў Бортнiк, якi зараз з’яўляецца сакратаром Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Спадар Бортнiк нарадзiўся ў Гомелi, дзе жыў да 2013 года. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. Мае дыпломы магістра палітычных навук і дзяржаўнага кіравання ЕГУ і Амерыканскага ўніверсітэта (Вашынгтон). Вучыўся ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў Мінску. Скончыў шэраг мiжнародных праграм па правах чалавека ў Манрэалі, Жэневе, Сан-Паўлу i Варшаве. У Беларусі працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў вёсцы Насовічы (Добрушскі раён), дзіцячым псіхолагам у Гомелi, выкладаў псіхалогію ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце, кансультаваў недзяржаўныя арганізацыі.

У беларускім праваабарончым руху з 1995 года. З 2002 па 2006 ўзначальваў Беларускі філіял Amnesty International. У эмiграцыi з 2013 года. З чэрвеня 2015 — сябра Галоўнай Управы Беларуска-амерыканскага Задзiночання, З 2015 па 2017 — намеснiк старшыні. З 2016 па 2017 працаваў адным з кіраўнікоў Беларускага інстытута Амерыкі. У сакавiку 2016 года абраны Сакратаром Рады БНР. У лiпенi 2017 года абраны ў склад Вялiкай Рады Задзiночання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Мы папрасiлi спадара Вячаслава расказаць пра дзейнасць Рады БНР сёння.

Continue reading «Аўтарытарны рэжым разглядае суверэнітэт Беларусі як прадмет для гандлю» – Вячаслаў Бортнік

БНР і Гомельшчына

Якім быў лёс Гомельшчыны ў рэвалюцыйныя 1917-1918 гады? Хто прэтэндаваў на гэтыя землі? Ці мела БНР прадстаўніцтва на Гомельшчыне? Якія асобы спрыялі беларускай справе ў гэтым рэгіёне?

На гэтыя і іншыя пытанні адказвае гісторык Валянціна Лебедзева.

Відэа створанае ў рамках гомельскага адукацыйна-асьветніцкага праекту “Krajavid”.

Цімох Вострыкаў

28 жніўня 1922 г. на Гомельшчыне нарадзіўся Цімох Вострыкаў – дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, прадстаўнік Рады БНР, палітычны вязень у СССР.

Continue reading Цімох Вострыкаў

Сфэра ўплыву Народнага Сакратарыята БНР – 1918 г.

У паведамленьні ад 6 чэрвеня 1918 года “Сфэра ўплыву Народнага Сакратарыята” адзначаецца:

“За апошні тыдзень Народны Сакратарыят наведалі прадстаўнікі Магілёўскай, Віцебскай губэрній, Гомельшчыны, Палесься, Вілейскага павета і іншых гарадоў. З усіх месц дэлегаты прывозяць пастановы аб прызнаньні ўлады Народнага Сакратарыята і просьбу рэгуляваць жыцьцё”

Магілёўская краёвая рада падтрымлівае БНР – 31.03.1918

31 сакавiка 1918 года адбылося надзвычайнае пасяджэньне Магiлёўскай краёвай рады, на якiм было прынята наступнае рашэньне:

1) прызнаць уладу Цэнтральнай Краёвай Беларускай Рады;

2) павiнна быць створана адзiная непадзельная Беларусь у форме БНР;

3) дэлегаваць у Менск свайго прадстаўнiка.

Аналягічныя пастановы прыходзілі з іншых гарадоў і павятовых цэнтраў Беларусі: Бабруйск, Радашкавічы, Барысаў, Слуцак, Нясьвіж, Наваградак, Койданава, Рэчыца і іншыя.

Газэта “Гоман” 12 красавiка 1918 года паведамляла:

„Зь Менска паказваюць, што весьцi аб прызнаньнi Народнага Сакратарыята прыходзяць амаль штогадзiну”.

13 траўня 1918 года Народны Сакратарыят Беларусі наведалі прадстаўнікі Рэчыцкага земства М. Мяцельскі і Д. Хічук. Дэлегаты раіліся са старшынём Народнага Сакратарыята Язэпам Варонкам і народным сакратаром асьветы Аркадзем Смолічам аб справе, зьвязанай з беларуска-ўкраінскімі перагаворамі, а таксама аб справе арганізацыі сеткі беларускіх школ і ўвядзеньня беларускай мовы ва ўжо існуючых школах.

У паведамленьні ад 6 чэрвеня 1918 года „Сфэра ўплыву Народнага Сакратарыята” адзначалася:

„За апошні тыдзень Народны Сакратарыят наведалі прадстаўнікі Магілёўскай, Віцебскай губэрній, Гомельшчыны, Палесься, Вілейскага павета і іншых гарадоў. З усіх месц дэлегаты прывозяць пастановы аб прызнаньні ўлады Народнага Сакратарыята і просьбу рэгуляваць жыцьцё”.

Яўхім Бялевіч

27 лютага 1888 г. у Менску нарадзіўся Яўхім (Яфім) Бялевіч, міністар фінансаў і юстыцыі ў першым Народным сакратарыяце БНР, дыплямат БНР, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.

Continue reading Яўхім Бялевіч