Tagged: Вільня

21 сакавіка 1840 г. нарадзіўся Францішак Багушэвіч

21 сакавіка 1840 г. каля Вільні нарадзіўся Францішак Багушэвіч, беларускі паэт, адзін з заснавальнікаў сучаснае беларускае літаратуры, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, адзін з натхняльнікаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку 20. стагодзьдзя.

In Memoriam Барыс Кіт

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае свой смутак з нагоды сьмерці Барыса Кіта – знакамітага навукоўца і беларускага патрыёта. Барыс Кіт быў сучасьнікам, сьведкам і ўдзельнікам найбольш драматычных старонак беларускай гісторыі дваццатага стагодзьдзя. Ён быў...

Ян Станкевіч

26 лістапада 1891 г. у Ашмянскім павеце нарадзіўся Ян Станкевіч, радны БНР, дэпутат польскага Сойму, доктар славянскай філялёгіі й гісторыі (1926), дзеяч беларускай дыяспары ў Нямеччыне і ЗША.

кс. Вінцэнт Гадлеўскі

16 лістапада 1898 г. у Ваўкавыскім павеце нарадзіўся а. Вінцэнт Гадлеўскі, член Рады БНР, беларускі рэлігійны і палітычны лідар, забіты нацыстамі.

Эмілія Плятэр

13 лістапада 1806 у Вільні нарадзілася Эмілія Плятэр, беларуска-польская рэвалюцыянэрка, герой паўстаньня 1830-1831 гг.

Вацлаў Ластоўскі

8 лістапада 1883 г. у Дзісьненскім павеце нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, прам’ер-міністар Беларускай Народнай Рэспублікі, беларускі публіцыст і палітык.

Алесь Бурбіс

20 кастрычніка 1885 г. у Вільні нарадзіўся Алесь Бурбіс, консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Маскве, намесьнік наркама замежных справаў БССР у пачатку 1920-х.

Лявон Рыдлеўскі

14 кастрычніка 1903 г.  у Магілёўскай губэрні нарадзіўся Лявон Рыдлеўскі, віцэ-прэзыдэнт Рады БНР, актывіст беларускага руху ў Францыі, удзельнік Слуцкага збройнага чыну і францускага антынацыстоўскага супраціву.

кс. Міхал Буклярэвіч

12 кастрычніка 1884 г. у Ашмянскім павеце нарадзіўся кс. Міхал Буклярэвіч, каталіцкі сьвятар, ініцыятар антыбальшавіцкага паўстаньня на Браслаўшчыне ў 1919 г., удзельнік беларускага хрысьціянскага руху пачатку 20 ст.

Аркадзь Смоліч

29 верасьня 1891 г. у Бабруйскім павеце нарадзіўся прафэсар Аркадзь Смоліч – Міністар Сельскай Гаспадаркі БНР, Сакратар Асьветы БНР, выбітны беларускі навуковец, забіты савецкімі ўладамі.